Вэрсальская мірная дамова 1919 году: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат зьмяніў: bs:Versajski sporazum |
KamikazeBot (гутаркі | унёсак) д r2.7.3) (робат зьмяніў th:สนธิสัญญาแวร์ซาย (1919) на th:สนธิสัญญาแวร์ซาย |
||
Радок 126: | Радок 126: | ||
[[roa-tara:Trattate de Versailles (1919)]] |
[[roa-tara:Trattate de Versailles (1919)]] |
||
[[tt:Версаль килешүе]] |
[[tt:Версаль килешүе]] |
||
[[th:สนธิสัญญาแวร์ซาย |
[[th:สนธิสัญญาแวร์ซาย]] |
||
[[tr:Versay Barış Antlaşması]] |
[[tr:Versay Barış Antlaşması]] |
||
[[uk:Версальський договір 1919]] |
[[uk:Версальський договір 1919]] |
Вэрсія ад 20:44, 28 сьнежня 2012
Вэрсальскі мір | |
Вэрсальская мірная дамова 1919 году | |
Вялікая чацьвёрка (зьлева направа): Дэвід Лойд Джордж, Віторый Эмануэле Арланда, Жорж Клемансо, Вудра Вільсан | |
Тып дамовы | Мірная дамова |
---|---|
Падпісаная | 28 чэрвеня 1919 |
· месца | Вэрсаль, Івэлінскі павет, вобласьць Іль-дэ-Франс, Францыя |
Набыла моц | 10 студзеня 1920 |
· умовы | Перадача Нямеччынай Брытанскай імпэрыі большасьці ўладаньняў у Афрыцы; Францыі — Камэруна, Лятарынгіі ды Эльзаса; Японіі — большасьці астравоў у Ціхім акіяне |
Тэрмін дзеяньня | неабмежаваны |
Страціла моц | 1 верасьня 1939 (84 гады таму) |
Падпісанты | Герман Мюлер Дэвід Лойд-Джордж, Жорж Клемансо, Сіднэй Саніньё, Саёнзі |
Бакі | Нямеччына Вялікабрытанія Францыя Італія Японія |
Месца захаваньня | Парыж, Францыя |
Статус | скасаваная |
Мовы | ангельская, француская |
Тэкст у Вікікрыніцах: Treaty of Versailles |
Вэрсальская мірная дамова 1919 году — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла Першую сусьветную вайну 1914—1918 гадоў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 году ў Вэрсальскім палацы (Францыя) Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй, а таксама Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гватэмалай, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў, Сыямам, Чэхаславаччынай і Ўругваем з аднаго боку, і Нямеччынай — зь іншага.
Паводле Пратаколу да Дамовы ўмовы міру набывалі моц пры іх ўхваленьні Нямеччынай ды прынамсі трыма зь пяці галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў, у якасьці якіх у прэамбуле па парадку згадваліся Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская імпэрыя, Францыя, Італія ды Японія. Дадзеныя агаворкі дазволілі ажыцьцявіць Вэрсальскую дамову насуперак адмове ЗША яе ўхваліць.
Умовы
З улікам агаворак аб набыцьці моцы Дамовай, зямельныя ўмовы міру вызначаліся:
- Пунктам 3 яе 27-га Артыкула, што тычыўся вяртаньня Нямеччынай Францыі земляў, заваяваных ў вайне 1870—1871 гадоў;
- Артыкулам 119, паводле якога Нямеччына адмаўлялася ад усіх заморскіх уладаньняў на карысьць галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў.
Такім чынам, зямельна мір абумоўліваўся перадачаю Нямеччынай:
- Брытанскай імпэрыі — архіпэлага Бісмарка, поўначы Камэруна, выспы Науру, усходу выспы Новая Гвінэя, заходніх астравоў Самоа, Паўднёва-Ўсходняй Афрыкі, Танганьікі ды ўсходу Тогалэнду;
- Францыі — большай часткі Камэруна, Лятарынгіі, захаду Тогалэнду ды Эльзаса;
- Японіі — Каралінскіх, Маршалавых і Марыянскіх выспаў ды выспаў Палаў.
Наступствы для Беларусі
Паводле 116-га Артыкула Дамовы Нямеччына пазбаўлялася усіх захопленых земляў, што ўваходзілі ў склад былой Расейскай імпэрыі па стане на 1 жніўня 1914 году, ды касавала Берасьцейскую мірную дамову 1918 году з бальшавіцкім урадам Расеі. Такім чынам, праз вызваленьне ад умоваў Берасьцейскага міру расейскія бальшавікі ўпаўнаважваліся на захоп усёй Беларусі. Аднак польска-савецкая вайна прывяла да адпаведнага перадзелу краіны паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 году.
Вонкавыя спасылкі
Вэрсальская мірная дамова 1919 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў