Прастакутнік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат зьмяніў: sn:Gonyoina tsazamakonyo
д r2.7.3rc2) (робат дадаў: se:Rektáŋgel
Радок 108: Радок 108:
[[qu:Wask'a]]
[[qu:Wask'a]]
[[ru:Прямоугольник]]
[[ru:Прямоугольник]]
[[se:Rektáŋgel]]
[[scn:Rittànculu]]
[[scn:Rittànculu]]
[[simple:Rectangle]]
[[simple:Rectangle]]

Вэрсія ад 22:01, 30 студзеня 2013

Прастакутнік з шырынёй a, вышынёй b і дыяганаляй d

Прастаку́тнік[1][2][3] (прамавугольнік) — чатырохкутнік, у якога ўсё куты простыя, г. зн. роўныя 90°.

Уласьцівасьці

  • Дыяганалі прастакутніка роўныя.
  • Прастакутнік зьяўляецца паралелаграмам — яго процілеглыя бакі раўналежныя.
  • Бакі прастакутніка зьяўляюцца адначасова яго вышынямі.
  • Квадрат дыяганалі прастакутніка роўны суме квадратаў двух яго не процілеглых бакоў (паводле тэарэмы Піфагора).
  • Прастакутнік, які адначасова зьяўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.

Плошча прастакутніка

Велічыня плошчы прастакутніка роўная памнажэньню шырыні прастакутніка на яго вышыню:

  • дзе — бакі прастакутніка

Пэрымэтар прастакутніка

Пэрымэтар прастакутніка роўны падвоенай суме даўжынь яго шырыні і вышыні.

  • дзе — бакі прастакутніка

Прыкметы

Чатырохкутнік зьяўляецца прастакутнікам, калі выконваецца хаця б адна з умоваў:
  • Усе куты чатырохкутніка простыя
  • Дыяганалі паралелаграма роўныя
  • Чатырохкутнік зьяўляецца квадратам.
  • Квадрат дыяганалі роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.

Бакі і дыяганалі

  • Даўжынёй прастакутніка завуць даўжыню даўжэйшай пары яго бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшай пары бакоў.
  • Даўжыня дыяганалі прастакутніка вылічаецца па тэарэме Піфагора і роўная квадратнаму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.

Крыніцы

  1. ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 67, 144
  2. ^ Простакутнік // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 188

Вонкавыя спасылкі

Прастакутніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў