Грамадзянская супольнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: tl:Lipunang pambayan
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: et:Kodanikuühiskond
Радок 23: Радок 23:
[[da:Civilsamfundet]]
[[da:Civilsamfundet]]
[[de:Zivilgesellschaft]]
[[de:Zivilgesellschaft]]
[[et:Kodanikuühiskond]]
[[en:Civil society]]
[[en:Civil society]]
[[es:Sociedad civil (ciencia política)]]
[[es:Sociedad civil (ciencia política)]]

Вэрсія ад 12:26, 27 студзеня 2013

Грамадзянская супольнасьць — сукупнасьць цывільных і сацыяльных арганізацыяў і аб’яднаньняў, якія ствараюць аснову функцыянаваньня грамадзтва як супрацьлегласьць сілавым структурам дзяржавы (незалежна ад палітычнай сыстэмы дзяржавы) і камэрцыйным інстытутам рынку.

Вызначэньне

Існуе мноства вызначэньняў панятку грамадзянскай супольнасьці ў сучасным сэнсе. Тыповым прыкладам можна лічыць працоўнае вызначэньне Цэнтру грамадзянскай супольнасьці Лёнданскай школы эканомікі:[1]

« Грамадзянскай супольнасьцю зьяўляецца сукупнасьць добраахвотных супольных дзеяньняў вакол агульных інтарэсаў, мэтаў і каштоўнасьцяў. У тэорыі, яе арганізацыйныя формы адрозьніваюцца ад адпаведных у дзяржаве, сям’і альбо на рынку, але на практыцы межы паміж дзяржавай, грамадзянскай супольнасьцю, сям’ёй і рынкам звычайна зьяўляюцца складанымі, недакладнымі і спрэчнымі. Грамадзянская супольнасьць звычайна ахоплівае разнастайнасьць сфэраў, дзеяньняў і арганізацыйных формаў, якія могуць зьмяняцца ў залежнасьці ад іх ступені фармальнасьці, аўтаномнасьці і моцы. Грамадзянская супольнасьць часта складаецца з дабрачынных і няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх групаў, жаночых суполак, рэлігійных аб’яднаньняў, прафэсіянальных асацыяцыяў, гандлёвых зьвязаў, групаў самадапамогі, сацыяльных рухаў, бізнэс-згуртаваньняў, кааліцыяў і групаў падтрымкі. »

Крыніцы

  1. ^ What is civil society? // Цэнтар грамадзянскай супольнасьці, Лёнданская школа эканомікі