Чарлз Дарвін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў sq:Çarls Darvin на sq:Charles Darwin
SassoBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: new:चार्ल्स डार्विन
Радок 150: Радок 150:
[[nds-nl:Charles Darwin]]
[[nds-nl:Charles Darwin]]
[[ne:चार्ल्स डार्विन]]
[[ne:चार्ल्स डार्विन]]
[[new:चार्ल्स डार्विन]]
[[ja:チャールズ・ダーウィン]]
[[ja:チャールズ・ダーウィン]]
[[no:Charles Darwin]]
[[no:Charles Darwin]]

Вэрсія ад 22:29, 7 студзеня 2013

Чарлз Дарвін
Charles Robert Darwin
Дарвін у 1880 годзе
Дата нараджэньня 12 лютага 1809
Месца нараджэньня Шрусбэры, Ангельшчына
Дата сьмерці 19 красавіка 1882
Месца сьмерці Таун, Кент,
Ангельшчына
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы Эдынбурскі ўнівэрсытэт,
Кембрыдзкі ўнівэрсытэт
Занятак геоляг, падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік-падарожнік, этоляг, натураліст, філёзаф, пісьменьнік, батанік
Навуковая сфэра Прыродазнаўства
Вядомы як Кругасьветнае вандраваньне на караблі «Бігл»,
Паходжаньне відаў,
Натуральны адбор
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d] (1832), магістар мастацтваў[d] (1837) і доктар кананічнага і грамадзянскага права[d]
Навуковы кіраўнік Джон Стывэнс Хэнслоў,
Адам Сэдвік
Вучні Джозэф Дальтон Хукер,
Томас Гэнры Хакслі
Бацька Robert Darwin[d][2][3]
Маці Susannah Darwin[d][2][3]
Дзеці Anne Darwin[d][3], Francis Darwin[d][3], William Erasmus Darwin[d][3], Henrietta Darwin[d][3], Джордж Говард Дарвін[d][3], Leonard Darwin[d][3], Horace Darwin[d][3], Charles Waring Darwin[d][3], Elizabeth Darwin[d][3] і Mary Eleanor Darwin[d][3]
Узнагароды Каралеўская мэдаль (1853),
Мэдаль Воластана (1853),
Мэдаль Коплі (1853)
Подпіс Выява аўтографу

Чарлз Робэрт Дарвін (па-ангельску: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — вядомы брытанскі прыродазнаўца, стваральнік тэорыі эвалюцыі ў біялёгіі. Прапанаваў і даказаў тэорыю, паводле якой усе віды ўзьніклі ў выніку эвалюцыі й паходзяць ад аднаго ці некалькіх агульных прародзічаў. Адным з асноўных паняцьцяў тэорыі быў натуральны адбор. Яшчэ пры жыцьці Дарвіна ягоная ідэя, паводле якой мае месца эвалюцыя, была прызнаная навуковай супольнасьцю і ўсім грамадзтвам. У той жа час вучэньне пра натуральны адбор заняла галоўнае месца ў тлумачэньні эвалюцыі толькі ў 1930-я, зараз жа яно стала падмуркам сучаснай тэорыі эвалюцыі. У зьмененай форме тэорыя Дарвіна па сёньняшні дзень застаецца адной з асноўных у біялёгіі, паколькі яна тлумачыць шматлікасьць біялягічных відаў[4].

Біяграфія

Цікавасьць да натуральнай гісторыі Дарвін выявіў падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Эдынбурга, дзе ён вывучаў спачатку мэдыцыну, а потым тэалёгію. Падчас пяцігадовага падарожжа на караблі Бігл (18311836), Чарлз Дарвін заняўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і правёў назіраньні, якія даказвалі актуалістычныя ідэі Чарлза Лаела. Апублікаваньне падарожных запісаў Дарвіна зрабіла яго вядомым публіцыстам. Ён заняўся праблемай геаграфічнага разьмеркаваньня ў дзікай прыродзе, сабраў калекцыю акамянеласьцяў, дасьледаваў зьмяненьне відаў. Першыя ідэі пра натуральны адбор узьніклі ў Дарвіна ў 1838 годзе. Паколькі раней аналягічныя ідэі лічыліся ерэтычнымі, ён давяраў іх толькі самым блізкім сябрам, у той жа час працягваў дасьледаваньні. У 1858 годзе Дарвін атрымаў ад Альфрэда Расэла Ўоласа эсэ, у якім апісвалася тэорыя падобная да дарвінаўскай. Гэта прымусіла іх абодвух апублікаваць свае тэорыі разам[5].

Паходжаньне відаў

Працы

  • 1859 «Паходжаньне відаў» (On the Origin of Species by Means of Natural Selection) — апісваецца працэс эвалюцыі ад агульнага продка, што стала навуковым тлумачэньнем шматлікасьці відаў у прыродзе.
  • 1868 «Зьмена жывёл і расьлін у хатнім стане» (The Variation of Animals and Plants under Domestication)
  • 1871 «Паходжаньне чалавека й адбор у дачыненьні да полу» (The Descent of Man, and Selection in Relation to Sex)
  • 1872 «Тлумачэньне эмоцыяў чалавека й жывёлінаў» (The Expression of Emotions in Man and Animals)
  • 1875 «Насякомаедныя расьліны» (Insectivorous Plants)
  • 1876 «Эфэкт перакрыжаванага й самаапыленьня ў расьлінным сьвеце» (The Effects of Cross and Self Fertilisation in the Vegetable Kingdom)
  • 1880 «Моц руху расьлінаў» (The Power of Movement in Plants)
  • 1881 «Фармаваньне расьліннай глебы пад уплывам дзеяньня чарвякоў» (The Formation of Vegetable Mould through the Action of Worms)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чарлз Дарвінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA