Бясхвостыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: als:Froschlurche
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: zh-yue:蛙zh-yue:蛤𧊅
Радок 149: Радок 149:
[[yi:זשאבע]]
[[yi:זשאבע]]
[[yo:Kọ̀nkọ̀]]
[[yo:Kọ̀nkọ̀]]
[[zh-yue:]]
[[zh-yue:蛤𧊅]]
[[zea:Puut'n]]
[[zea:Puut'n]]
[[zh:无尾目]]
[[zh:无尾目]]

Вэрсія ад 18:33, 13 лютага 2013

Бясхвостыя
Аўстралійская зялёная квакша
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
АтрадБясхвостыя
Бінамінальная намэнклятура
Anura
Арэал

Бясхвостыя (лацінская назва: Anura) — найбуйнейшы атрад земнаводных, які налічвае каля 5 тысяч відаў. Большасьць бясхвостых характарызуюцца кароткім целам, перапончатымі пальцамі рук альбо ног, вытарашчанымі вачамі й адсутнасьцю хваста. Яны шырока вядомыя як добрыя скакуны, а таксама многімі анатамічнымі характарыстыка, як то асабліва доўгія, магутныя ногі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнямі для паляпшэньня прадукцыйнасьці скачкоў. З-за сваёй прапушчальнай скуры, бясхвостыя часьцяком жывуць у паўводных альбо вільготных месцах, але лёгка рухаюцца й на сушы. Як правіла, яны адкладаюць яйкі ў лужынах, сажалках або азёрах, і іхныя лічынкі, званыя апалонікамі, маюць жабры й разьвіваюцца ў вадзе. Дарослыя прадстаўнікі бясхвостых зьяўляюцца драпежнікамі, у іхны рацыён звычайна ўваходзяць пераважна суставаногія, колцавыя чарвякі й бруханогія малюскі. Бясхвостыя найбольш прыкметныя сваімі цокатам, які можа пачуць ноччу альбо днём, у асноўным падчас іхняга шлюбнага пэрыяду.

Бясхвостыя жывуць ад трапічных да субарктычных рэгіёнаў, але большасьць відаў сустракаюцца ў трапічных дажджавых лясах. Усяго апісана звыш за 5 тысячаў відаў. Тым ня менш, папуляцыі некаторых відаў бясхвостых значна зьніжаецца. Бясхвостыя маюць важнае экалягічнае значэньне. Акрамя таго яны ў некаторых культурах ўжываюцца чалавекам у якасьці прадуктаў харчаваньня й знаходзяцца ў статусе хатніх жывёлаў. У гутарковым маўленьні прадстаўнікоў гэтага атраду абагульнена называюць жабамі.

Вонкавыя спасылкі

Бясхвостыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA