Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: oc:Estats confederats d'America |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д робат дадаў {{Commonscat|Confederate States of America}} |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
{{накід}} |
{{накід}} |
||
{{Commonscat|Confederate States of America}} |
|||
[[Катэгорыя:Былыя дзяржавы]] |
[[Катэгорыя:Былыя дзяржавы]] |
Вэрсія ад 00:59, 11 студзеня 2013
Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, таксама Канфэдэрацыя, Канфэдэратыўныя Штаты і Поўдзень (па-ангельску: Confederate States of America, Confederacy) — дзяржаўнае ўтварэньне, існаваўшае ў 1861—1865 гадох, якое складалася з адзінаццаці рабаўладальніцкіх штатаў поўдню, абвясьціўшых сваю незалежнасьць ад ЗША. Сэпаратысты сьцвярджалі, што Канстытуцыя ЗША — дамова паміж штатамі, зь якой кожны бок мог выйсьці без папярэдняга абмеркаваньня зь іншымі. Урад ЗША (Зьвяз) у сваю чаргу абвясьціў сэцэсію штатаў паза законам. Пасьля атакі Канфэдэрацыі на форт Самтэр ЗША выкарысталі ваенныя сродкі дзеля разгрому Канфэдэрацыі. Ніводная дзяржава сьвету не прызнала незалежнасьці Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі,[1] але некаторыя прызналі іх статус ваюючага боку ў канфлікце.
Канфэдэратыўная канстытуцыя зь сямі штатаў — Паўднёвай Караліны, Місысыпі, Флорыды, Алабамы, Джорджыі, Луізыяны і Тэхасу — утварыла «сталы фэдэральны ўрад» у Мантгомэры, Алабама. Пасьля прызыву Абрагама Лінкальна да войскаў адбіць Самтэр і іншую фэдэральную маёмасьць на Поўдні, да зьвязу далучыліся яшчэ чатыры штаты: Вірджынія, Арканзас, Тэнэсі і Паўночная Караліна. Мізуры і Кентукі былі прадстаўленыя партызанскімі групоўкамі з адпаведных штатаў.
Крыніцы
- ^ Preventing Diplomatic Recognition of the Confederacy, 1861-1865 // U.S. Department of State. (анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў