Слова пра паход Ігараў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
 
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Слова пра паход Ігараў
Радок 36: Радок 36:


[[an:Cantar d'as huestes d'Igor]]
[[an:Cantar d'as huestes d'Igor]]
[[be:Слова пра паход Ігараў]]
[[cs:Slovo o pluku Igorově]]
[[cs:Slovo o pluku Igorově]]
[[cy:Slovo o polku Igoreve]]
[[cy:Slovo o polku Igoreve]]
[[de:Igorlied]]
[[de:Igorlied]]
[[et:Lugu Igori sõjaretkest]]
[[en:The Tale of Igor's Campaign]]
[[en:The Tale of Igor's Campaign]]
[[eo:Parolo pri la militiro Igora]]
[[es:Cantar de las huestes de Ígor]]
[[es:Cantar de las huestes de Ígor]]
[[eo:Parolo pri la militiro Igora]]
[[et:Lugu Igori sõjaretkest]]
[[eu:Igorren kanpainako egitandien kantorea]]
[[eu:Igorren kanpainako egitandien kantorea]]
[[fi:Laulu Igorin sotaretkestä]]
[[fr:Le Dit de la campagne d'Igor]]
[[fr:Le Dit de la campagne d'Igor]]
[[fy:Igorliet]]
[[fy:Igorliet]]
[[he:משא מלחמת איגור]]
[[hr:Pjesma o Igorovom pohodu]]
[[hr:Pjesma o Igorovom pohodu]]
[[hu:Igor-ének]]
[[it:Canto della schiera di Igor']]
[[it:Canto della schiera di Igor']]
[[he:משא מלחמת איגור]]
[[ja:イーゴリ遠征物語]]
[[hu:Igor-ének]]
[[mk:Слово за походот Игорев]]
[[mk:Слово за походот Игорев]]
[[nl:Igorlied]]
[[nl:Igorlied]]
[[ja:イーゴリ遠征物語]]
[[no:Igor-kvadet]]
[[no:Igor-kvadet]]
[[pl:Słowo o wyprawie Igora]]
[[pl:Słowo o wyprawie Igora]]
[[ru:Слово о полку Игореве]]
[[ru:Слово о полку Игореве]]
[[sh:Слово о Игоровом походу]]
[[sl:Pesem o Igorjevem pohodu]]
[[sl:Pesem o Igorjevem pohodu]]
[[sr:Слово о Игоровом походу]]
[[sr:Слово о Игоровом походу]]
[[sh:Слово о Игоровом походу]]
[[fi:Laulu Igorin sotaretkestä]]
[[sv:Igorkvädet]]
[[sv:Igorkvädet]]
[[tr:İgor Destanı]]
[[tr:İgor Destanı]]

Вэрсія ад 20:04, 18 сьнежня 2012

Слова пра паход Ігараў, Слово о плъку Игоревѣ, Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Сьвятаславава, унука Алегава — выдатнейшы помнік сярэднявечнай літаратуры Русі кан. XII ст. Сюжэт СПІ грунтуецца на няўдалым паходзе 1185 некаторых князёў Русі на чале з Ігарам Сьвятаславічам супраць полаўцаў.

СПІ ўваходзіла ў склад зборніка зь некалькіх літаратурных тэкстаў і выяўлена ў Яраслаўскім Спаса-Праабражэнскім манастыры А. І. Мусіным-Пушкіным. Арыгінал СПІ загінуў у 1812 падчас маскоўскага пажару, што дало падставу сумнявацца ў сапраўднасьці рукапісу.

Усе сёньняшнія тэксты СПІ грунтуюцца на выданьні 1800 падрыхтаваным Мусіным-Пушкіным, копіі зьнятай для Кацярыны II у 1795, выпісках зробленых А. Ф. Маліноўскім і М. М. Карамзіным. Значэньне таксама мае зроблены для Кацярыны II пераклад СПІ, які рабіўся ня з копіі а з арыгіналу рукапісу.

Аўтар СПІ

Гіпотэзы рознай ступені доказнасьці аб тым, хто мог бы быць яго аўтарам высоўваюцца практычна на працягу ўсіх дзьвюх стагодзьдзяў з часу публікацыі СПІ. Практычна ўсе вядомыя па летапісе дзяячы канца XII ст. залічаліся ў магчымыя аўтары. Са сваімі вэрсіямі выступалі ня толькі філёлягі й гісторыкі, але таксама й шматлікія аматары, пісьменьнікі, публіцысты. СПІ як усё вялікае прыцягвае да сябе ўвагу разнастайных маргіналаў, былі спробы чытаць яго нават па-хазарску.

СПІ занадта кароткі, незвычайны й складаны тэкст, каб па ім можна было ўпэўнена судзіць аб тых або іншых уласьцівасьцях яго аўтара або параўноўваць яго зь іншымі тэкстамі той эпохі. Адны дасьледчыкі лічылі, што тон зваротаў аўтара да князёў паказваюць на тое, што ён сам быў князем, у прыватнасьці, зваліся імёны самога Ігара, Яраслаўны, Уладземера Ігаравіча й шэрагу іншых князёў, уключаючы вельмі малавядомых. Іншыя, насупраць, сьцьвярджалі, што князь ня мог зваць князя «гаспадзінам». Па-рознаму ацэньваліся й палітычныя сымпатыі аўтара — адны лічаць, што ён апявае Ігара й таму належыць да лягеру Ольгавічаў, іншыя — што ён асуджае яго авантуру й сымпатызуе Манамахавічам. Высоўвалася нават малаверагодная вэрсія, што частка тэксту напісаная адным аўтарам, іншая частка — іншым. Высоўваліся вэрсіі, што аўтар быў пскавічом — на падставе пскоўскіх элемэнтаў у мове СПІ, ці палачанінам — шмат месца ў СПІ прысьвечана полацкай гісторыі й Усяславу Брачыславічу. Асобную галіну складаюць спробы пошуку прама названага або зашыфраванага імя аўтара ў тэксьце, вылучэньне акравершаў, Але з-за таго што першапачатковы рукапіс згублены, такія рэканструкцыі вельмі сумніўныя.

Б. А. Рыбакоў, атрыбутаваўшы як аўтара большай часткі Кіеўскага летапісу XII ст. фігуруючага ў ёй кіеўскага баярына Пятра Барыславіча, і, улічваючы даўно вядомыя лінгвістам нетрывіяльныя падабенствы паміж Кіеўскім летапісам і СПІ, дапусьціў, што СПІ напісаў таксама Пётр Барыславіч. Гэтую гіпотэзу ён падмацаваў аналізам палітычнай канцэпцыі абодвух тэкстаў. Аднак атрыбуцыя летапісаньня паказанага пэрыяду баярыну Пятру сама па сабе гіпатэтычная, а падабенствы паміж творамі сьвецка-княскай культуры аднаго часу не абавязкова гавораць пра адзінае аўтарства.

Пры сучасным стане пытаньня й цяперашнім корпусе вядомых нам крыніцаў магчыма меркаваць, што імя аўтара СПІ ня будзе вядомае ніколі.

Скептычны пункт погляду на СПІ

Неўзабаве пасьля публікацыі помніка шматлікія крытыкі выказвалі сумнеў ў яго сапраўднасьці, сьцьвярджаючы, што гэта не аўтэнтычны твор, а подробка XVIII ст. Пасьля публікацыі ў сяр. XIX ст. «Задоншчыны» — якая захавалася ў шасьці копіях XV ст., несумненна зьвязанай са СПІ, сапраўднасьць СПІ доўгі час нікім не аспрэчвалася.

Аднак у кан. XIX ст. францускім славістам Луі Лежэ, а ў 1920—1950-е гг. Андрэ Мазонам былі высунуты новыя скептычныя гіпотэзы адносна паходжаньня СПІ. Па меркаваньні Мазона й шэрагу іншых францускіх дасьледчыкаў, СПІ было створанае ў канцы XVIII стагодзьдзі па ўзоры «Задоншчыны», прычым у якасьці сюжэту было скарыстана пераказваньне падзеяў XII ст., зробленае В. М. Тацішчавым па незахаваўшымся летапісам. Аўтарства тэксту Мазон прыпісваў А. І. Мусіну-Пушкіну, Бантышу-Каменскаму або архімандрыту Іаілю Быкоўскаму. Іаіля Быкоўскага таксама лічыў аўтарам СПІ савецкі гісторык А. А. Зімін у 1960-х, прычым ва ўмовах савецкага часу, калі адкрытая дыскусія вакол дадзенай праблемы была немагчымая, пярэчаньні афіцыйнай навукі Зіміну часта зводзіліся да ідэалягічных нападкаў — поўнасьцю асноўная праца Зіміна выдадзена толькі ў 2006. Найноўшую вэрсію высунуў амэрыканскі славіст Эдвард Кінан у 2003, згодна зь яго меркаваньнем, СПІ складзенае чэскім філёлягам і асьветнікам Ёзэфам Даброўскім.

Скептыкам неаднаразова пярэчылі як гісторыкі, так і літаратуразнаўцы, аднак найболей пераканаўчыя аргумэнты ў карысьць сапраўднасьці СПІ прапануюць лінгвісты. Р. В. Якабсон у 1948 падрабязна аспрэчыў усе асноўныя аргумэнты працаў Мазона, даказаўшы поўную адпаведнасьць моўных рысаў СПІ да сапраўднага помніка XII ст., загінуўшы рукапіс якога быў копіяй XV—XVI стст.

У 2004 А. А. Залізьняк, усебакова дасьледаваўшы праблему, паказаў, што фальсыфікатар XVIII ст. ніяк ня мог валодаць лінгвістычнымі ведамі, неабходнымі для стварэньня тэксту СПІ. Кандыдатура Даброўскага таксама на гэтую ролю не падыходзіць, бо зьвесткі аб старажытнай славянскай граматыцы, выкладзеныя ў яго працах, адрозьніваюцца ад фактаў граматыкі СПІ. У прыватнасьці, Залізьняк паказаў, што характар ужываньня так званых клітык у тэксьце СПІ адпавядае парамэтрам апавядальных тэкстаў XII ст., а ведаў аб гэтых парамэтрах у меркаваных фальсыфікатараў XVIII ст. не магло быць. Аналягічныя назіраньні былі зробленыя й над іншымі кампанэнтамі граматыкі. Акрамя таго, шэраг парамэтраў дэманструе несумненную залежнасьць тэксту «Задоншчыны» ад тэксту СПІ, а не наадварот.

Нягледзячы на ўсе гэтыя сьведчаньні безгрунтоўнасьці вэрсіі аб СПІ як падробцы XVIII ст., дадзеная вэрсія стала выключна карысным стымулам у справе дасьледаваньня помніка.

Літаратура