Хэрсонская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: ar:خيرسون أوبلاست
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: mk:Херсонска област
Радок 136: Радок 136:
[[lt:Chersono sritis]]
[[lt:Chersono sritis]]
[[hu:Herszoni terület]]
[[hu:Herszoni terület]]
[[mk:Херсонска област]]
[[mr:खेर्सन ओब्लास्त]]
[[mr:खेर्सन ओब्लास्त]]
[[ms:Oblast Kherson]]
[[ms:Oblast Kherson]]

Вэрсія ад 10:43, 9 лютага 2013

Хэрсонская вобласьць
Хэрсонска область
Герб
Файл:Flag of Kherson Oblast.jpg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Хэрсон
Улучае 18 раёнаў
Найбольшы горад Хэрсон
Іншыя буйныя гарады Кахоўка, Новая Кахоўка, Цурупінск
Дата ўтварэньня 13 сакавіка 1941 року
Губэрнатар У.А.Дзямёхін
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2008)
1,107 млн. (2,4%, 21-е месца)
Шчыльнасьць 38,90 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 82,0 %
расейцы — 14,1 %
беларусы — 0,7 %
татары — 0,5 %
іншыя — 2,7 %
Плошча 28,461 тыс. км² (4,71%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 96,6 м
 46 м
 0 м
Месцазнаходжаньне
Хэрсонская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-65
Тэлефонны код +38 055
Паштовыя індэксы 73xxx, 74xxx, 75xxx
Інтэрнэт-дамэн kherson.ua; ks.ua
Код аўтам. нумароў ВТ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хэрсо́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1,107 млн чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Хэрсон.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.

На паўднёвым захадзе амываецца Чорным, а на паўднёвым ўсходзе — Азоўскім марамі. На поўначы рэгіён мяжуе з Днепрапятроўскай, на ўсходзе — з Запароскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай абласьцямі, на поўдні — з Аўтаномнай Рэспублікай Крым.

Клімат

Клімат умерана-кантынэнтальны, засушлівы. Сярэднярочныя тэмпэратуры: летняя +25,4 °C, зімовая −6,1 °C. Максымальная летняя тэмпэратура +44 °C, зімовая −31,5 °C. Працягласьць безмаразовага пэрыяду 179 дзён на рок. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае ад 320 мм да 400 мм.

Рэльеф

Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны.

Для поўначы вобласьці характэрныя паўднёвыя чарназёмы зь ліставым падгрунтам. На поўдні яны пераходзяць у цёмна-каштанавыя і каштанавыя глебы, якія чаргуюцца з саланчакамі.

Карысныя выкапні

Зь ліку прыродных выкапняў на тэрыторыі вобласьці залягаюць цэмэнтныя ды цагляна-дахоўчатыя гліны, мэргель, крэйда, соль, торф, газ.

Водныя аб’екты

Вобласьць разьмешчаная ў нізкай плыні Дняпра. Амываецца Чорным і Азоўскім марамі, а таксама Сівашам (Гнілым морам) ды Кахоўскім вадасховішчам. На тэрыторыі вобласьці працякае 19 рэчак. Найвялікшыя рэкі: Дняпро — даўжынёй 178 км, Інгулец — даўжнёй 180 км.

Гісторыя

Зьяўленьне чалавека на тэрыторыі вобласьці датуецца Х—V тыс. да н. э. У III — пач. II тыс. да н. э. большую частку стэпу займалі жывёлагадоўчыя плямёны. У канцы IV — пач. I тыс. да н. э. Хэрсоншчына пачынае засяляцца значна гусьцей. У VІ—III стст. да н. э. плямёны скіфаў выціснулі й часткова падначалілі кімэрыйцаў, пасьля чаго яны ўтварылі ўласную дзяржаву — Скіфію.

У IХ ст., з узьнікненьнем г.зв. Кіеўскай Русі Дняпро зрабіўся часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі».

У XIVXV стст. тэрыторыя правабярэжнай Хэрсоншчыны ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Вітаўт збудаваў тут умацаванае мураванае места Сьвятога Яна (цяперашні Бэрыслаў, паводле іншай вэрсіі — Хэрсон) і мытню на пераправе каля выспы Тавань.

З заснаваньнем Запароскай сечы Ніжняе Падняпроўе пачалі засяляць казакі, якія абаранялі гэтыя землі ад турэцкіх захопнікаў.

30 сакавіка 1944 року ў межах УССР была ўтвораная Хэрсонская вобласьць. У яе склад увайшлі Белазэрскі, Бэрыслаўскі, Вялікааляксандраўскі, Галапрыстанскі, Гарнастаеўскі, Каланчацкі, Калініндорфскі (перайменаваны ў Калінінскі, ліквідаваны ў 1962 р.), Кахоўскі, Нававаранцоўскі, Скадоўскі, Хэрсонскі (у складзе Хэрсонскай вобласьці называўся Хэрсонсельскім, ліквідаваны ў 1962 р.), Чаплынскі й Цурупінскі Мікалаеўскай вобласьці, Вялікалепэтыскі, Генічаскі, Іванаўскі, Ніжнесерагозкі, Наватраецкі й Сіваскі (ліквідаваны ў 1962 р.) раёны Запароскай вобласьці.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якія 3 — абласнога значэньня, 31 мястэчка, 88 пасёлкаў, 568 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Хэрсонская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў