Барыс Батура: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат дадаў: be:Барыс Васільевіч Батура
Радок 107: Радок 107:
[[Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва]]


[[be:Барыс Васільевіч Батура]]
[[de:Barys Batura]]
[[de:Barys Batura]]
[[id:Barys Batura]]
[[id:Barys Batura]]

Вэрсія ад 21:24, 11 лютага 2013

Барыс Батура
Старшыня Менскага аблвыканкаму
20 траўня 2010 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Леанід Крупец
Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ 4-га скліканьня
31 кастрычніка 2008 — 20 траўня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Генадзь Навіцкі
Старшыня выканаўчага камітэту Магілёўскае вобласьці
13 лістапада 2000 — 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Дражын
Наступнік: Пётра Руднік
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
25 жніўня 1991 — 1999
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 ліпеня 1947 (76 гадоў)
Ваўкавыск, БССР
Партыя:
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (нарадзіўся 28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (20002008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20082010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрвы (2011)[1].

Бiяграфiя

Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 году ў горадзе Ваўкавыск Гарадзенскай вобласьці.

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік. Працоўную дзейнасьць пачаткаў майстрам цэха, інжынэрам-тэхнолягам. Займаў шэраг кіравальных пастоў у органах дзяржаўнай улады.

З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіраваньня камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1979 па 1983 гг. — намесьнік начальніка кіраваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1983 па 1987 гг. — першы намесьнік, начальнік вытворчага кіраваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі пры Гарадзенскім аблвыканкаме.

У 19871990 гг. — намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1990 па 1999 гг. — міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намесьнік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнэсбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзыдэнта прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкаму (заняў вакантнае месца пасьля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацьверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.

24 лістапада 2000 году указам прэзыдэнта №607 прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 году прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. 31 кастрычніка 2008 году абраны старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвертага скліканьня. 20 траўня 2010 году прызначаны на пасаду старшыні Менскага аблвыканкаму[2].

Чалец Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай фэдэрацыі валейбола.

Узнагароды

Сям’я

Жанаты.

Крыніцы

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 ноября 2011 г. № 502 «О присвоении Б. В. Батуре воинского звания» (1/13052)
  2. ^ Шапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай «Наша Ніва», 20 траўня 2010
Папярэднік
Генадзь Навіцкі
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
20082010
Наступнік

Вонкавыя спасылкі