Рудня (горад): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: bg:Рудня (град)
д r2.7.1) (робат выдаліў: diq:Rudnya, Smolensk Oblast
Радок 133: Радок 133:
[[tl:Rudnya, Smolensk Oblast]]
[[tl:Rudnya, Smolensk Oblast]]
[[war:Rudnya, Smolensk Oblast]]
[[war:Rudnya, Smolensk Oblast]]
[[diq:Rudnya, Smolensk Oblast]]
[[zh:魯德尼亞]]
[[zh:魯德尼亞]]

Вэрсія ад 09:40, 10 лютага 2013

Рудня
Герб Рудні
Першыя згадкі: 1363
Вобласьць: Смаленская
Раён: Руднянскі
Плошча: 17 км²
Насельніцтва: 9420 (2009)
Тэлефонны код: +7 48141
Аўтамабільны код: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′ пн. ш. 31°04′ у. д. / 54.95° пн. ш. 31.067° у. д. / 54.95; 31.067Каардынаты: 54°57′ пн. ш. 31°04′ у. д. / 54.95° пн. ш. 31.067° у. д. / 54.95; 31.067
Рудня на мапе Расеі
Рудня
Рудня
Рудня
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ру́дня — места ў Расеі, на рацэ Малая Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтар Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва 9420 чал. (2009). Знаходзіцца за 68 км на паўночны захад ад Смаленску, каля граніцы зь Беларусьсю; чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Віцебск. Аўтамабільныя дарогі на Дзямідаў (Парэчча) і Красны.

Рудня — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Рудню (сяло Родня Смаленскага княства) датуецца 1363. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Рудня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабінавіцкім, з 1857 Аршанскім павеце[1] Віцебскай губэрні. У гэты час мястэчка знаходзілася ў супольным валоданьні Агінскіх і Гутакоўскіх, тут было 60 хрысьціянскіх і 62 габрэйскія двары, дзейнічалі 3 грэка-каталіцкія царквы, праводзіліся 2 кірмашы[2]. У 1856 праз Рудню прайшла шаша Віцебск — Смаленск, а ў 1868 — чыгунка Рыга — Арол. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 расейскія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл[3]. Станам на 1880 мястэчка знаходзілася ў валоданьні Шабекаў, тут быў 1 мураваны і 242 драўляныя будынкі, драўляная і мураваная цэрквы, 3 габрэйскія малітоўныя дамы. На 1910 — 6 мураваных і 523 драўляныя будынкі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рудня ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Руднянскую воласьць (разам з Любавіцкай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. У 1926 паселішча атрымала статус места, з 1929 — цэнтар раёну. 25 лютага 1932 пачаў працаваць ільнозавод. У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 29 верасьня 1943 Рудня знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельнітцва

Адукацыя

У Рудні працуюць 2 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

Культура

Дзейнічаюць бібліятэкі, клюбы.

Эканоміка

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

У месьце дзейнічае Руднянскі гістарычны музэй.

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (XVIII ст.)
  • Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Крыніцы

  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 378.
  2. ^ Рудня // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.
  3. ^ а б Rudnia (109) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 927.
  4. ^ Рудня // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Рудня (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў