Ерась: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: ba:Бидғәт |
д робат дадаў: ml:പാഷണ്ഡത |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[lt:Erezija]] |
[[lt:Erezija]] |
||
[[hu:Eretnekség]] |
[[hu:Eretnekség]] |
||
[[ml:പാഷണ്ഡത]] |
|||
[[nl:Ketterij]] |
[[nl:Ketterij]] |
||
[[ja:異端]] |
[[ja:異端]] |
Вэрсія ад 14:11, 17 сьнежня 2012
Е́рась (па-грэцку: αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — сьвядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэньня; вылучэньне са складу царквы новай абшчыны. У шырокім сэнсе «ерасьсю» называюць любое сьвядомае адмаўленьне ці скажэньне таго вучэньня, якое лічыцца ісьцінным.
Вызначэньні
Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананьні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасьцяў у рамках ўсталяванай сыстэмы вераваньняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі Каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».
У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценьне, таму ў Расейскай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланьнях. Прычына такой зьявы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісьціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісьціна не магла забясьпечыць чалавеку пазбаўленьне.
Вытворныя паняткі
- Ерасія́рх (па-грэцку: αἱρεσιάρχης) — глава ерэтычнай рэлігійнай абшчыны ці руху.
- Ераты́к (па-грэцку: αἱρετικός) — прыхільнік ерэтычнай ідэалёгіі, чалец ерэтычнай абшчыны.
Ерасі ў хрысьціянстве
З пункту гледжаньня артадаксальнага хрысьціянства, наступныя вучэньні традыцыйна разглядаюцца як ерэтычныя:
- Акефалы
- Альбігойцы
- Арыянства
- Арнальдысты
- Архонтыкі
- Афінгане
- Бегарды
- Дакетызм
- Данатысты
- Манафізіцтва
- Ісахрысты
- Манафеліцтва
- Мантанізм
- Філетызм
- Флягелянцтва