Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10: Радок 10:


Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна [[БІГіК|Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры]] «[[Дзе чутны мовы нашай гукі]]». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях «Наш шлях», «Крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.
Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна [[БІГіК|Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры]] «[[Дзе чутны мовы нашай гукі]]». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях «Наш шлях», «Крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.

Пахаваны ў [[Вільня|Вільні]] на [[Могілкі Росы|могілках Росы]].


== Творы ==
== Творы ==

Вэрсія ад 14:12, 14 лютага 2013

Альбін Стаповіч (пс. Уладзімір Загорскі; 18 сакавіка 1894, в. Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня18 сьнежня 1934) — беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музычны, сьвецкі дзяяч. Брат Казімера Сваяка.

Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).

Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім унівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (19131921). Пасьля вярнуўся ў Вільню. Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. У 1922 годзе кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю Студэнцкага саюзу. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.

У 1926 — сакратар Віленскага кола Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры. У 19301934 — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім. Актыўны сябар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 — сакратар, 19271930 віцэ-старшыня. З траўня 1926 кіраўнік Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік зьезду Сялянскага Саюзу 24 сакавіка 1926. Нейкі час (19271928) рэдактар «Беларускай крыніцы». У 19281930 пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускага Пасольскага клюбу. У 1930 намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту. У 1930 спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.

Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.

Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях «Наш шлях», «Крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.

Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

Творы

  • Дзе чутны мовы нашай гукі, Вільня, 1926
  • Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. «Беларукай Крыніцы», друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас.
  • Сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў.
  • Беларусь у сучаснай польскай літаратуры - лекцыя прачsтаная 5 траўня 1928 ў БІГіК, Беларуская крыніца, 1928 №29 (перавыданьне ARCHE 8-2009)

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы // Спадчына № 6, 1994
  • Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2006
  • Малгажата Мароз. «KRYNICA» Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”. — Беласток, 2001