Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Ryčy voziera.jpeg|міні|250пкс|Возера Рычы. Від з паўночнага захаду.]]
[[Выява:Ryčy voziera.jpeg|міні|250пкс|Возера Рычы. Від з паўночнага захаду.]]
'''Ры́чы''' (таксама: ''Рыча'', ''Рычу'', {{мова-lv|Riču ці Riča ezers}}; {{мова-ru|Ричи}}) – праточнае [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]] й [[Даўгаўпілскі раён|Даўгаўпілскім раёне]] [[Латвія|Латвіі]]. Знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвяты]].
'''Ры́чы''' (таксама: ''Рыча'', ''Рычу'', {{мова-lv|Riču}} ці ''Riča ezers''; {{мова-ru|Ричи}}) – праточнае [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]] й [[Даўгаўпілскі раён|Даўгаўпілскім раёне]] [[Латвія|Латвіі]]. Знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвяты]].

Плошча возера - 12,83 км²; сярэдняя глыбіня – 9,7 м.; найбольшая глыбіня - 51,9 м.<ref>У некаторых інтэрнэт-даведніках (глядзіце, напрыклад, [http://www.ezeri.lv ezeri.lv]) часта падаецца іншая глыбіня, роўная 39,7 м. Аднак гэта, хутчэй, брак новых зьвестак.</ref>; даўжыня - 6,27 км.; найбольшая шырыня - 3,73 км.; даўжыня берагавой лініі - 33,4 км.; аб′ём вады - 131 млн. м³; плошча вадазбору - 123 км². Возера Рычы - другое па глыбіні ў Беларусі пасьля [[Доўгае возера (Глыбоцкі раён)|Доўгага возера]] ў [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкім раёне]] й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.

Вэрсія ад 13:02, 10 кастрычніка 2007

Файл:Ryčy voziera.jpeg
Возера Рычы. Від з паўночнага захаду.

Ры́чы (таксама: Рыча, Рычу, па-латыску: Riču ці Riča ezers; па-расейску: Ричи) – праточнае возера ў Браслаўскім раёне Беларусі й Даўгаўпілскім раёне Латвіі. Знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты.

Плошча возера - 12,83 км²; сярэдняя глыбіня – 9,7 м.; найбольшая глыбіня - 51,9 м.[1]; даўжыня - 6,27 км.; найбольшая шырыня - 3,73 км.; даўжыня берагавой лініі - 33,4 км.; аб′ём вады - 131 млн. м³; плошча вадазбору - 123 км². Возера Рычы - другое па глыбіні ў Беларусі пасьля Доўгага возера ў Глыбоцкім раёне й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.

Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м., а на ўсходзе – ад 30 да 40 м., парослыя хмызьняком і лесам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці – ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака Рычанка. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў рыбы. Таксама ў возеры жывуць рэлікты ледавіковага пэрыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў беларускае выданьне Чырвонай кнігі.

3 1979 возера й навакольная тэрыторыя абвешчаны гідралягічным заказнікам, які дасюль функцыянуе ў абодвух прылеглых краінах.

Крыніцы

  1. ^ У некаторых інтэрнэт-даведніках (глядзіце, напрыклад, ezeri.lv) часта падаецца іншая глыбіня, роўная 39,7 м. Аднак гэта, хутчэй, брак новых зьвестак.

Вонкавыя спасылкі