Абстракцыянізм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 94.225.145.33 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі CommonsDelinker
д r2.6.5) (робат дадаў: tl:Sining na abstrakto
Радок 91: Радок 91:
[[fi:Abstrakti taide]]
[[fi:Abstrakti taide]]
[[sv:Abstrakt konst]]
[[sv:Abstrakt konst]]
[[tl:Sining na abstrakto]]
[[ta:பண்பியல் ஓவியம்]]
[[ta:பண்பியல் ஓவியம்]]
[[te:నైరూప్య కళ]]
[[te:నైరూప్య కళ]]

Вэрсія ад 08:06, 11 лютага 2013

Абстракцыянізм (ад лац. abstractio — «выдаленьне», «адцягненьне») — беспрадметнае мастацтва, г.зн. мастацтва, якое паказвае не навакольны бачны сьвет, а якое імкнецца непасрэдна выяўляць «духоўныя сутнасьці» (Кандзінскі), агульныя паняцьці, непаўторны ўнутраны сьвет аўтара.<br\><br\> Паўстала прыблізна ў 1910 г. Некаторыя плыні ў абстракцыянізьме, перагукваючыся з пошукамі рацыянальна арганізаваных формаў у дойлідзтве й мастацкай прамысловасьці, стваралі лягічна спарадкаваныя канструкцыі зь аб’ёмаў, ліній, геамэтрычных фігур (супрэматызм Малевіча, нэапластыцызм нідэрляндзкага жывапісца Піта Мандрыяна, кубізм расейскага скульптара Барыса Каралёва). Для іншых плыняў характэрна імкненьне выказаць стыхійнасьць, бесьсьвядомасьць творчасьці ў імпэце, імпульсіўнасьці дзеяньняў мастака, у дынаміцы плям, аб’ёмаў, ліній (жывапіс амэрыканскіх «абстрактных экспрэсіяністаў» Джэксана Полака, Марка Тобі, ташыстаў (ад франц. tache — «пляма») П’ера Сулажа.<br\> Паняцьцем «абстрактнае мастацтва» аб’ядноўваюцца разнастайныя зьявы — антыгуманістычныя мастацкія канцэпцыі, памкненьні да «абсалютнай волі» ад рэчаіснасьці й грамадзтва, спробы выказаць сьвет асабістых адчуваньняў мастака.

Гісторыя ўзьнікненьня

Абстрактнае мастацтва паўстала як анархічны выклік грамадзкім густам падчас расслаеньня шэрагу плыняў у мастацтве XX ст. — кубізму, экспрэсыянізму, футурызму й інш. У 1910—1913 гг. першыя яго ўзоры ў жывапісе стварылі мастакі, якія працавалі ў Нямеччыне — экспрэсыяністы Васіль Кандзінскі й Паўль Клеэ, парыжскія арфісты — Робэр Дэланэ, гішпанец Францыска Пікабія, чэх Фрацішак Купка, італьянскія футурысты — Джакома Бала, Умбэрта Бачоні, Джына Сэвэрыні, у Расеі — супрэматыст Казімер Малевіч, прамяністы Міхаіл Ларыёнаў і Натальля Ганчарова, у Нідэрляндах — нэапластыцысты Піт Мандрыян, Тэа ван Дусбюрг, Барт ван дэр Лэк. Мастакі, якія працавалі ў Парыжы: украінец Аляксандар Архіпэнка, румын Канстантын Брынкушы й інш. зьвярнуліся крыху пазьней да досьведу абстрактнай скульптуры.<br\> Пасьля Першай сусьветнай вайны абстрактнае мастацтва сілкавалася на нігілістычных настроях буржуазнай інтэлігенцыі (дадаізм — гішпанец Хуан Міро, француз Жан Арп). Адначасова вызначылася імкненьне знайсьці невыяўленчым формам ужываньне ў дойлідзтве й дэкаратыўным мастацтве (экспэрымэнты групы «Cтыль» — у Нідэрляндах, «Баўхаўз» — у Нямеччыне), будаваць іх па матэматычных і інжынэрных прынцыпах (канструкцыі Уладзімера Татліна, братоў Антуана Пэўзнэра й Наўма Габо, пазьней — амэрыканца Аляксандра Колдэра).<br\> У гады Другой сусьветнай вайны ў ЗША паўстала школа «абстрактнага экспрэсіянізму» (жывапісцы Джэксан Полак, Марк Тобі). Гэты накірунак мастацтва распаўсюдзіўся ў шматлікіх краінах пад назвай ташызма, ці бясформавага мастацтва. Былі абвешчаны галоўныя мэтады — бессьвядомасць і аўтаматызм творчасьці, непрадбачанасьць эфэктаў. У жывапісе й графіцы стала культывавацца выдасканаленасьць нечаканых каляровых і фактурных спалучэньяў (Альфрэд Манэс’е, (Жан Дзюбюфэ, П'ер Сулаж у Францыі, Карэл Апэль у Нідэрляндах, Афра Базальдэла ў Італіі), у скульптуры — парадаксальная вычварнасьць кампазыцыі й апрацоўкі матэрыялаў (Ліптан у ЗША, (Эдуард Чылід у Гішпаніі).<br\> У сярэдзіне XX ст. абстрактнае мастацтва стала прывілеяваным і ваяўнічым накірункам, якое імкнулася да абсалютнага панаваньня. У 60-х гг. абстрактнае мастацтва эвалюцыянуе ў бок арнамэнтальна-геамэтрычных кампазыцый («оп-арт»), як плынь абстрактнае мастацтва губляе свае пазыцыі й выцясьняецца рознымі па характару й мэтам плынямі, якія зьвяртаюцца да прадмета й малюнку.

Некаторыя плыні ў абстрактным мастацтве

Галерэя

Крыніцы

  • А. А. Мелик-Пашаев. Современный словарь-справочник по искусству. — М.: «Олимп»: ООО «Издательство АСТ», — 2000. — 816 с.<br\>
  • Большая советская энциклопедия. 3-е издание БСЭ. 1969—1978 гг.

Вонкавыя спасылкі

Абстракцыянізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў