Кандэнсатар: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: jv:Kondensator |
д r2.7.2+) (робат дадаў: os:Конденсатор; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
||
⚫ | |||
{{Link FA|de}} |
{{Link FA|de}} |
||
⚫ | |||
[[af:Kapasitor]] |
[[af:Kapasitor]] |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
[[id:Kondensator]] |
[[id:Kondensator]] |
||
[[ia:Capacitor]] |
[[ia:Capacitor]] |
||
[[os:Конденсатор]] |
|||
[[is:Rafþéttir]] |
[[is:Rafþéttir]] |
||
[[it:Condensatore (elettrotecnica)]] |
[[it:Condensatore (elettrotecnica)]] |
Вэрсія ад 04:08, 2 сьнежня 2012
Кандэнсатар — двухполюсьнік, якому ўласьцівыя даволі вялікія ёмістасьць і амічны супор; прылада для захаваньня зараду і энэргіі электрычнага поля. Звычайна складаецца з двух электродаў у форме пластокаў (абкладак), падзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога малая ў параўнаньні з памерам абкладак. Выкарыстоўваецца таксама як частка вагальнага ланцугу.
Мінуўшчына
У 1745 року ў Лейдэне нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык Пітэр ван Мушэнбрук выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «лейдэнскі слоік». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней[1].
Назву «кандэнсатар» даў Алесандра Вольта ў 1782 годзе (ад італьянскага condensatore), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы электрычны зарад у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва condensor лічыцца архаічнай (сучасная назва — capacitor), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад condensatore назвы.
Пазначэньне на электрычных схемах
Абазначэньне | Апісаньне |
---|---|
Кандэнсатар пастаяннай ёмістасьці | |
Палярызаваны кандэнсатар | |
Падстроечны кандэнсатар пераменнай ёмістасьці | |
Варыкап |
На электрычных прынцыповых схемах намінальная ёмістасьць кандэнсатараў звычайна падаецца ў мікрафарадах (1 мкФ = 106 пФ) і пікафарадах, але нярэдка і ў нанафарадах. Пры ёмістасьці ня больш за 0,01 мкФ ёмістасьць кандэнсатара падаюць у пікафарадах, пры гэтым дапушчальна не пазначаць адзінку вымярэньня. Пры абазначэньні намінальнай ёмістасьці ў іншых адзінках адзінку вымярэньня падаваць абавязкова.
Для электралітычных кандэнсатараў, а таксама для высокавольтных кандэнсатараў на схемах, пасьля пазначэньня наміналу ёмістасьці пазначаюць іхняе максымальнае працоўнае напружаньне ў вольтах (В) або кілавольтах (кВ). Для пераменных кандэнсатараў пазначаюць дыяпазон зьмяненьня ёмістасьці.
Клясыфікацыя
Па віду дыэлектрыка адрозьніваюць:
- Кандэнсатары вакуумныя (вокладкі без дыэлектрыка ў вакуўме).
- Кандэнсатары з газападобным дыэлектрыкам.
- Кандэнсатары з вадкім дыэлектрыкам.
- Кандэнсатары з цьвёрдым неарганічным дыэлектрыкам: шкляныя, лушчаковыя, керамічныя, тонкаслойныя зь неарганічных плёнак.
- Кандэнсатары з цьвёрдым арганічным дыэлектрыкам: папяровыя, мэталапапяровыя, плёнкавыя, камбінаваныя (папяроваплёнкавыя, тонкаслойныя з арганічных сынтэтычных плёнак.
- Электралітычныя і аксідна-паўправадніковыя кандэнсатары. У якасьці дыэлектрыка — аксідны слой на мэталічным анодзе.
Па магчымасьці зьмяненьня ёмістасьці:
- Пастаянныя — асноўная кляса кандэнсатараў, якія не зьмяняюць ёмістасьці (хіба што ў працэсе службы).
- Пераменныя — кандэнсатары, якія дапускаюць зьмяненьне ёмістасьці ў працэсе функцыянаваньня апаратуры. Кіраваньне ёмістасьцю можа зьдзяйсьняцца мэханічна, электрычным напружаньнем (варыконды, варыкапы) і тэмпэратурай (тэрмакандэнсатары).
- Падстроечныя кандэнсатары — кандэнсатары, ёмістасьць якіх зьмяняецца пры аднаразовай або пэрыядычнай регуліроўцы і не зьмяняецца ў працэсе функцыянаваньня апаратуры.
Крыніцы і заўвагі
- ^ «Курс Физики» профессора физико-математических наук А.Гано, перевод Ф.Павленко В.Черкасова, 1882 год.
Вонкавыя спасылкі
Кандэнсатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |