Кубань Краснадар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў vi:Kuban Krasnodar на vi:F.K. Kuban Krasnodar
д r2.7.3) (робат дадаў: vep:Kuban' (futbolklub)
Радок 170: Радок 170:
[[uk:Кубань (футбольний клуб)]]
[[uk:Кубань (футбольний клуб)]]
[[vec:SB Kuban' Krasnodar]]
[[vec:SB Kuban' Krasnodar]]
[[vep:Kuban' (futbolklub)]]
[[vi:F.K. Kuban Krasnodar]]
[[vi:F.K. Kuban Krasnodar]]
[[wa:CF Kuban Krasnodar]]
[[wa:CF Kuban Krasnodar]]

Вэрсія ад 13:54, 28 лістапада 2012

Сьцяг Расеі Кубань
Поўная назва Футбольный клуб Кубань
Заснаваны 1928
Горад Краснадар, Расея
Стадыён Кубань
Умяшчальнасьць: 32 000
Прэзыдэнт Аляксандр Ткачоў
Кіраўнік Краснадарскі край
Галоўны трэнэр Юры Краснажан
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2011—2012 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Кубань (па-расейску: Кубань) — расейскі футбольны клюб горада Краснадар. Клюб заснаваны ў 1928 годзе. Адзін з найстарэйшых футбольных клубаў Расеі, які вядзе сваю гісторыю з моманту заснаваньня каманды «Дынама» пры НКУС Краснадара, затым клюб неаднаразова мяняў ведамасную прыналежнасьць з прычыны палітычнай кан’юнктуры ў СССР.

Гісторыя

Вытокі

На Кубані футбол зьявіўся ў пачатку XX стагодзьдзя, калі ім сталі займацца чальцы розных спартовых клюбаў Екацерынадару таго часу. Спачатку матчы праводзіліся выключна ўнутры клюбаў, нароўні з змаганьнямі па іншых відах спорту, але паступова новая гульня стала зацікаўліваць ўсё больш людзей, таму сталі праводзіцца й нерэгулярныя таварыскія сустрэчы паміж рознымі клюбамі горада. Першы міжгародні матч быў згуляны ў Екацерынадары 6 жніўня (паводле іншых дадзеных 9 жніўня) 1912 году, калі мясцовы клюб «Ахілес» (паводле іншых дадзеных зборная Екацерынадара, аснову якой складалі гульцы клуба «Ахілес») разграміў новарасейскую «Алімпію»[1] (паводле іншых дадзеных «Алімпію-2») зь лікам 5:0[2] (паводле іншых дадзеных 5:1). З 1913 году стаў праводзіцца ўжо паўнавартасны чэмпіянат горада, матчы паміж гарадзкімі камандамі, як то «Ахілес», «Спорт», «Вікторыя» й іншымі, сталі рэгулярнымі.

На жаль, з-за распачатых неўзабаве войнаў і палітычных узрушэньняў, якія зьмянілі да непазнавальнасьці аблічча краіны, аб футболе ў той час вядома вельмі мала, большасьць крыніцаў былі страчаны, і ў наш час гісторыю футбола ў дарэвалюцыйным Екацерынадары й у Краснадары 1920-х гадоў аднаўляць даводзіцца літаральна па макулінках, а шматлікія дадзеныя, па ўсёй бачнасьці, ужо страчаны беззваротна.

«Дынама»

Да таго, як пачалі праводзіцца паўнавартасныя, масавыя чэмпіянаты, сярод аматараў футбола былі папулярныя таварыскія матчы «Дынама» з наймацнейшымі камандамі Расеі, Украіны, Закаўказьзя й суседзяў па Паўночным Каўказе. Акрамя гэтых гульняў, у горадзе праводзіліся матчы розных таварыскіх турніраў, як то розыгрыш «Кубка Сяброўства», у якім удзельнічалі розныя спартовыя клюбы горада й зборная каманда Краснадарскага вайсковага гарнізона. Паводле захаваных дадзеных, сустрэчы дадзенага турніру пачыналіся даволі арыгінальна: над гульнявым полем зьніжаўся самалёт, зь якога скідаўся футбольны мяч[3].

У 1931 годзе «Дынама» займела уласны стадыёнам, які быў пабудаваны ў самым цэнтры Краснадара, гэты стадыён існуе й па сёньняшні дзень, зьяўляючыся найстарэйшым захавалым спартовым будынкам горада. У тым жа годзе «Дынама» стала пераможцам спартакіяды народаў Паўночнага Каўказа[4].

У 1935 годзе дынамаўцы ў складзе зборнай Краснадара ўдзельнічалі ў чэмпіянаце СССР, які праводзіўся тады сярод зборных гарадоў. На групавым этапе ў Пяцігорску каманда правяла 3 гульні за 5 дзён: 26 чэрвеня згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Эрывані, 28 чэрвеня перамагла каманду Махачкалы зь лікам 1:0, а 30 чэрвеня прайграла гаспадарам поля — футбалістам Пяцігорска зь лікам 1:2, і ў выніку заняла толькі 3 месца ў групе, на чым і скончыла свой выступ у чэмпіянаце СССР сярод гарадоў.

Зьмены назвы клюбу

Дасягненьні

Склад

Па стане на 1 верасьня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Малдовы Бр Станіслаў Намашка 1986
2 Сьцяг Малдовы Аб Ігар Армаш 1987
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Анхель Дэальбэрт 1983
6 Сьцяг Расеі ПА Давыд Цараеў 1983
7 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Кулік 1985
8 Сьцяг Расеі ПА Артур Тлісаў 1982
9 Сьцяг Расеі ПА Мікалай Жыляеў 1987
10 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Іонаў 1989
11 Сьцяг Румыніі Нап Георге Букур 1980
14 Сьцяг Нігерыі Нап Абдулвагід Афалабі 1991
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Жаўнерчык 1985
17 Сьцяг Расеі ПА Арцём Фідлер 1983
18 Сьцяг Расеі Аб Антон Рагочы 1982
19 Сьцяг Расеі Нап Антон Сякрэт 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Румыніі Нап Даніел Нікулаэ 1982
21 Сьцяг Коста Рыкі Нап Маркас Урэньня 1990
22 Сьцяг Расеі ПА Антон Сасьнін 1990
23 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Бяленаў 1986
24 Сьцяг Армэніі ПА Араз Абэліз 1990
25 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Казлоў 1986
26 Сьцяг Бразыліі Аб Зэлан (капітан) 1984
27 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Ігор Лёлё 1982
28 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібрагіма Бальдэ 1989
30 Сьцяг Армэніі Нап Маркас Піцэльлі 1984
33 Сьцяг Расеі Бр Багдан Карукін 1985
37 Сьцяг Расеі ПА Міхаіл Камкоў 1984
43 Сьцяг Расеі Аб Раман Бугаёў 1989
71 Сьцяг Баўгарыі ПА Івелін Папоў 1987

Крыніцы

  1. ^ Андрей Костылев. В 100 лет настроение прекрасное! // Независимая спортивная газета. — 2007. — № 38.
  2. ^ Серов Е. Краснодарские достижения-99 // Спорт-Экспресс Футбол. — 1999. — № 31 (от 26 октября). — С. 27.
  3. ^ История клуба до Великой Отечественной войны. 1928 год. Официальный сайт ФК «Кубань»
  4. ^ История клуба до Великой Отечественной войны. 1931 год. Официальный сайт ФК «Кубань».

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Накід:Футбол