Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 124: Радок 124:
[[Катэгорыя:Польскія публіцысты]]
[[Катэгорыя:Польскія публіцысты]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Росы]]


[[be:Уладзіслаў Сыракомля]]
[[be:Уладзіслаў Сыракомля]]

Вэрсія ад 11:21, 14 лютага 2013

Уладзіслаў Сыракомля
Ludwik Kondratowicz
Людвік Кандратовіч. Абдон Корзан, 1860
Людвік Кандратовіч. Абдон Корзан, 1860
герб «Сыракомля»
герб «Сыракомля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 (29) верасьня 1823[1][2]
Памёр 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў)
Пахаваны
Род Кандратовічы
Бацькі Аляксандар Каэтан Кандратовіч
Вікторыя з Златкоўскіх
Жонка Паўліна з Мітрашэўскіх
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, перакладчык
Гады творчасьці з 1844
Мова польская мова[7], нямецкая, беларуская мова і лацінская мова[8]
Дэбют верш «Паштальён» (1844) у часопісе «Athenaeum» (Вільня)
Подпіс Выява аўтографу
http://www.rv-blr.com/biography/view/712

Уладзісла́ў Сырако́мля (сапраўднае Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, 29 верасьня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён — 15 верасьня 1862, Вільня) — польскі і беларускі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі польская і беларуская.

Творчасьць Уладзіслава Сыракомлі прыкметна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратуры новага часу[9].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім. Сын Аляксандра Каятана і Вікторыі з Златкоўскіх. Бацькі былі арандатарамі і часта зьмянялі месца жыхарства.

Смольгаў, месца нараджэньня Л. Кандратовіча. Літаграфія з мал. Н. Орды

У 1833 распачаў навучаньне ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (18361837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі.

Пасьля жаніцьбы з Паўлінай Мітрашэўскай ў 1844 пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). Многа працаваў творча. У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні.

У 18561858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак расейскія ўлады ўсталявалі за Л. Кандратовічам сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху яго арыштавалі і зьняволілі ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у часе сьледзтва. Пахавалі паэта на віленскіх могілках Росы ў Вільні.

У Барэйкаўшчыне працуе музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, ягонае імя носяць вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар паэта названыя адразу дзьве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.

Літаратурная дзейнасьць

Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…».

Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэньню Беларусі прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусьця» (1861) і інш.

Падтрымліваў цесны зьвязак зь менскім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».

Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».

Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.

Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (18511852) і іншых твораў.

Асноўныя творы

Магіла Уладзіслава Сыракомлі на могілках Росы ў Вільні. Побач зьлева — магіла жонкі, Паўліны Кандратовіч.
  • Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
  • Gawędy i rymy ulotne (1853)
  • Urodzony Jan Dęboróg
  • Poezje ostatniej godziny
  • Wyzwolenie włościan
  • Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
  • Margier Konstantego Gorskiego
  • Wielki Czwartek (1856)
  • Janko Cmentarnik (1857)
  • Kasper Kaliński (1858)
  • Chatka w lesie (1855—1856)
  • Hrabia na Wątorach (1856)
  • Możnowładcy i sierota (1859)
  • Wiejscy politycy (1858)
  • Wojnarowski
  • Podróż swojaka po swojszczyźnie
  • Dzieje literatury w Polsce

Галерэя

Бібліяграфія

Беларускі пераклад:

  • Выбр. тв. Мн., 1966;
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992;
  • Мінск. Мн., 1992;
  • Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.

Крыніца

  1. ^ а б в Быков П. В. Сырокомля, Владислав (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 210—212.
  2. ^ Кондратович, Людвиг-Владислав (рас.) // Русский биографический словарьСПб: 1903. — Т. 9. — С. 99—101.
  3. ^ а б Ludwik Kondratowicz. // (нявызначаны загаловак) — Т. I. — С. 407—411.
  4. ^ інтэрнэт-энцыкляпэдыя
  5. ^ Сырокомля Владислав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kondratowicz-ludwik-wladyslaw/
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  8. ^ Kondratowicz, Ludwik // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ Уладзімір Маркель. Сыракомля Уладзіслаў // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 459.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Уладзіслаў Сыракомлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў