Расьціслаў (князь): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
дапаўненьне
Радок 52: Радок 52:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
{{Іншыя значэньні|Расьціслаў (неадназначнасьць)}}
{{Іншыя значэньні|тып=імя|Расьціслаў}}
'''Расьціслаў''' ({{Мова-sk|Rastislav}}, {{Мова-cs|Rostislav}}, таксама ''Rastic, Rasticlao, Rastislaus''; *?, [[Маравія]] — † пасьля [[870]], [[Баварыя]]) — другі [[Вялікая Маравія|вялікамараўскі]] [[князь]]. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь [[Бізантыя|Бізантыі]] [[Кірыл і Мятод]], якія заклалі пачаткі [[Глаголіца|славянскага альфабэту]]. Расьціслаў быў кананізаваны [[Праваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны|праваслаўнай царквой Чэскіх земляў і Славаччыны]] ў кастрычніку 1994 року.
'''Расьцісла́ў''' ({{Мова-sk|Rastislav}}, {{Мова-cs|Rostislav}}, таксама ''Rastic, Rasticlao, Rastislaus''; *?, [[Маравія]] — † пасьля [[870]], [[Баварыя]]) — другі [[Вялікая Маравія|вялікамараўскі]] [[князь]]. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь [[Бізантыя|Бізантыі]] [[Кірыл і Мятод]], якія заклалі пачаткі славянскае [[Пісьмовасьць|пісьмовасьці]]. Расьціслаў быў кананізаваны [[Праваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны|Чахаславацкай праваслаўнай царквой]] у кастрычніку 1994 року.


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Пастаўлены на сталец у 846 року [[Усходне-Франскае каралеўства|каралём усходніх франкаў]] [[Людовік II Нямецкі|Людовікам Нямецкім]], які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым ягоным дзядзькам [[Моймір I|Моймірам I]]. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў [[Баварыя|баварскіх]] [[місіянэр]]аў з краіны.
Пастаўлены на сталец у 846 року [[Усходне-Франскае каралеўства|каралём усходніх франкаў]] [[Людовік II Нямецкі|Людовікам Нямецкім]], які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым ягоным дзядзькам [[Моймір I|Моймірам I]]. Першы час Расьціслаў пашыраў і ўмацоўваў сваю дзяржаву, заключыў хаўрусы з [[Першае Баўгарскае царства|Баўгарскім царствам]] і [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыяй]]. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў [[Баварыя|баварскіх]] [[місіянэр]]аў з краіны.


У 855 року войска Людовіка II уварвалася ў Вялікую Маравію і дайшло да самае крэпасьці Расьціслава (імаверна, [[Дзевінскі замак|Дзевін]]). Тут мараўцы спынілі наступ усходніх франкаў і перасьледавалі іх да берагоў [[Дунай|Дунаю]], разрабаваўшы памежныя землі Баварыі.
У 858 року Расьціслаў замірыўся з [[Карламан (кароль Баварыі)|Карламан]]ам, [[маркграф]]ам [[Усходняя Марка|Усходняе Маркі]] і сынам Людовіка Нямецкага. Дзякуючы гэтаму далучыў да тэрыторыі сваёй дзяржавы частку земляў сучаснае [[Вугоршчына|Вугоршчыны]].


У 858 року Расьціслаў замірыўся з [[Карламан (кароль Баварыі)|Карламанам]], [[маркграф]]ам [[Усходняя Марка|Усходняе Маркі]] і сынам Людовіка Нямецкага. Дзякуючы гэтаму далучыў да тэрыторыі сваёй дзяржавы частку земляў сучаснае [[Вугоршчына|Вугоршчыны]]. У 861 року супольнае войска Карламана і Расьціслава пайшло вайной на Людовікава хаўрусьніка [[Прыбіна|Прыбіну]], які быў забіты ў гэтай выправе. Пасьля яго ўладаром [[Блятэнскае княства|Блятэнскага княства]] стаў сын Прыбіны, які перайшоў на бок Расьціслава.
У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у [[Вялікамаравія|Вялікамаравіі]] і зьвярнуўся да [[Папа рымскі|Папы рымскага]] з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а [[Бізантыя|бізантыйскія]] сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара [[Міхаіл III (бізантыйскі імпэратар)|Міхаіла III]]. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам [[Сьвятаполк I|Сьвятаполкам]], князем [[Удзельнае княства|удзельнага]] [[Нітранскае княства|Нітранскага княства]], так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды [[Кірыл і Мятод|Кірылу і Мятода]].


У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у [[Вялікамаравія|Вялікамаравіі]] і зьвярнуўся да [[Папа рымскі|Папы рымскага]] з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а [[Бізантыя|бізантыйскія]] сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара [[Міхаіл III (бізантыйскі імпэратар)|Міхаіла III]]. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам [[Сьвятаполк I|Сьвятаполкам]], князем [[Удзельнае княства|удзельнага]] [[Нітранскае княства|Нітранскага княства]], так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды [[Кірыл і Мятод|Кірылу і Мятода]]. Іхняя місіянэрская дзейнасьць мела закладнае значэньне для культурнага разьвіцьця ня толькі Вялікае Маравіі, але і ўсяе [[Усходняя Эўропа|Ўсходняе Эўропы]]. Выявіўшы адсутнасьць у мясцовых жыхароў уласнае пісьмовасьці, Кірыл і Мятод вынайшлі для мараўцаў [[Глаголіца|глаголіцу]]<ref>{{Кніга|аўтар = Simon Franklin.|частка = |загаловак = Writing, Society and Culture in Early Rus, c.950-1300|арыгінал = |спасылка = http://books.google.by/books?id=Ee1799vFgnAC&pg=PA188&dq=glagolitic+rastislav&as_brr=0&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = Cambridge University Press|год = 2002|том = |старонкі = 188|старонак = |сэрыя = |isbn = 9780521813815|наклад = }}</ref>.
У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні.

У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. Расьціслаў адрэагаваў няўдалай спробай забіць свайго пляменьніка, ды сам быў захоплены Сьвятаполкам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні.

Па сьмерці Расьціслава ў Вялікай Маравіі пачалася барацьба за ўладу. Прэтэнзіі на сталец вылучыў Сьвятаполк, які ў выніку адолеў іншых спаборцаў Людовіка, усходнефранскіх маркграфаў [[Вільгельм II (маркграф)|Вільгельма II]] и [[Энгельшальк I|Энгельшалька I]].

== Крыніцы і заўвагі ==
{{Зноскі}}


{{Пачатак блёку}}
{{Пачатак блёку}}

Вэрсія ад 13:00, 16 сьнежня 2012

Расьціслаў
Rastislav
князь
Абраз князя Расьціслава
князь вялікамараўскі
846? — 870
Папярэднік Моймір I
Наступнік Славамір
князь нітранскі
846 — 860
Папярэднік Моймір I
Наступнік Сьвятаполк I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 820, Маравія
Памёр 870, Баварыя
Дынастыя Мойміравічы
У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Расьціслаў.

Расьцісла́ў (па-славацку: Rastislav, па-чэску: Rostislav, таксама Rastic, Rasticlao, Rastislaus; *?, Маравія — † пасьля 870, Баварыя) — другі вялікамараўскі князь. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь Бізантыі Кірыл і Мятод, якія заклалі пачаткі славянскае пісьмовасьці. Расьціслаў быў кананізаваны Чахаславацкай праваслаўнай царквой у кастрычніку 1994 року.

Жыцьцяпіс

Пастаўлены на сталец у 846 року каралём усходніх франкаў Людовікам Нямецкім, які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым ягоным дзядзькам Моймірам I. Першы час Расьціслаў пашыраў і ўмацоўваў сваю дзяржаву, заключыў хаўрусы з Баўгарскім царствам і Бізантыйскай імпэрыяй. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў баварскіх місіянэраў з краіны.

У 855 року войска Людовіка II уварвалася ў Вялікую Маравію і дайшло да самае крэпасьці Расьціслава (імаверна, Дзевін). Тут мараўцы спынілі наступ усходніх франкаў і перасьледавалі іх да берагоў Дунаю, разрабаваўшы памежныя землі Баварыі.

У 858 року Расьціслаў замірыўся з Карламанам, маркграфам Усходняе Маркі і сынам Людовіка Нямецкага. Дзякуючы гэтаму далучыў да тэрыторыі сваёй дзяржавы частку земляў сучаснае Вугоршчыны. У 861 року супольнае войска Карламана і Расьціслава пайшло вайной на Людовікава хаўрусьніка Прыбіну, які быў забіты ў гэтай выправе. Пасьля яго ўладаром Блятэнскага княства стаў сын Прыбіны, які перайшоў на бок Расьціслава.

У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у Вялікамаравіі і зьвярнуўся да Папы рымскага з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а бізантыйскія сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара Міхаіла III. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам Сьвятаполкам, князем удзельнага Нітранскага княства, так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды Кірылу і Мятода. Іхняя місіянэрская дзейнасьць мела закладнае значэньне для культурнага разьвіцьця ня толькі Вялікае Маравіі, але і ўсяе Ўсходняе Эўропы. Выявіўшы адсутнасьць у мясцовых жыхароў уласнае пісьмовасьці, Кірыл і Мятод вынайшлі для мараўцаў глаголіцу[1].

У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. Расьціслаў адрэагаваў няўдалай спробай забіць свайго пляменьніка, ды сам быў захоплены Сьвятаполкам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні.

Па сьмерці Расьціслава ў Вялікай Маравіі пачалася барацьба за ўладу. Прэтэнзіі на сталец вылучыў Сьвятаполк, які ў выніку адолеў іншых спаборцаў Людовіка, усходнефранскіх маркграфаў Вільгельма II и Энгельшалька I.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Simon Franklin. Writing, Society and Culture in Early Rus, c.950-1300. — Cambridge University Press, 2002. — С. 188. — ISBN 9780521813815
Папярэднік
Моймір I
князь Вялікай Маравіі
846?—870
Наступнік
Славамір

Вонкавыя спасылкі

Расьціслаў (князь)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў