Тадж Магал: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат зьмяніў: pa:ਤਾਜ ਮਹਿਲ |
д r2.7.2+) (робат дадаў: rue:Тадж Махал |
||
Радок 117: | Радок 117: | ||
[[ro:Taj Mahal]] |
[[ro:Taj Mahal]] |
||
[[qu:Taj Mahal]] |
[[qu:Taj Mahal]] |
||
[[rue:Тадж Махал]] |
|||
[[ru:Тадж-Махал]] |
[[ru:Тадж-Махал]] |
||
[[sah:Тадж Махал]] |
[[sah:Тадж Махал]] |
Вэрсія ад 09:17, 18 сьнежня 2012
Тадж Махал (на гінды ताज महल) — маўзалей-мячэт, разьмешчаны ў Агры, Індыя, на беразе р. Ямуна (архітэктары, верагодна, Устад-Іса і інш.). Пабудаваны па загадзе імпэратара Вялікіх Маголаў Шаг-Джагана ў памяць аб жонцы Мумтаз-Махал, памерлай пры родах (пазьней тут быў пахаваны і сам Шаг-Джаган).
Усярэдзіне маўзалею разьмешчаныя дзве магільні — шага і яго жонкі. На самай справе, месца іх пахаваньня знаходзіцца тамака ж, дзе і магільні, але пад зямлёй. Час будаўніцтва - прыкладна да 1630-1652 гг. Тадж Махал уяўляе сабой пяцікупальны будынак вышынёй 74 м на плятформе, з 4 мінарэтамі па кутах (яны зьлёгку нахіленыя ў бок ад магільнага склепа для таго, каб у выпадку разбурэньня не пашкодзіць яго), да якога прымыкае сад з фантанамі і басэйнам.
Сьцены выкладзеныя з паліраванага напаўпразрыстага мармура з інкрустацыяй з самацьветаў. Былі выкарыстаныя біруза, агат, малахіт, сэрдалік ды інш. Мармур мае такую асаблівасьць, што пры яркім дзённым сьвятле ён выглядае белым, на сьвітанку ён выглядае ружовым, а ў месяцовую ноч серабрыстым.
На будаўніцтва комплексу было запрошана больш 20 000 майстроў з ўсіх куткоў імпэрыі, а таксама майстры Сярэдняй Азіі, Пэрсіі і Блізкага Ўсходу. На другім беразе ракі павінен быў разьмяшчацца будынак-блізьнюк з чорнага мармуру, але ён ня быў пабудаваны. Злучаць гэтыя два будынка павінен быў мост з шэрага мармуру.
Маўзалей мае шматлікія сымбалі, схаваныя ў яго архітэктуры і плянаваньні. Так, напрыклад, на браме, празь якую заходзяць наведнікі Тадж Махала ў паркавы комплекс, навакольны маўзалей, высечаная вынятка з Кур'ана, зьвернутая да праведнікаў, якая сканчаецца словамі «увайдзі ў мой рай».
Зь левага боку ад магільнага склепа знаходзіцца мячэт з чырвонага пяшчаніка. Справа - дакладная копія мячэту. Увесь комплекс мае восевую сымэтрыю. Магільны склеп мае цэнтральную сымэтрыю адносна магільні Мумтаз-Махал. Адзіным парушэньнем гэтай сымэтрыі зьяўляецца магільня Шаг-Джагана, якую тамака збудавалі пасьля ягонай сьмерці.
Вонкавыя спасылкі
Тадж Магал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Дасье // Культура / Помнікі / Тадж Махал
- Фатаграфіі Тадж Махала
- Прыгожы аповяд аб гісторыі стварэньня Тадж Махала
Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA