Вена: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў ceb:Vienna на ceb:Viena
д r2.7.1) (робат зьмяніў cy:Wien на cy:Fienna
Радок 276: Радок 276:
[[cs:Vídeň]]
[[cs:Vídeň]]
[[co:Vienna]]
[[co:Vienna]]
[[cy:Wien]]
[[cy:Fienna]]
[[da:Wien]]
[[da:Wien]]
[[pdc:Wien]]
[[pdc:Wien]]

Вэрсія ад 03:12, 6 лютага 2013

Вена
Вена
Герб Вены Сьцяг Вены
Горад з: 881
Плошча: 414,65 км²
Насельніцтва (2007)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1 670 347
4025
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +43 1
Паштовы індэкс: 1010—1239, 1400, 1450
Геаграфічныя каардынаты: 48°12′30″ пн. ш. 16°22′23″ у. д. / 48.20833° пн. ш. 16.37306° у. д. / 48.20833; 16.37306Каардынаты: 48°12′30″ пн. ш. 16°22′23″ у. д. / 48.20833° пн. ш. 16.37306° у. д. / 48.20833; 16.37306
Вена на мапе Аўстрыі
Вена
Вена
Вена
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.wien.gv.at/english/

Ве́на (па-нямецку: Wien) — сталіца і самы буйны горад Аўстрыі. Адначасова адна зь дзевяці фэдэральных земляў Аўстрыі, з усіх бакоў аточаная тэрыторыяй іншай зямлі — Ніжняй Аўстрыі. Разьмешчаная ва ўсходняй частцы краіны. Горад месьціцца на абодвух берагах Дунаю. Вена ёсьць культурны, эканамічны і палітычны цэнтар Аўстрыі.

Вена зьяўляецца трэцім горадам-рэзыдэнцыяй ААН пасьля Нью-Ёрка і Жэнэвы. Венскі міжнародны цэнтар (так званы UNO-City) уключае ў сябе Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі, Упраўленьне ААН па наркотыкам і злачыннасьці, Арганізацыі ААН па прамысловым разьвіцьці і інш. У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных арганізацый, як, напрыклад Арганізацыя краін-экспартэраў нафты і Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе.

На працягу многіх стагодзьдзяў Вена зьяўлялася горадам-рэзыдэнцыяй Габсбургаў і адпаведна сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі германскай нацыі, ператварыўшыся ў культурны і палітычны цэнтар Эўропы. У 1910 годзе у Вене пражывала два мільёны чалавек і горад займаў чацьвёртае месца сярод найбуйнейшых гарадоў сьвету, саступаючы толькі Лёндану, Нью-Ёрку і Парыжу. Пасля Першай сусьветнай вайны насельніцтва Вены скарацілася амаль на чвэрць. Стары горад Вены і палац Шэнбрун у сьнежні 2001 году быў унесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя

Будынак гарадзкой ратушы

Самыя раньнія сьведчаньні бесьперапыннага пражываньня ў мясцовасьці вакол гораду датуюцца 500 годам да н. э., калі тэрыторыя Дуная была заселеная кельтамі. У 15 годзе да н. э. рымляне пабудавалі ўмацаваны памежны горад, які атрымаў назоў Віндабона, каб ахоўваць межы імпэрыі супраць германскіх плямёнаў на поўначы. Цесныя сувязі зь іншымі народамі кельцкага паходжаньня працягваліся некалькі стагодзьдзяў з такімі фігурамі, як то ірляндзкі манах VIII стагодзьдзя Сэн-Колман, які быў пахаваны ў абацтве Мэльк, і Сэн Фэргіл, які быў біскупам Зальцбурга на працягу сарака гадоў у XII стагодзьдзі. Адгалоскі таго часу ўсё яшчэ відавочны ў вялікім манастыры Шатэнштыфт, які месьціцца ў горадзе й быў раней домам для многіх ірляндзкіх манахаў.

У XIII стагодзьдзі, Вена апынулася пад пагрозай захопу з боку Мангольскай імпэрыі, якая распасьціралася на большую частку сучаснай Расеі й Кітая, але з-за сьмерці свайго лідэра Угедэя-хана, мангольскія войскі адступілі ад эўрапейскіх межаў і больш не вярталіся. У сярэднія стагодзьдзі, Вена была домам для бабэнбэрскай дынастыі, а ў 1440 годзе горад стаў рэзыдэнтам дынастыі Габсбургаў. Вена паступова расла й у канчатковым выніку стала дэ-факта сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі й культурным цэнтрам мастацтва й навукі, музыкі й вытанчанай кухні. Паміж 14851490 гадамі горад знаходзіўся пад вугорскай акупацыяй. У XVI і XVII стагодзьдзях, асманскае войска два разы было спынена каля сьценаў Вены. А ў 1679 годзе эпідэміі чумы пазбавілі жыцьця амаль траціну насельніцтва гораду[1].

Аўстра-Вугоршчына

Вена ў 1900 годзе

У 1804 годзе, падчас напалеонаўскіх войнаў, Вена стала сталіцай Аўстрыйскай імпэрыі й працягвала адыгрываць важную ролю ў эўрапейскай і сусьветнай палітыцы, у тым ліку прымаючы ў сябе ў 1814 годзе Венскі кангрэс. Пасьля аўстра-вугорскага ўзьяднаньня 1867 году, Вена засталася сталіцай тагачаснай Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Горад быў цэнтрам клясычнай музыкі, для якой таксама ўжываецца, часам, назоў Першая Венская школа.

У другой палове XIX стагодзьдзя, горад разьвіваўся й паступова выйшаў за бастыёны й гласісы Рынгштрасэ. Былыя прыгарады былі ўключаныя ў склад гораду й Вена рэзка павялічылася. У 1918 годзе, пасьля Першай сусьветнай вайны, Вена стала сталіцай Першай аўстрыйскай рэспублікі. З канца XIX стагодзьдзя да 1938 году, горад заставаўся цэнтрам высокай культуры і мадэрнізму. Зьяўляючыся сусьветнай сталіцай музыкі, горад прымаў такіх кампазытараў, як то Брамс, Брукнэра, Малер і Рыхард Штраўс. Культурны ўнёсак горада ў першай палове XX стагодзьдзя ўключае, сярод многіх, рух Венскі сэцэсіён, разьвіцьцё псыхааналізу, Другую венскую школу, архітэктуру Адольфа Лёоса й філязофію Людвіга Вітгенштайна.

Аншлюс і міжнародная акупацыя

У 1938 годзе, пасьля трыюмфальнага ўезду ў Аўстрыю, Адольф Гітлер выступаў перад аўстрыйскім народам з балкона на Гэльдэнпляцы. У пэрыяд з 1938 году й да сканчэньня Другой сусьветнай вайны, Вена страціла свой ​​статус сталіцы, калі Аўстрыя знаходзілася ў складзе Нямеччыны.

2 красавіка 1945 году савекція жаўнеры пачалі наступ на Вену супраць немцкіх абаронцаў, аблажыўшы яго. Брытанскія й амэрыканскіх паветраныя налёты й артылерыйскія залпы з абодвух бакоў паміж сіламі вэрмахта й чырвонай арміяй значна пашкодзілі інфраструктуру горада, як то трамвайныя лініі, а таксама сыстэму водазабесьпячэньня й разьмеркаваньня электраэнэргіі. Акрамя таго, былі разбураны альбо пашкоджаны тысячы грамадзкіх і прыватных будынкаў. Абаронцы горада трымаліся два тыдні. Аўстрыя была аддзеленая ад Нямеччыны, а Вена была адноўлена ў якасьці сталіцы рэспублікі.

