Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула: розьніца паміж вэрсіямі
→Крыніцы: стыль |
|||
Радок 24: | Радок 24: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Ш| |
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Ш|Крыніцы}}. Калі па нейкай прычыне гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг ''<nowiki><references /></nowiki>''. |
||
Улічваючы, што праз зноскі часам пазначаюцца (пацьвярджаюцца) ня толькі нейкія дакладныя факты ці выказваньні, але і камэнтары ды заўвагі да пэўнага месца ў артыкуле, загаловак гэтага разьдзела можа вар'явацца — «Крыніцы і заўвагі» ці проста «Заўвагі», «Крыніцы і камэнтары» ці проста «Камэнтары» і г.д. |
Улічваючы, што праз зноскі часам пазначаюцца (пацьвярджаюцца) ня толькі нейкія дакладныя факты ці выказваньні, але і камэнтары ды заўвагі да пэўнага месца ў артыкуле, загаловак гэтага разьдзела можа вар'явацца — «Крыніцы і заўвагі» ці проста «Заўвагі», «Крыніцы і камэнтары» ці проста «Камэнтары» і г.д. |
Вэрсія ад 00:03, 26 сьнежня 2012
Скарачэньне: ВП:СТРАЗ |
---|
Гэтае пагадненьне рэгулюе выкарыстаньне стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаў.
Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:
- Глядзіце таксама — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме;
- Крыніцы — сьпіс спасылак на крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня;
- Літаратура — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула;
- Вонкавыя спасылкі — спасылкі на НЯ Вікі-матэрыялы па тэме.
Менавіта з такімі назвамі (выключэньне мае разьдзел Крыніцы, пра каторы гаворацца ніжэй) і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.
Зараз больш падрабязна па кожным з разьдзелаў.
Глядзіце таксама
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на іншыя матэрыялы Вікіпэдыі (артыкулы, сьпісы, парталы), якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля асноўнага тэксту.
Крыніцы
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Крыніцы}}. Калі па нейкай прычыне гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг <references />.
Улічваючы, што праз зноскі часам пазначаюцца (пацьвярджаюцца) ня толькі нейкія дакладныя факты ці выказваньні, але і камэнтары ды заўвагі да пэўнага месца ў артыкуле, загаловак гэтага разьдзела можа вар'явацца — «Крыніцы і заўвагі» ці проста «Заўвагі», «Крыніцы і камэнтары» ці проста «Камэнтары» і г.д.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама», калі ён існуе, ці адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
- Па даведку, як зьмяшчаць зноскі ў тэксьце артыкула, глядзіце: Вікіпэдыя:Зноскі
Літаратура
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс літаратуры, паводле якой быў напісаны артыкул.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Крыніцы», калі яны існуюць, ці пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Вонкавыя спасылкі
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на матэрыялы не зь Вікіпэдыі, якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
У якасьці першай спасылкі ў сьпісе рэкамэндуецца зьмяшчаць спасылку на мэдыя-матэрыялы, датычныя тэмы, зьмешчаныя ў ВікіСховішчы, наступным чынам:
{{Commons|Category:<назва_катэгорыі>|выгляд=міні}}
або:
{{Commonscat|<назва_катэгорыі>|выгляд=міні}}
дзе <назва_катэгорыі> — назва адпаведнай катэгорыі ў ВікіСховішчы.
Напрыклад, вось так пазначаецца спасылка на мэдыя-матэрыялы, датычныя Беларусі:
{{Commons|Category:Belarus|выгляд=міні}}
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама», «Крыніцы» і «Літаратура», калі яны існуюць, ці пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.