Запарожцы (карціна): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3rc2) (робат дадаў: da:Zaporozje-kosakkernes brev til den tyrkiske sultan
Радок 52: Радок 52:
[[ro:Răspunsul cazacilor zaporojeni]]
[[ro:Răspunsul cazacilor zaporojeni]]
[[ru:Запорожцы (картина)]]
[[ru:Запорожцы (картина)]]
[[sk:Záporožskí kozáci píšu list tureckému sultánovi]]
[[fi:Zaporogit kirjoittavat pilkkakirjettä Turkin sulttaanille]]
[[fi:Zaporogit kirjoittavat pilkkakirjettä Turkin sulttaanille]]
[[sv:Zaporogkosacker skriver brev till den turkiske sultanen]]
[[sv:Zaporogkosacker skriver brev till den turkiske sultanen]]

Вэрсія ад 02:19, 27 студзеня 2013

Ільля Рэпін
Запарожцы, 1880—1891
Палатно, алей. 203×358 см
Дзяржаўны Расейскі музэй, Санкт-Пецярбург

«Запарожцы» — знакамітая карціна расейскага мастака Ільлі Рэпіна. Велізарнае пано (2,03 × 3,58 м) было пачата ў 1880 і скончана толькі ў 1891 годзе.

Эцюды да карціны мастак пісаў у кубанскай станіцы Пашкаўскай, Кацярынаславе, у маёнтку Качанаўка Чарнігаўскай губэрні.

Сюжэт

Асноўны артыкул: Ліст запарожцаў турэцкаму султану

Па легендзе, ліст быў напісаны ў 1676 кошавым атаманам Іванам Сірко «са ўсім кошам Запароскім» у адказ на ўльтыматум султана Асманскай імпэрыі Мэхмэда (Мухамэда) IV. Арыгінал ліста не захаваўся, аднак у 1870-х гадах кацярынаслаўскім этнографам-аматарам Я. П. Навіцкім была знойдзеная копія, зробленая ў XVIII стагодзьдзі. Ён перадаў яе вядомаму гісторыку З. І. Яварніцкаму, які аднойчы зачытаў яе, як кур’ёз, сваім гасьцям, сярод якіх быў, у прыватнасьці, І. Е. Рэпін. Мастак зацікавіўся сюжэтам і ў 1880 годзе пачаў першую сэрыю эцюдаў.

Гісторыя стварэньня

Пасьля 1880 году Рэпін займаўся павольнай і доўгай сэрыяй эскізаў і падборам мадэляў. Сярод мадэляў, якія пазіравалі Рэпіну для карціны, былі шматлікія вядомыя асобы. У прыватнасьці, для цэнтральных пэрсанажаў мастак абраў З. І. Яварніцкага — пісарчуком, а атаманам Сірко — самога кіеўскага генэрал-губэрнатара М. І. Драгамірава. Для казака ў белай кучомцы пазіраваў журналіст і пісьменьнік Гіляроўскі. Першы скончаны эскіз алеем зьявіўся ў 1887 годзе. Рэпін падарыў яго Яварніцкаму. Пазьней Яварніцкі прадаў яго П. М. Трацьякову, і цяпер ён вісіць у Трэцьцякоўскай галерэі.

Вэрсія, якая захоўваецца ў Харкаўскім мастацкім музэі

Асноўны (можна сказаць, клясычны) варыянт карціны быў завершаны ў 1891 годзе. Пасьля першага публічнага агляду мастака крытыкавалі за тое, што па меркаваньні шматлікіх карціна была «гістарычна няпэўнай». Тым ня менш, лёс палатна склалася ўдала. Пасьля шумнага посьпеху на некалькіх выставах у Расеі і за мяжой (Чыкага, Будапэшт, Мюнхэн, Стакгольм) карціну ў 1892 годзе купіў за 35 тыс. рублёў імпэратар Аляксандар III. Карціна заставалася ў царскім зборы да 1917 году, а пасьля рэвалюцыі апынулася ў зборы Расейскага музэя.

Яшчэ не завяршыўшы асноўны варыянт, Рэпін у 1889 пачаткаў працу над другім, працу над якім ён так і не скончыў. Гэтае палатно некалькі саступае па памерах першапачатковаму варыянту, і зьяўляецца, так сказаць, кулуарным асобнікам. Другі варыянт «Запарожцаў» мастак, паспрабаваў зрабіць больш «гістарычна пэўным», але відавочна апынуўся нездаволены вынікам і кінуў на паўдарогі. Захоўваецца ён цяпер у Харкаўскім мастацкім музэі.

Літаратура

  • Замечательные полотна. Сборник. Художник РСФСР, 1962 г.

Вонкавыя спасылкі