Днепрапятроўская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: hu:Dnyipropetrovszki terület |
д r2.6.5) (робат дадаў: hy:Դնեպրոպետրովսկի մարզ |
||
Радок 135: | Радок 135: | ||
[[fr:Oblast de Dnipropetrovsk]] |
[[fr:Oblast de Dnipropetrovsk]] |
||
[[ko:드니프로페트로우시크 주]] |
[[ko:드니프로페트로우시크 주]] |
||
[[hy:Դնեպրոպետրովսկի մարզ]] |
|||
[[hr:Dnjipropetrovska oblast]] |
[[hr:Dnjipropetrovska oblast]] |
||
[[id:Oblast Dnipropetrovsk]] |
[[id:Oblast Dnipropetrovsk]] |
Вэрсія ад 05:20, 13 лютага 2013
Днепрапятроўская вобласьць | |
Дніпропетровська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Днепрапятроўск |
Улучае | 22 раёны |
Найбольшы горад | Днепрапятроўск |
Іншыя буйныя гарады | Днепрадзяржынск, Крывы Рог, Марганец, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўлаград |
Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 року |
Губэрнатар | Аляксандар Вілкул |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2004) | 3 395 227 |
Шчыльнасьць | 109 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 79,3 %, расейцы — 17,6 %, беларусы — 0,8 % |
Плошча | 31 914 км² (5,28%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-12 |
Тэлефонны код | +38 056 |
Паштовыя індэксы | 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx |
Інтэрнэт-дамэн | dnepropetrovsk.ua; dp.ua |
Код аўтам. нумароў | AE |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3502,9 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтар — места Днепрапятроўск.
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны. Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на усходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.
Рэльеф
Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распрасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.
Карысныя выкапні
У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.
Водныя аб’екты
У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро — Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро — Данбас.
Гісторыя
Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.
У пэрыяд г. зв. Кіеўскай Русі (ІХ—ХІІ стст.) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.
Новае засяленьне зьвязанае з узьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стагодзьдзях. Менавіта тут узьнікла Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.
У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.
27 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР.
Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 22 адміністрацыйныя раёны, 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
- Арджанікідзэ
- Вальнагорск
- Днепрадзяржынск
- Днепрапятроўск
- Жоўтыя Воды
- Крывы Рог
- Марганец
- Новамаскоўск
- Нікапаль
- Паўлаград
- Першатравенск
- Сінельнікава
- Цярноўка
Раённага значэньня
Вонкавыя спасылкі
Днепрапятроўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў