Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Jim (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 20: Радок 20:
| Сельсавет = [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкі]]
| Сельсавет = [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкі]]
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_градусаў =
| Шырата_градусаў = 52
| Шырата_хвілінаў =
| Шырата_хвілінаў = 12
| Шырата сэкундаў =
| Шырата сэкундаў = 16
| Даўгата_паўшар'е = усходняе
| Даўгата_паўшар'е = усходняе
| Даўгата_градусаў =
| Даўгата_градусаў = 23
| Даўгата_хвілінаў =
| Даўгата_хвілінаў = 40
| Даўгата сэкундаў =
| Даўгата сэкундаў = 55
| Commons = Category:Vistyčy
| Commons = Category:Vistyčy
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
| Колер = {{Колер|Беларусь}}

Вэрсія ад 15:32, 11 студзеня 2013

Вістычы
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чарнаўчыцкі
Тэлефонны код: +375 162
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′16″ пн. ш. 23°40′55″ у. д. / 52.20444° пн. ш. 23.68194° у. д. / 52.20444; 23.68194Каардынаты: 52°12′16″ пн. ш. 23°40′55″ у. д. / 52.20444° пн. ш. 23.68194° у. д. / 52.20444; 23.68194
Вістычы на мапе Беларусі
Вістычы
Вістычы
Вістычы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Вістычы — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вістычы ўваходзяць у склад Чарнаўчыцкага сельсавету.

У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.

У 1678 годзе[1] з фундацыі Тышкевічаў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл цыстэрцыянаў. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1832, а ў 1866 касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае, зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.

Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура з нішамі.

Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: “Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай”.

Паводле інфармацыі каталіцкага манаха бр. Яна Фібэка OFMCap, у кляштары цыстэрцыянаў існаваў таксама цудатворны абраз Маці Божай Вістыцкай, які сёньня знаходзіцца ў Польшчы.[2]

Крыніцы

  1. ^ Vistytis // CISTOPEDIA - Encyclopædia Cisterciensis
  2. ^ [1] Царква Узвышэння Святога Крыжа

Вонкавыя спасылкі

Вістычысховішча мультымэдыйных матэрыялаў