Ляцыё Рым: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў {{Commonscat|Società Sportiva Lazio}}
д r2.7.3) (робат дадаў: min:S.S. Lazio
Радок 169: Радок 169:
[[mr:एस.एस. लाझियो]]
[[mr:एस.एस. लाझियो]]
[[ms:S.S. Lazio]]
[[ms:S.S. Lazio]]
[[min:S.S. Lazio]]
[[nl:SS Lazio]]
[[nl:SS Lazio]]
[[ja:SSラツィオ]]
[[ja:SSラツィオ]]

Вэрсія ад 22:09, 10 лютага 2013

Сьцяг Італіі Ляцыё
Поўная назва Società Sportiva Lazio S.p.A.
Заснаваны 9 студзеня 1900
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 72 698
Прэзыдэнт Кляўдыё Лятыта[d]
Кіраўнік Кляўдыё Лятыта[d]
Галоўны трэнэр Уладзімер Петкавіч
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2011—2012 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Ляцыё (па-італьянску: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рым. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў Кубкаў УЭФА (1999) і Супэркубка УЭФА (1999).

Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Сэрыі А. Клюб меў першы буйны посьпех у 1958 годзе, калі перамог у Кубак Лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой ​​першы тытул Сэрыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі «Ляцыё», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі й дасягнулі да фіналу Кубка УЭФА ў 1998 годзе.

«Ляцыё» традыцыйна мае блакітныя кашулі й шорты зь белымі шкарпэткамі. Іхны стадыён Стадыё Алімпіка мае ўмяшчальнасьць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Ляцыё» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клюбамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаяньне вядзецца з 1929 году[2].

Клюб «Ляцыё» зьяўляецца спартовым клюбам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартовых дысцыплінаў у агульнай складанасьці, больш чым любое іншае спартовае аб’яднаньне ў сьвеце[3].

Гісторыя

Дошка ў памяць стварэньня Ляцый на плошчы Свабоды ў Рыме

Спартовая арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 года ў раёне Прато ў Рыме былым вайскоўцам Люіджы Біджарэльлі[4]. «Ляцыё» ёсьць першай футбольнай камандай з Рыму, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская фэдэрацыя футболу стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры й на поўдні Італіі. Клюб у першыя гады існаваньня лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клюбу «Пра Вэрчэльлі», у 1914 годзе — «Касале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».

У 1927 годзе клюб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднаньне ўсіх клюбаў гораду ў адзіну каманду «Рома». Клюб гуляў у першым сэзоне Сэрыі А, якая была арганізаваная ў 1929 годзе, на чале зь легендарным італьянскім нападнікам Сыльвіё Піёляй[5]. Найвышэйшая выніковай пазыцыя клюба ў даваенныя часы ёсьць другое месца ў 1937 годзе.

У 1950-я гады клюб займаў пазыцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958 году. Ляцыё ўпершыню вылецела з вышэйшага дывізіёна італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Сэрыю Б, але вярнулася ў вышэйшы дывізіён праз два гады. Пасьля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клюб зноўку атрымаў паніжэньне ў клясе ў сэзоне 1970—1971 гадоў[6]. Вярнуўшыся ў Сэрыю А ў сэзоне 1972—1973 гадоў, «Ляцыё» адразу ж нечакана сталася адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам зь «Мілянам» і «Ювэнтусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як то капітан Джузэпэ Ўілсан, а таксама паўабаронцы Лючана Рэ Чэконі й Марыё Фрусталюпі й нападнік Джорджа Чынальля. Пасаду галоўнага трэнэра займаў Тамаза Маэстрэльлі[7].

Тытулы

Склад

Па стане на 18 ліпеня 2012 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Альбана Біцары 1977
2 Сьцяг Францыі Аб Мікаэль Сыяні 1984
3 Сьцяг Бразыліі Аб Андрэ Дыяс 1979
5 Сьцяг Аргентыны Аб Ліянэль Скалёні 1978
6 Сьцяг Італіі ПА Стэфана Маўры (віцэ-капітан) 1980
7 Сьцяг Бразыліі ПА Эдэрсан 1986
8 Сьцяг Бразыліі ПА Эрнанэс 1985
9 Сьцяг Італіі Нап Тамаза Рокі (капітан) 1977
10 Сьцяг Аргентыны Нап Маўра Саратэ 1987
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Міраслаў Клёзэ 1978
15 Сьцяг Уругваю ПА Альвара Гансалес 1984
17 Сьцяг Італіі Нап Паскуале Фоджыя 1983
18 Сьцяг Чэхіі Нап Лібар Козак 1989
19 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Сенад Луліч 1986
20 Сьцяг Італіі Аб Джузэпэ Біява 1977
21 Сьцяг Францыі Аб Мадыбо Дыякатэ 1987
22 Сьцяг Італіі Бр Фэдэрыка Маркецьці 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Нігерыі ПА Агені Аназі 1992
24 Сьцяг Італіі ПА Крыстыян Ледэсма 1982
25 Сьцяг Італіі Нап Антоніё Роццы 1994
26 Сьцяг Румыніі Аб Штэфан Раду 1986
27 Сьцяг Альбаніі ПА Ларык Кана 1983
29 Сьцяг Францыі Аб Абдуля Канко 1984
30 Сьцяг Уругваю Нап Эміліяна Альфара 1988
32 Сьцяг Італіі ПА Крыстыян Брокі 1976
33 Сьцяг Летувы Аб Марыюс Станкявічус 1981
39 Сьцяг Бэльгіі Аб Люіс Пэдру Каванда 1991
77 Сьцяг Італіі Нап Джузэпэ Скулі 1981
78 Сьцяг Італіі Аб Лючыяна Дзаўры 1978
80 Сьцяг Бразыліі ПА Матузалем 1980
84 Сьцяг Аргентыны Бр Хуан Паблё Карыса 1984
87 Сьцяг Італіі ПА Антоніё Кандрэва 1987
90 Сьцяг Італіі Нап Эторэ Мэндычына 1990
99 Сьцяг Італіі Нап Сэрджа Флякары 1981

Крыніцы

  1. ^ «Stadio Olimpico». uefa.com.
  2. ^ «Il Derby della Capitale». cbc.ca.
  3. ^ «La Storia». S.S. Lazio.
  4. ^ «Club info». S.S. Lazio.
  5. ^ «Silvio Piola». cronologia.leonardo.it.
  6. ^ «Italy 1970/71». RSSSF.
  7. ^ «La Lazio di Re Cecconi». Vecchiasignora.com.

Вонкавыя спасылкі

Ляцыё Рымсховішча мультымэдыйных матэрыялаў