Ангельшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: lad:Inglaterra
д r2.6.5) (робат дадаў: as:ইংলেণ্ড
Радок 86: Радок 86:
[[an:Anglaterra]]
[[an:Anglaterra]]
[[roa-rup:Anglia]]
[[roa-rup:Anglia]]
[[as:ইংলেণ্ড]]
[[ast:Inglaterra]]
[[ast:Inglaterra]]
[[gn:Ingyaterra]]
[[gn:Ingyaterra]]

Вэрсія ад 17:39, 11 лютага 2013

Ангельшчына
England
Сьцяг Ангельшчыны Герб Ангельшчыны
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Dieu et mon droit (фр.)
"Бог і мая рацыя"
Дзяржаўны гімн: «»
Месцазнаходжаньне Ангельшчыны
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Лёндан
Найбуйнейшы горад Лёндан
Форма кіраваньня парлямэнцкая манархія
Элізабэта ІІ
Дэвід Кэмеран
Плошча
 • агульная

130 395 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць

50,762,900²
388,7/км²
Валюта Фунт стэрлінгаў (GBP)
Часавы пас
 • улетку
GMT (UTC+0)
BST (UTC+1)
Аўтамабільны знак GB
Дамэн верхняга ўзроўню .uk
Тэлефонны код ++44

Анге́льшчына ці А́нглія (па-ангельску: England) — найбольшая і найшчыльней населеная частка Вялікабрытаніі і аднайменнай выспы.

Назва «Англія» часта памылкова ўжываецца ў якасьці сыноніма назвы Злучанага Каралеўства альбо вострава Вялікабрытанія. Тапонім «Англія» паходзіць ад англаў — племені, якое пасялілася тут паміж V і VI стагодзьдзямі.

Геаграфія

Ангельшчына займае дзьве траціны выспы Вялікабрытанія. На поўначы мяжуе з Шатляндыяй, на захадзе — з Валіяй.

Ляндшафт Ангельшчыны складаецца ў асноўным з спусьцістых грудоў, да поўначы мясцовасьць становіцца больш гарыстай. Горная і раўнінная мясцовасьць умоўна падзяляюцца па лініі, праходзілай паміж вусьцем ракі Ціс на паўночным усходзе і вусьцем ракі Экс на паўднёвым захадзе. На ўсходзе разьмяшчаецца нізінная багністая мясцовасьць, якая ў асноўным была асушаная для сельскагаспадарчага выкарыстоўваньня.

Шэсьць найбуйнейшых гарадоў Ангельшчыны (па зьмяншэньні колькасьці насельніцтва): Лёндан, Бірмінгэм, Лідс, Шэфілд, Лівэрпул і Манчэстэр. Сярод славутасьцяў Ангельшчыны — знакамітыя ўнівэрсытэты: Кэмбрыджскі і Оксфардскі.

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснай Ангельшчыны на момант уварваньня Юлія Цэзара ў 55 г да н. э., як і стагодзьдзе праз, да часу захопу імпэратарам Кляўдыюсам, была населеная кельцкімі плямёнамі, якія зваліся брыттамі. У выніку захопу ўся паўднёвая частка выспы (сучасныя Ангельшчына і Валія) стала часткай Рымскай Імпэрыі да яе распаду ў V стагодзьдзі н. э.

Без дапамогі рымскіх легіёнаў Рымская Брытанія не магла доўга процістаяць барбарам-германцам, якія зьявіліся ў V—VI стст., як сьведчаць хронікі, па запрашэньні саміх брыттаў, якія зь іх дапамогай разьлічвалі абараніцца ад кельцкіх плямёнаў з поўначы — піктаў і скотаў. Прышэльцы ўяўлялі сабой тры групы — юты, саксы і англы. Асвоіўшы тэрыторыі брыттаў, гэтыя германцы сталі адціскаць іх на тэрыторыю Валіі і Карнўола. З часам на занятымі германскімі прышэльцамі землях сфармаваліся асобныя каралеўствы, утварылыя, у прыватнасьці, «Ангельшчына-саксонскую гептархію» (зьвяз сямі каралеўстваў). Час ад часу адзін з сямі ангельшчына-саксонскіх каралёў, званы «Брытвальда», што можна вольна перакласьці як «Кіраўнік Брытаніі», атрымліваў кантроль над большай часткай Ангельшчыны — так што цяжка назваць момант, калі Ангельшчына была канчаткова аб’яднаная. Па некаторых апісаньнях, аб’яднаньне наступіла разам з нашэсьцем дацкіх вікінгаў, якія захапілі ўсходнюю частку Ангельшчыны. Эгберт, кароль Ўэсэкса (памёр у 839), часта завецца першым каралём усяе Ангельшчыны, хоць тытул «Кароль Ангельшчыны» паўстаў толькі два пакаленьня праз — у перыяд кіраваньня Альфрэда Вялікага (871899).

Некаторыя гісторыкі пачынаюць адлік кіраўнікоў з нарманскай заваёвы ў 1066 г., нумэрацыя ангельскіх манархаў таксама выкарыстоўвае гэтую падзею як нулявую кропку (напрыклад, Эдуард I, каранаваны ў XIII стагодзьдзі, не быў першым каралём з такім імем — але ён быў першым Эдуардам з 1066 г.). Аднак Вільгельм Заваёўнік не заснаваў і не аб’ядноўваў краіну, а толькі захапіў існую Ангельшчыну, насадзіўшы франка-нарманскае кіраваньне.

У канцы XIII стагодзьдзя суседняе княства Валія было канчаткова заваяванае Ангельшчынай і стала часткай ангельскага каралеўства. Гісторыя Ангельшчыны як незалежнай дзяржавы ідзе праз Сярэднявечча і Адраджэньне да перыяду кіраваньня Лізаветы І, апошняй каралевы з дынастыі Цюдораў, пасьля якой валадарыў Якаў I, былы каралём Шатляндыі пад імем Якава VI. Зьвяз Ангельшчыны і Шатляндыі быў дапоўнены стагодзьдзем пазьней Актам аб зьвязе (1707), які канчаткова аб’яднаў Ангельшчыну і Шатляндыю ў Злучанае Каралеўства (United Kingdom).

Адміністрацыйнае дзяленьне

Гістарычна найбуйнейшай адміністрацыйнай адзінкай у Ангельшчыне былі графствы. Гэтыя адзінкі паўсталі з больш старажытных, існых да аб’яднаньня Ангельшчыны: каралеўстваў (як Сасэкс і Эсэкс), герцагстваў (як Ёркшыр, Корнўал і Лянкашыр) або проста ўчасткаў зямлі, якімі ўзнагароджвалі дваран — такіх як Бэркшыр. Да 1867 году яны былі падзеленыя на мяльчэйшыя адзінкі, якія зваліся сотнямі.

Самакіраваньне ў межах графства пасьля аб’яднаньня практычна адсутнічала, таму межы графстваў не былі сапраўды вызначаныя і не мелі практычна ніякай ролі. Пасьля прамысловай рэвалюцыі ў выніку ўзнікненьня буйных індустрыяльных цэнтраў утварыліся мэтрапольныя графствы, цэнтрамі якіх сталі найбуйнейшыя гарады.

У цяперашні час Ангельшчына складаецца з 39 графстваў, 6 мэтрапольных графстваў і Вялікага Лёндану.

Вонкавыя спасылкі

Ангельшчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA ak:Ngyiresi