Акупацыйныя зоны ў Вене

Пасьля вайны, Вена была акружаная савецкай акупацыйнай зонай. Як і ў Бэрліне, Вена была падзелена на сэктарах на чатыры дзяржавы й знаходзілася пад наглядам камісіі хаўрасьнікаў. Але акупацыя Вены адрозьнівалася ад акупацыі Бэрліна: цэнтральны раён горада, вядомы як «першы раён», уяўляў сабой міжнародную зону, у якой чатыры дзяржавы чаргавалі кантроль на штомесячнай аснове. Блякада Бэрліна ў 1948 годзе ўзьняла хаўрусьніцкія асьцярогі, на той конт, што Савецкі Саюз могуць паўтарыць блякаду ў Вене.

У той час існавала адсутнасьць аэрадромаў у заходніх сэктарах, але ўлады ўсё ж такі былі падрыхтаваны да дзеяньняў для барацьбы з такімі блякадамі. Пляны ўключаны ўсталяваньне мэталічных насьцілаў дзеля зьдзяйсьненьня пасадкі ў Шэнбруне. Але Саветы так і не распачалі блякаду. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што Патсдамскае пагадненньне ўключала пункт пра доступ да заходніх сэктароў, у той час як ня існавала такіх пісьмовых гарантыяў на заходнія сэктары Бэрліна. За дзесьць год існаваньня акупацыі, Вена стала рассаднікам міжнароднага шпіянажу паміж Заходнім і Усходнім блёкамі. Усьлед за блякадай Бэрліна, халодная вайна ў Вене прыняла іншую дынаміку. Прызнаючы, што Нямеччына й Бэрлін будуць падзеленыя, савецкі ўрад вырашыў не дазваляць такога ж становішча ў Аўстрыі й Вене.

Сучасная вена

У 1953 годзе пэрымэтры Заходняга Бэрліну былі агорнуты калючым дротам, але Вена заставалася не падзеленай. У 1955 годзе савецкі ўрад пагадзіўся на адмову ад сваіх акупацыйных зонаў ва Усходняй Аўстрыі й Усходняй Вене, а таксама сэктараў у чацьвёртым i дзесятым раёне Паўднёвай Вены. У абмен яны патрабавалі сталага пункта нэўтралітэту у новым дзяржаўнай дамове. У 1955 годзе савецкія войскі канчаткова выйшлі з Аўстрыі.

Сучаснасьць

Чатырохдзяржаўны кантроль у Вене працягваўся да падпісаньня аўстрыйскай дзяржаўнай дамовы, якое было зьдзейсьнена ў 1955 годзе. У тым жа годзе, пасьля некалькіх гадоў рэканструкцыі й рэстаўрацыі былі адчынены будынкі Дзяржаўны тэатар опэры й Бургтэатар, якія абодва знаходзяцца на вуліцы Рынгштрасэ. Дзяржаўная дамова запэўнела, што сучасная Аўстрыя ня будзе ўваходзіць ані ў блёк НАТО, ані ў савецкі блёк, яна, таксама, лічыцца адным з чыньнікаў позьняга ўступу Аўстрыі ў Эўрапейскі Зьвяз.

Ратуша ноччу

У 1970-х гадох, канцлер Аўстрыі Бруна Крайска адчыніла Венскі міжнародны цэнтар, які быў пабудаваны ў новым раёне горада для разьмяшчэньня міжнародных інстытутаў. Вена вярнула сабе частку мінулага міжнароднага статусу шляхам разьмяшчэньня ў сваіх межах міжнародных арганізацыяў, як то Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, падрыхтоўчая камісія Арганізацыі па ўсёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў, Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі, Арганізацыя краін-экспартэраў нафты, а таксама Арганізацыя па бяспецы й супрацоўніцтву ў Эўропе й Аб’яднаная эўрапейская гастраэнтэралягічная фэдэрацыя.

