Казімер Кабылінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Казі{{падстаноўка:націск}}мер Маце{{падстаноўка:націск}}й Кабылі{{падстано...'
 
д Робат: зьмяніў Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў на Катэгорыя:Паўстанцы 1863—1864 гадоў
Радок 15: Радок 15:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кабылінскі, Казімер Мацей}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кабылінскі, Казімер Мацей}}

[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Паўстанцы 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 25 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 25 лютага]]

Вэрсія ад 15:56, 2 студзеня 2013

Казі́мер Маце́й Кабылі́нскі[1] (па-польску: Kazimierz Maciej Kobyliński; 25 лютага 1816, Залясяны[2]4 лістапада 1863) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 рокаў.

Спачатку загадваў конным аддзелам у паўстанчым атрадзе пад даводзтвам Валерыя Ўрублеўскага. Вядома, што 16 чэрвеня [ст. ст. 2 чэрвеня] 1863 коньнікі Кабылінскага захапілі Ружаны, акружылі казарму і абаззброілі жаўнераў. Царскія войскі пазьней дагналі паўстанцаў ля Вялікага Кута, аднак у баі атрымалі паразу і адышлі, пакінуўшы сваіх забітых і параненых на полі[3].

17—18 ліпеня 1863 року аб’яднаныя сілы Казімера Кабылінскага (56 коньнікаў), Фэлікса Гурскага (46 коньнікаў) і Міхала Квапішэўскага (38 конных) атрымалі перамогу над казакамі ў бітве пад Шапятовам[4].

Увосені атрад Кабылінскага дзейнічаў у ваколіцах Калушына (цяпер у Мазавецкім ваяводзтве). Браў удзел у баях з расейскімі войскамі 27 кастрычніка пад Куфлевам, 29 кастрычніка пад Чырвонкай. У абодвух выпадках паўстанцы атрымалі паразу[5]. Пасьля гэтага да атраду Кабылінскага далучыліся конныя аддзелы Казімера Нарбута і Людвіка Лютынскага.

На загад палкоўніка Адама Андрэя Зялінскага аб’яднаны атрад рушыў у бок Мінску на дапамогу, па дарозе злучыўшыся з коньніцай Міхала Гейдэнрэйха-Крука. 4 лістапада ў баі паміж Меняй, Сёдлай і Пясэчнай аб’яднаныя атрады паўстанцаў процістаялі войскам капітана Гальштэйна[5]. У гэтым баі паўстанцы страцілі 20 чалавек забітымі, сярод якіх быў і Казімер Кабылінскі. Пасьля ягонай гібелі 200-асобавы ліцьвінскі атрад быў аб’яднаны з коньнікамі Янкоўскага, Лянецкага, Зялінскага і Крука[6].

Меў жонку Вікторыю з Казаковічаў[2].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ у беларускамоўных крыніцах сустракаецца варыянт прозьвішча Кабылянскі.
  2. ^ а б Kobyliński Kazimierz Maciej (25 FEB 1816-4 NOV 1863) (пол.) KOBYLIŃSCY HERBU PRUS II oraz połączone rody Праверана 31 траўня 2012 г.
  3. ^ Станіслаў Суднік. (26 кастрычніка 2008) Валер Антоні Урублеўскі ў паўстанні 1863-64 гг. Старонка №1 горада Ліды і Лідзкага павету. Лідскі летапісец №№36—38. Праверана 31 траўня 2012 г.
  4. ^ Grzegorz Michalski. Rys historyczny dziejów Szepietowa // Monografia Parafii pw. Najświętszej Maryi Panny Matki Miłosierdzia w Szepietowie 1985-2010. — Szepietowo: 2010. — С. 13.
  5. ^ а б Andrzej Wocial. Powstanie styczniowe 1863 r. w powiecie stanisławowskim (пол.) (pdfПраверана 31 траўня 2012 г.
  6. ^ Pokonując powstańcze mity? / Mińsk Mazowiecki (пол.). Tygodnik Mazowiecki (14 лютага 2012). Праверана 31 траўня 2012 г.