Янцзы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ckb:ڕووباری یانگتسی
д r2.7.3) (робат зьмяніў hy:Յանցզի (գետ) на hy:Յանցզի
Радок 72: Радок 72:
[[gan:長江]]
[[gan:長江]]
[[ko:창 강]]
[[ko:창 강]]
[[hy:Յանցզի (գետ)]]
[[hy:Յանցզի]]
[[hi:यांग्त्सीक्यांग]]
[[hi:यांग्त्सीक्यांग]]
[[hr:Jangce]]
[[hr:Jangce]]

Вэрсія ад 00:36, 22 студзеня 2013

Рака
Янцзы
Янцзы ў горадзе Нанкін
Янцзы ў горадзе Нанкін
Агульныя зьвесткі
Выток Тыбэт
Вусьце Усходне-Кітайскае мора
Краіны басэйну Кітай
Вобласьці Цінхай[d], Тыбэцкі аўтаномны раён, Юньнань, Правінцыя Сычуань[d], Чунцын[d], Хубэй[d], Хунань[d], Цзянсі[d], Аньхой, Цьзянсу[d] і Шанхай
Даўжыня 6300 км
Плошча басэйну 1 808,5 тыс. км²
Месцазнаходжаньне
Янцзы на мапе

Янцзы (па-кітайску: 長江) — найдаўжэйшая рака Кітаю й Азіі, трэцяя ў сьвеце па даўжыні пасьля Нілу й Амазонкі. Мае даўжыню 6380 км[1], плошча басэйну — 1 808 500 км².

Геаграфія

Вытока Янцзы разьмешчана ўва ўсходняй частцы Тыбэцкага нагор'я на вышыні каля 5600 м над узроўнем мора. Рака працякае праз ўсходнія вобласьці правінцыі Цынхай, а затым паварочвае на поўдзень і па глыбокай даліне, якая служыць мяжой паміж Сычуанем і Тыбэтам, дасягае правінцыі Юньнань. У гэтай даліне, разьмешчанай у Сына-Тыбэцкіх гарох, адбываецца асноўны скід вышыні — з 5 тыс. да 1 тыс. мэттраў. Тут рака некалькі разоў зьмяняе напрамак і ўтварае глыбокія цясьніны, як то Цясніна Скочучага Тыгры.

Рух рачных судоў пачынаецца ад павета Шуйфу правінцыі Юньнань[2]. Бліжэй да горада Ібінь, які разьмешчаны на ўваходзе ракі ў Сычуанскую катлавіну, рака апускаецца да вышыні 305 м, а каля гораду Чунцын вышыня ракі адносна мора складае 192 мэтра, працякаючы праз Сычуанскую катлавіну, Янцзы зьліваецца з буйнымі прытокамі Міньцьзян і Цьзялінцьзян, якія істотна павялічваюць ейны аб'ём. На 320-кілямэтровым участку ад Чунцын да Ічану Янцзы скідае вышыню да 40 м, працякаючы па глыбокіх цясьнінах, якія вядомыя сваёй прыгажосьцю й складанасьцю навігацыі. Прабіваючыся далей праз горы Ушань, рака служыць натуральнай мяжой паміж правінцыямі Чунцын і Хубэй і ўтварае знакамітыя «Тры цясьніны» («Санься»). У гэтым раёне пабудавана найбуйнейшае ў сьвеце гідраэнэргетычнае збудаваньне «Санься».

Янцзы

На тэрыторыі правінцыі Хубэй Янцзы папаўняецца водамі шматлікіх азёраў, самае буйное зь якіх — Дунтын, разьмяшчаецца на мяжы правінцыяў Хунань і Хубэй. У горадзе Ухань Янцзы зьліваецца са сваім найбуйнейшым прытокам — ракой Ханьшу.

У паўночнай частцы правінцыі Цьзянсу Янцзы прымае воды найбуйнейшага ў Кітаі прэснаводнага возера Поянху. Затым рака працякае праз правінцыі Аньхой і Цьзянсу і, нарэшце, зьліваецца ў Усходне-Кітайскае мора каля Шанхаю. Ніжні працяг Янцзы праходзіць празь Цьзянханскую раўніну й паўднёвую частку Вялікай Кітайскай раўніны, дзе рака часьцяком дзеліцца на рукавы, пры гэтым шырыня асноўнага рэчышча дасягае 2 і больш км. У раёне ўпадзеньня Янцзы фармуе маштабную дэльту плошчай каля 80 тыс. км².

Чатыры зь пяці асноўных прэснаводных азёраў Кітаю сьцякаюць у Янцзы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Янцзысховішча мультымэдыйных матэрыялаў