Геаграфія

Мапа Вены

Горад разьмешчаны ўва ўсходняй частцы Аўстрыі ля падножжа Альпаў, на беразе Дуная, у 60 км ад мяжы з Славаччынай. Празь Вену працякае Дунай са сваім рукавом Дунайскім каналам і ракой Вена. Гістарычна горад месьціўся на поўдзень ад Дуная, аднак у апошнія два стагодзьдзі, Вена расла па абодва бакі ракі. Найбольшая вышыня горада над узроўнем мора адзначаецца ў раёне Гэрманскогеля (542 м), а найменшая — у Эсьлінге (155 м). Горад аблямоўвае Венскі Лес.[2]

Геаграфічна карыснае становішча робіць Вену вельмі зручным месцам для разьвіцьця рознабаковых адносінаў з усходнімі краінамі. Гэта стала асабліва адчувальна пасьля 1989 году, калі «упала» гэтак званая жалезная заслона. Напрыклад ад сталіцы Славаччыны Браціславы Вену аддзяляюць усяго 60 км — гэта самая кароткая адлегласьць паміж двума сталіцамі ва ўсёй Эўропе, выключаючы Ватыкан і Рым.

Па форме Вена нагадвае кола, перасечанае хордай ракі Дунай. З часоў Рымскай імпэрыі горад пашыраўся канцэнтрычнымі кола. Ягоная цэнтральная частка, гэтак званы ўнутраны горад (ням. Innere Stadt), амаль супадае з адміністрацыйнымі межамі першай акругі. Рынгштрасэ зьяўляецца ланцужком бульвараў, якія ўтвараюць колца. Гісторыя Рынгаштрасэ пачалася ў 1857 годзе, калі імпэратар прыняў рашэньне разбурыць непатрэбныя больш фартыфікацыйныя збудаваньні. Гюртэль, пояс, які ўтварае канцэнтрычную акружыну вакол Рынгштрасэ, узьнік ў 1890 годзе. Ён паглынуў атачаўшыя Вену вёскі й цэрквы, пабудаваныя на месцы парафіяльных цэркваў, якія атачалі ў мінулым сталіцу імпэрыі. За Гюртэлем разьмешчана гэтак званая «Чырвоная Вена», працоўныя кварталы, пабудаваныя сацыялістамі ў 19231934 гадох[3].

Клімат

Вена знаходзіцца ў межах пераходу марскога клімату й вільготнага кантынэнтальнага клімату ў адпаведнасьці з клясыфікацыяй Кёпэна. У горадзе назіраецца цёплае лета зь сярэдняй высокай тэмпэратурай ад 22 да 26 °C, з максымумамі вышэй за 30 °C і мінімумамі каля 15 °C. Зіма параўнальна халодная, зь сярэдняй тэмпэратурай каля нуля, са сьнегападамі, якія адбываюцца галоўным чынам са сьнежня па сакавік. Вясна й восень мякка халодная. Ападкі, як правіла, ўмераныя на працягу ўсяго года, і ў сярэднім складаюць 620 мм у год.

 Кліматычныя зьвесткі для Вены 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 19,0 19,0 24,0 28,9 32,3 35,9 38,5 38,1 32,7 28,0 22,2 18,6 38,5
Сярэдні максымум t, °C 2,9 5,1 10,3 15,2 20,5 23,4 25,6 25,4 20,3 14,2 7,5 4,0 14,5
Сярэдняя t, °C −0,2 1,2 5,5 9,8 14,8 17,9 19,9 19,8 15,7 10,2 4,3 1,1 10,0
Сярэдні мінімум t, °C −2 −0,9 2,4 5,8 10,5 13,5 15,4 15,3 11,7 7,0 2,4 −0,5 6,7
Абсалютны мінімум t, °C −22,6 −21,1 −19,2 −5 −2 3,0 5,0 5,0 1,0 −9 −13 −21,1 −22,6
Норма ападкаў, мм 37 39 46 52 62 70 68 58 54 40 55 44 620
Крыніца: worldweather.org, Надвор’е й клімат

