Нарвэжцы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sco:Norse fowk
д r2.7.1) (робат дадаў: sr:Норвежани
Радок 69: Радок 69:
[[sk:Nóri]]
[[sk:Nóri]]
[[sl:Norvežani]]
[[sl:Norvežani]]
[[sr:Норвежани]]
[[sh:Norvežani]]
[[sh:Norvežani]]
[[fi:Norjalaiset]]
[[fi:Norjalaiset]]

Вэрсія ад 05:25, 5 лютага 2013

Нарвэ́жцы — народ у Паўночнай Эўропе, асноўнае насельніцтва Нарвэгіі. Агульная колькасьць — больш 5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Нарвэгіі — каля 4,3 мільёнаў, яшчэ больш за 500 тыс. чалавек у ЗША, звыш за 150 тыс. у Канадзе, па некалькі дзясяткаў тысяч ва ўсіх скандынаўскіх краінах-суседзях Нарвэгіі.

Мова і рэлігія

У нарвэскай мове, што належыць да скандынаўскай падгрупы германскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, значны дыялектны падзел. Існуюць дзьве літаратурныя нормы.

Веравызнаньне нарвэжцаў пераважна лютэранскае, ёсьць прадстаўнікі іншых плыней пратэстантызму і католікі.

Гісторыя

Лічыцца, што нарвэжцы — патомкі германскіх плямёнаў жывёлаводаў і земляробаў, што пасяліліся ў Скандынавіі ў канцы 3-га тысячагодзьдзя да н. э. Даўнейшыя ўзоры нарвэскай пісьменнасьці — рунічныя надпісы (не пазьней за 8 ст.).

Тэрмін «нарвэжац», менавіта нордман («паўночны чалавек») упершыню фіксуецца ў стараангельскіх крыніцах 9 стагодзьдзя.

Стварэньне ў 10-11 стагодзьдзях раньнефэадальнай дзяржавы і хрысьціянізацыя (з канца 10 ст.) спрыялі фармаваньню нарвэскага народа.

У часы вікінгаў (9—11 ст.) нарвэскія перасяленцы заснавалі калёніі на астравах Паўночнай Атлянтыкі і Ісьляндыі, дзе зьмяшаліся зь іншымі этнасамі, ствараючы новыя этнасы — ісьляндцы і фарэрцы.

У канцы 14 ст. нарвежцы трапляюць пад уладу Даніі і адбываюцца працэсы данізацыі, якія яшчэ ўзмацніліся пасьля Рэфармацыі 1536 году.

У 1814 годзе заключаная швэдзка-нарвэская унія. Зь яе разарваньнем у 1905 годзе Нарвэгія здабывае незалежнасьць.

Сёньня Нарвэгія — адна з найбольш разьвітых дзяржаваў сьвету. Разам з нарвэжцамі ў Нарвэгіі цяпер жыве і працуе шмат эмігрантаў зь іншых краін сьвету.

Вядомыя нарвэжцы

Сярод выдатных нарвэжцаў былі:

Нарвэжцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў