Фэргана: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.4) (робат зьмяніў it:Fergana (città) на it:Fergana
д r2.7.2+) (робат зьмяніў es:Farg'ona на es:Ferganá
Радок 23: Радок 23:
[[de:Fargʻona]]
[[de:Fargʻona]]
[[en:Fergana]]
[[en:Fergana]]
[[es:Farg'ona]]
[[es:Ferganá]]
[[eo:Fergano]]
[[eo:Fergano]]
[[fa:فرغانه]]
[[fa:فرغانه]]

Вэрсія ад 02:24, 12 лютага 2013

Файл:Statue of al-Farghani in Farg'ona.JPG
Фэргана

Фэргана (па-ўзбэцку: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва ўсходнім Узбэкістане на паўднёвым ускрайку Фэрганскай даліны, адміністрацыйны цэнтар Фэрганскай вобласьці.

Геаграфія

Фэргана знаходзіцца на ўсходзе Ўзбэкістану, прыблізна ў 420 км на ўсход ад Ташкенту — сталіцы краіны, і ў 75 км на захад ад Андыжану. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Фэрганскай даліны. Тэрыторыя Фэрганы — 70 км². Разьмешчаны горад на вышыні 580 мэтраў над узроўнем мора.

Клімат

Клімат Фэрганы, як і ўсёй даліны, кантынэнтальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — 3,2° (для Фэрганы), абсалютны мінімум — 25°. Сьнегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня 28°, максымальная 42,4°.

У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.

Вонкавыя спасылкі

Фэрганасховішча мультымэдыйных матэрыялаў