Транспарт

Касьцёл Сьвятога Стэфана

У Вене добра разьвіты грамадзкі транспарт. Яго аснову складаюць Венскі мэтрапалітэн (ням. U-bahn) і Венскі S-Bahn, якія дадаюцца сеткай маршрутаў трамваяў і аўтобусаў. Маецца асобная трамвайная лінія Вена-Бадэн. Сетка аўтабанаў і чыгункі злучае Вену зь іншымі гарадамі Аўстрыі і Эўропы. Адзіны Шалоўны вакзал знаходзіцца ў будаўніцтве, дальнія рэйсы абслугрўваюць асноўныя вакзалы Паўднёвы, Паўночны, Заходні і вазкал імя Франца Ёзэфа. Венскі міжнародны аэрапорт «Швэхат» мае наўпроставыя паветраныя зносіны з большасьць крінаў-чальцоў ЭЗ і зьяўляецца найбуйнешым па абслугоўваньню пасажыраў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. У «Швэхате» зарэгістравана больш за 60 авіякампаніяў з усяго сьвету. У 2005 годзе венскі аэрапорт асблугоўваў звыш за 14 млн пасажыраў.

Венскі рачны порт зьяўляецца цэнтральным транспартным вузлом на рацэ Дунай і валоде самым буйным у Эўропе тэрміналам па прыёму кантэйнэраў з агульнай плошчай 60 тыс. м². У цэнтры лягістыкі венскага парта зарэгістравана 120 аўстрыйскіх і замежных кампаніяў, у якіх працуюць больш за 5 тыс. чалавек. У 2005 годзе праз гэты цэнтар было праведзена звыш за 9 млн тон розных тавараў.

Эканоміка

У 2007 годзе Mercer Human Resource Consulting апублікаваў штогадовае дасьледваньне якасьці жыцьця ў сьвеце. Па ўзроўні якасьці жыцьця, Вена ўжо ня першы раз заняла першае месца ў Эўрапейскім зьвязе. Гэты горад атрымаў лепшыя адзнакі ў сфэрах: інфраструктура, грамадзкі транспарт, банкі і фінансы, бясьпека, культура і вольнае баўленьне часу. Гэты паказчык паслужыў штуршком для міжнародных кампаніяў, якія ахвотна працуюць у гэтым горадзе.

Паводле зьвестак статыстычнага ведамства ЭЗ «Эўрастат», Вена зьяўляецца горадам і рэгіёнам з высокім узроўнем дабрабыту. Яна здолела захаваць вядучыя пазыцыі і атрымаць пятае месца ў рэйтынгу самых багатых рэгіёнаў ЭЗ. Пра гэта сьведчыць справаздача ЭЗ па рэгіёнах (паводле зьвестак Эўрастату). Паводле справаздачы, рэгіянальны СУП у Вене складае 178% ад сярэдняга ў Эўропе. Апярэджваюць Вену па ўзроўні дабрабыту толькі Лёндан, Люксэмбург, Брусэль і Гамбург. У рэйтынгу Вена разьмешчаная вышэй за Дублін, Мюнхэн, Амстэрдам і значна вышэй за Бэрлін. Таксама паводле дадзеных Эўрастата, у разьдзеле справаздачы «Дасьледваньне і разьвіцьцё», Вена падзяляе зь Верхняй Баварыяй вышэйшую кропку рэйтынгу.

Гарады-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Spielman, John Philip (1993). «The city & the crown: Vienna and the imperial court, 1600–1740». West Lafayette, Indiana: Purdue University Press. p. 141. ISBN 1-55753-021-1.
  2. ^ Все столицы мира /Сост. О. В. Зыкина, Л. А. Бурлацкая, Г. А. Гальперина, Н. В. Иванова. — М.: Вече, 2005. С. 72.
  3. ^ Путеводитель «Ле Пти Фюте» — Австрия. Изд. 5-е. — М.: Авангард, 2005. С. 67.

Вонкавыя спасылкі

Венасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA