Фэрэнц Ліст: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат зьмяніў th:ฟรานซ์ ลิซท์ на th:ฟรันซ์ ลิซท์ |
д дырыгент |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
| Нацыянальнасьць = |
| Нацыянальнасьць = |
||
| Краіна = |
| Краіна = |
||
| Прафэсіі = [[кампазытар]], [[піяніст]], [[ |
| Прафэсіі = [[кампазытар]], [[піяніст]], [[дыргент]] |
||
| Інструмэнты = |
| Інструмэнты = |
||
| Жанры = [[клясычная музыка]] |
| Жанры = [[клясычная музыка]] |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
| Сайт = |
| Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Фэрэнц (Франц) Ліст''' ({{lang-hu|Liszt Ferenc}}, {{lang-de|Franz Liszt}}; [[22 кастрычніка]] [[1811]], Дабар'ян (Райдзінг), [[Аўстрыйская імпэрыя]] — [[31 ліпеня]] [[1886]], [[Байройт]], [[Нямеччына]]) [[кампазытар]], [[піяніст]], [[пэдагог]], [[ |
'''Фэрэнц (Франц) Ліст''' ({{lang-hu|Liszt Ferenc}}, {{lang-de|Franz Liszt}}; [[22 кастрычніка]] [[1811]], Дабар'ян (Райдзінг), [[Аўстрыйская імпэрыя]] — [[31 ліпеня]] [[1886]], [[Байройт]], [[Нямеччына]]) [[кампазытар]], [[піяніст]], [[пэдагог]], [[дырыгент]], [[публіцыст]], адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага [[рамантызм]]у, заснавальнік вугорскай кампазытарскай школы. |
||
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]] дзякуючы свайму фэнамэнальнаму [[піянізм]]у і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых [[піяніст]]аў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага [[Гуказапіс|запісу]] ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам [[жанр]]у [[сымфанічная паэма|сымфанічнай паэмы]]. |
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]] дзякуючы свайму фэнамэнальнаму [[піянізм]]у і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых [[піяніст]]аў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага [[Гуказапіс|запісу]] ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам [[жанр]]у [[сымфанічная паэма|сымфанічнай паэмы]]. |
Вэрсія ад 00:25, 14 студзеня 2013
Фэрэнц Ліст | |
па-вугорску: Liszt Ferenc | |
Фэрэнц Ліст | |
Дата нараджэньня | 22 кастрычніка 1811 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дабар'ян, Аўстрыйская імпэрыя |
Дата сьмерці | 31 ліпеня 1886 (74 гады) |
Месца сьмерці | Байройт, Нямеччына |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар, піяніст, дыргент |
Навуковая сфэра | музыка[1], клясычная музыка[1], кампазыцыя[d][1], музычная адукацыя[d][1], piano performance[d][1], conducting[d][1] і музычная кампазыцыя[d][1] |
Месца працы | |
Жанры | клясычная музыка |
Інструмэнты | фартэпіяна і арган[d] |
Бацька | Adam Liszt[d] |
Маці | Anna Liszt[d] |
Дзеці | Cosima Wagner[d][2], Daniel Liszt[d] і Blandine Liszt[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Фэрэнц (Франц) Ліст (па-вугорску: Liszt Ferenc, па-нямецку: Franz Liszt; 22 кастрычніка 1811, Дабар'ян (Райдзінг), Аўстрыйская імпэрыя — 31 ліпеня 1886, Байройт, Нямеччына) кампазытар, піяніст, пэдагог, дырыгент, публіцыст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік вугорскай кампазытарскай школы.
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Эўропе дзякуючы свайму фэнамэнальнаму піянізму і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам жанру сымфанічнай паэмы.
Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнаньне як прафэсіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бэтховэна і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыцьцё кансэрваторыі ў Будапэшту.
Вялікая колкасьць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпэртуар, у прыватнасьці Вугорскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянных канцэрта. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэнаў з опэраў, сымфоніяў, капрысаў Паганіні і песень Франца Шубэрта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасьці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпэртуару арганістаў.
Спасылкі
Фэрэнц Ліст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт, прысьвечаны Ф.Лісту (анг.)
- Фартэпіянная асацыяцыя ім. Ф.Ліста (анг.) — біяграфія, mp3