Мікалай Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Асоба |імя = Мікалай Лапіцкі |арыгінал імя = |партрэт = Lapicki.jp...'
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 7: Радок 7:
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|30|11|1907|1}}
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|30|11|1907|1}}
|месца нараджэньня = в. [[Грэлікі]], [[Вілейскі павет]]
|месца нараджэньня = в. [[Грэлікі]], [[Вілейскі павет]]
|дата сьмерці = {{Памёр|8|8|1976|1}}
|дата сьмерці = {{Памёр|8|8|1976|}}
|месца сьмерці = Беларускі адпачынкавы цэнтар “Бэлэр-Менск”, штат Нью-Ёрк, [[ЗША]]
|месца сьмерці = Беларускі адпачынкавы цэнтар “Бэлэр-Менск”, штат Нью-Ёрк, [[ЗША]]
}}
}}

Вэрсія ад 00:07, 19 сьнежня 2012

Мікалай Лапіцкі
Род дзейнасьці сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 30 лістапада 1907 (116 гадоў)
Месца нараджэньня в. Грэлікі, Вілейскі павет
Дата сьмерці 8 жніўня 1976
Месца сьмерці Беларускі адпачынкавы цэнтар “Бэлэр-Менск”, штат Нью-Ёрк, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Месца працы
Бацька Сцяпан Грышкевіч[d]

Мікалай Лапіцкі (30 лістапада 1907, в. Грэлікі, Вілейскі павет - 8 жніўня 1976, Беларускі адпачынкавы цэнтар “Бэлэр-Менск”, штат Нью-Ёрк, ЗША) - беларускі царкоўны дзеяч.

Пад час першай сусьветнай вайны - з бацькамі ў бежанстве. Па вяртаніні ў 1918 годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў Вялейцы. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю Зьмітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне “Малітва малога Габрусіка”, ведаў на памяць[1].

У травені 1930 году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсыгэту. У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя Ашмяны. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму “Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы[2].

12 ліпеня 1932 году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны.

За беларускую мову і патрыятычныя казаньні быў пераведзены ў глухую вёску Сьцяфанпольле на Дзісеншчыне.

У гады Другой сусьветнай вайны займаецца пошукам і вызваленьнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкай Службы Бясьпекі, а вярнуўшыся на волю, пераязджае ў Менск.

Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 годзе на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. Прызначаны настаяцелем менскай Чыгуначнай царквы.

З 1944 г. у эміграцыі. У 1946-м разам зь Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай царквы.

Пасьля пераезду ў ЗША - настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Стварае пры царкве школу беларусазнаўства, выдае часопіс “Царкоўны Сьветач”..

Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.

Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім Адпачынкавым Цэнтры „Бэлэр-Менск" каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце Нью Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі