Акратыры і Дэкелія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат зьмяніў no:Akrotiri og Dhekelia на no:Akrotiri og Dekelia
Радок 80: Радок 80:
[[de:Akrotiri und Dekelia]]
[[de:Akrotiri und Dekelia]]
[[et:Akrotiri ja Dhekelia]]
[[et:Akrotiri ja Dhekelia]]
[[el:Περιοχές Κυρίαρχων Βάσεων Ακρωτηρίου και Δεκέλειας]]
[[el:Ακρωτήρι Κύπρου]]
[[en:Akrotiri and Dhekelia]]
[[en:Akrotiri and Dhekelia]]
[[es:Acrotiri y Dhekelia]]
[[es:Acrotiri y Dhekelia]]

Вэрсія ад 00:53, 4 сьнежня 2012

Акратыры і Дэкелія
Akrotiri Sovereign Base Area
Сьцяг Акратыры і Дэкеліі Герб Акратыры і Дэкеліі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Акратыры і Дэкеліі
Афіцыйная мова ангельская, грэцкая
Сталіца Эпіскопі
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Рычард Лэйсі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

254 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2007)

7000 кіпрыётаў і 7500 брытанскіх вайскоўцаў
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
UTC+2 (UTC+2)
+2 (UTC+3)
Тэлефонны код +357
Мапа Акратыры
Мапа Акратыры

Мапа Дэкеліі
Мапа Дэкеліі

Акратыры і Дэкелія (па-грэцку: Ακρωτήρι, Δεκέλεια; па-турэцку: Agrotur, Dikelya) — дзьве брытанскія заморскія тэрыторыі на Кіпры, якія адначасова зьяўляюцца вайсковымі базамі. Акратыры і Дэкелія кіруюцца з аднаго каманднага пункта ў Япіскопіі, і як вайсковыя базы маюць адно камандуючага, які адначасова выконвае абавязкі губэрнатара.

Гісторыя

У 1960 годзе брытанская калёнія Кіпр атрымала незалежнасьць, але Вялікабрытанія заставіла сабе два эксклавы, разьмясьціўшы тут свае гарнізоны. Важнасьць гэтых тэрыторый для Вялікабрытаніі абумоўлена стратэгічным палажэньнем Кіпра ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, блізкасьць да Суэцкага канала і Блізкага Ўсходу.

У ліпені 2001 году кіпрыёты разграмілі некаторыя вайсковыя камунікацыі на базах. Пратэстуючыя лічылі, што вайсковыя базы забруджваюць навакольнае асяродзьдзе і выклікаюць рак у мясцовых жыхароў. Брытанскі ўрад абверг усе абвінавачваньні.

Палітыка

Базы кіруюцца губэрнатарам, які назначаецца брытанскімі манархамі па прапанове Міністэрства абароны. Губэрнатар мае ўсю заканадаўчую і выканаўчую ўладу на тэрыторыях. Мясцовыя жыхары маюць права ўдзельнічаць у брытанскіх выбарах.

Геаграфія

Акратыры і Дэкелія займаюць каля 3% плошчы Кіпру. Зь іх 60% зямлі належыць грамадзянам Кіпру ці Вялікабрытаніі, а 40% належаць Міністэрству абароны Вялікабрытаніі.

Акратыры разьмяшчаецца на поўдні выспы, недалёка ад гораду Лімасол. Дэкелія знаходзіцца на паўднёвым усходзе выспы, каля Ларнакі. Тэрыторыя Акратыры абкружаная грэцкім Кіпрам, а Дэкелія мяжуе як з грэцкім Кіпрам, так і з буфэрнай зонай ААН, якая падзяляе грэцкую і турэцкую часткі выспы.

На тэрыторыі Дэкеліі знаходзяцца два анклавы Рэспублікі Кіпр — вёскі Ксыліцімву і Армідыя.

Дэмаграфія

Пад час утварэньня вайсковых базаў былі выбраныя незаселеныя тэрыторыі, але ў наш час у Акратыры і Дэкеліі жывуць каля 14,5 тыс. чалавек, зь якіх 7 тыс. мясцовых грэкаў-кіпрыётаў, 7,5 тыс. брытанскіх грамадзянаў. Грэкі працуюць як абслугоўваючы пэрсанал на вайсковых базах, ці займаюцца сельскай гаспадаркай па-за межамі базаў.

Вонкавыя спасылкі

Акратыры і Дэкеліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў