Трэці крыжовы паход: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя, вікілінкі
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: tl:Ikatlong Krusada
Радок 60: Радок 60:
[[fi:Kolmas ristiretki]]
[[fi:Kolmas ristiretki]]
[[sv:Tredje korståget]]
[[sv:Tredje korståget]]
[[tl:Ikatlong Krusada]]
[[th:สงครามครูเสดครั้งที่ 3]]
[[th:สงครามครูเสดครั้งที่ 3]]
[[tr:Üçüncü Haçlı Seferi]]
[[tr:Üçüncü Haçlı Seferi]]

Вэрсія ад 11:32, 3 сьнежня 2012

Старажытны малюнак аблогі Акры

Трэці крыжовы паход (11891192), вядомы таксама як Паход каралёў, быў чарговай спробай эўрапейскіх лідэраў адваяваць Сьвятую Зямлю ў Саладына. Паход у выніку быў адным з самых пасьпяховым, аднак, ён не апраўдаў сваёй канчатковай мэты, то бок адваёвы Ерусаліма.

Пасьля правалу другога крыжовага паходу дынастыя Зэнгідаў кіравала Сырыяй і ўдзельнічала ў канфлікце супраць дынастыі Фатымідаў, якія панавалі ў Эгіпце. У канчатковым выніку гэты канфлікт прывёў да аб’яднаньня эгіпецкіх і сырыйскіх войскаў пад камандаваньнем Саладына, які выкарыстаў іх для зьмяншэньня моцы хрысьціянскіх дзяржаваў, і ў 1187 годзе вярнуў Ерусалім пад мусульманскі кантроль. Натхнёныя рэлігійнай стараннасьцю, кароль Ангельшчыны Генрых II і кароль Францыі Філіп II скончылі барацьбу адзін з адным, каб узначаліць новы крыжовы паход. У 1189 годзе пасьля сьмерці Генрыха II ангельскае войска ачоліў Рычард Ільвінае Сэрца. Пажылы імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрых Барбароса таксама адгукнуўся на заклік да зброі, сабраўшы вялікае войска, але патануў у рацэ ў Малой Азіі 10 чэрвеня 1190 году, не дайшоўшы да Сьвятой зямлі. Ягоная сьмерць выклікала найбольшы адцёк сярод нямецкіх крыжакоў. Большасьць нямецкіх жаўнераў у роспачы адправілася дадому.

Пасьля выгнаньня мусульманаў з Акры Леапольд V Аўстрыйскі й Філіп II пакінуў Сьвятую Зямлю ў жніўні 1191 году. Саладын ня здолеў перамагчы Рычарда ў некалькіх ваенных сутыкненьнях, і Рычард забясьпечыў сабе ўзяцьцё яшчэ некалькіх ключавых прыбярэжных гарадоў. Тым ня менш, 2 верасьня 1192 году Рычард склаў мірную дамову з Саладынам, паводле якой Ерусалім застаўся пад мусльманскім кантролем, але якая таксама дазволіла бяззбройным хрысьціянскім паломнікам і гандлярам наведваць горад. Рычард пакінуў Сьвятую Зямлю 9 кастрычніка. Посьпехі Трэцяга крыжовага паходу дазволілі крыжакам авалодаць значнымі тэрыторыямі, то бок было заснавана хрысьціянскае царства на Кіпры й на сырыйскім ўзьбярэжжы. Тым ня менш, ягоная няздольнасьць вярнуць пад хрысьціянскі кантроль Ерусалім прывяла да закліку да Чацьвёртага крыжовага паходу ўсяго праз шэсьць гадоў.

Вонкавыя спасылкі

Трэці крыжовы паходсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA