Ганна Кацярына Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 178.163.151.88 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Luckas-bot
Lappon (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 60: Радок 60:
[[be:Ганна Кацярына Радзівіл]]
[[be:Ганна Кацярына Радзівіл]]
[[en:Anna Katarzyna Sanguszko]]
[[en:Anna Katarzyna Sanguszko]]
[[lt:Ona Kotryna Sanguškaitė]]
[[pl:Anna Katarzyna Radziwiłłowa]]
[[pl:Anna Katarzyna Radziwiłłowa]]

Вэрсія ад 19:04, 31 студзеня 2013

Ганна Кацярына Сангушка
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 верасьня, 1676
Ракаў, ВКЛ
Памерла 19 красавіка, 1746
Белая, ВКЛ
Род Сангушкі
Бацькі Геранім Сангушка[d]
Канстанцыя з Сапегаў[d]
Дзеці Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», Геранім Флярыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Людвік Дамінік Радзівіл[d], Станіслаў Ежы Радзівіл[d], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d], Тэкля Ружа з Радзівілаў[d][1], Ганна Аляксандра з Радзівілаў[d], Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d] і Крысціна Алена з Радзівілаў[d]
Дзейнасьць бізнэсвумэн

Ганна Кацярына Радзівіл (у дзявоцтве Сангушка; 23 верасьня 1676, места Ракаў[2]19 красавіка 1746, места Белая[3]) — гаспадарчая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнатка.

Біяграфія

З шляхецкага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», дачка Гераніма і Канстанцыі з Сапегаў.

У 1692 пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам, ад якога мела сыноў Мікалая Крыштапа, Міхала Казімера «Рыбаньку», Альбрэхта Станіслава, Людвіка Дамініка, Станіслава Юрыя і Гераніма Флярыяна, а таксама 7 дачок. Па сьмерці мужа пасялілася ў месьце Белая Берасьцейскага ваяводзтва і занялася гаспадарчай дзейнасьцю.

У пач. XVIII ст. зладзіла вытворчасьць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясьвіжы. Заснавала Налібоцкую і Ўрэцкую шкляныя мануфактуры.

У 1714 распачала вытворчасьць парцаляны ва Ўрэччы, каля 1736 заснавала рудню ў Нягневічах, у 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі.

Зь яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамесьнікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галяндзкіх пародаў.

Істотна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясьвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду. Фінансавала каранаваньне ў 1730 Жыровіцкага абраза Маці Божай[2].

Крыніцы

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б Радзівіл Ганна Кацярына // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.
  3. ^ Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. С. 401.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ганна Кацярына Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў