Расьціслаў (князь): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 60: Радок 60:


[[Катэгорыя:Мойміравічы]]
[[Катэгорыя:Мойміравічы]]
[[Катэгорыя:Вялікая Маравія]]
[[Катэгорыя:Уладары Вялікай Маравіі]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя сьвятыя]]
[[Катэгорыя:Славацкія сьвятыя]]
[[Катэгорыя:Чэскія сьвятыя]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 9 стагодзьдзі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Баварыі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маравіі]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя манархі]]


[[bg:Ростислав (Великоморавия)]]
[[bg:Ростислав (Великоморавия)]]

Вэрсія ад 11:48, 16 сьнежня 2012

Расьціслаў
Rastislav
князь
Абраз князя Расьціслава
князь вялікамараўскі
846? — 870
Папярэднік Моймір I
Наступнік Славамір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 820, Маравія
Памёр 870, Баварыя
Дынастыя Мойміравічы

Расьціслаў (па-славацку: Rastislav, па-чэску: Rostislav, таксама Rastic, Rasticlao, Rastislaus; *?, Маравія — † пасьля 870, Баварыя) — другі вялікамараўскі князь. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь Бізантыі Кірыл і Мятод, якія заклалі пачаткі славянскага пісьменства. Расьціслаў быў кананізаваны праваслаўнай царквой Чэскіх земляў і Славаччыны ў кастрычніку 1994 року.

Жыцьцяпіс

Пастаўлены на сталец у 846 року каралём усходніх франкаў Людовікам II, які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым папярэднікам Моймірам I. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў баварскіх місіянэраў з краіны.

У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у Вялікамаравіі і зьвярнуўся да Папы рымскага з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а бізантыйскія сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара Міхаіла III. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам Сьвятаполкам, князем удзельнага Нітранскага княства, так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды Кірылу і Мятода.

У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні.

Папярэднік
Моймір I
князь Вялікай Маравіі
846?—870
Наступнік
Славамір