Пярун: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д r2.7.3) (робат дадаў: ka:პერუნი
Радок 31: Радок 31:
[[it:Perun]]
[[it:Perun]]
[[he:פרון (אל)]]
[[he:פרון (אל)]]
[[ka:პერუნი]]
[[kv:Перун]]
[[kv:Перун]]
[[lt:Perunas]]
[[lt:Perunas]]

Вэрсія ад 20:33, 11 студзеня 2013

М. Прэсьнякоў. Пярун. 1998.

Пярун — у славянскай міталёгіі бог нябеснага агню, адно з галоўных бостваў славянскага пантэону. Падобны да старажытна-грэцкага бога Зэўса й старажытнарымскага Юпітэра. У старажытных славянаў увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасьці. У «Аповесьці мінулых гадоў» сярод багоў Пярун названы першым. У гонар Перуна будавалі сьвяцілішчы-капішчы (рэшткі некаторых знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі). Ідалы Пяруна былі пастаўленыя (побач з Дажбогам) ў Кіеве й Ноўгарадзе. Пасьля ўвядзеньня хрысьціянства функцыі й рысы Перуна нададзеняы Ільлі. Паводле старажытнабеларускіх павер'яў Пярун трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю й паражалі як стрэлы.

Пярун, паводле ўяўленьняў славянаў, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі й доўгай залатой барадою. Седзячы на вогненнай калясьніцы, ён разьяжджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук — каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы — маланкі. Імі ён зьнішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Яны нагрувашчваюць велізарныя хмары, каб затуманіць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцьця — ваду. Пярун адным ударам свайго каменнага молату разьбівае хмары, і апладняльная вада імкліва ліецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека й беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун зьнішчае й жытло чалавека.

Рэлігійнае значэньне вобраз Перуна страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраваньне ў беларускім фальклёры: старажытныя сякеры называліся стрэламі Пяруна, гром — Пярун, зь ягоным вобразам зьвязаныя беларускія прымаўкі й праклёны.

Літаратура

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Ч. 1. / пад рэд. Пашкова (і інш.). — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — 592 с. — С. 16.