Сэрца: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (Робат: зьмяніў or:ହୃଦୟ на or:ହୃତ୍ପିଣ୍ଡ |
д r2.7.2) (робат дадаў: bjn:Andui |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
[[az:Ürək]] |
[[az:Ürək]] |
||
[[bn:হৃৎপিণ্ড]] |
[[bn:হৃৎপিণ্ড]] |
||
[[bjn:Andui]] |
|||
[[zh-min-nan:Sim-chōng]] |
[[zh-min-nan:Sim-chōng]] |
||
[[map-bms:Jantung]] |
[[map-bms:Jantung]] |
Вэрсія ад 22:08, 25 лістапада 2012
Сэрца — фіброзна-мускульны орган крывяноснай сыстэмы, што сустракаецца ва ўсіх жывёлаў з кровазваротнай сыстэмай (уключна з усімі хрыбетнымі), які пампуе кроў у артэрыяльную сыстэму і забясьпечвае яе зварот па вэнах. Частка кардыя ў многіх мэдыцынскіх тэрмінах (напрыклад, кардыялёгія, кардыяграфія і іншыя) паходзіць ад грэц. καρδιά — «сэрца».
У некаторых паўзуноў, птушак, сысуноў і чалавека сэрца — парожні орган, які складаецца з 4 камэр: правае і левае перадсэрдзі, правы і левы страўнічак.
У чалавека сэрца ўтрымоўваецца ў сэрцавай торбе (пэрыкард) і разьмяшчаецца ў грудной клетцы.
Біцьцё сэрца кантралюецца аўтаномнай нэрвовай сыстэмай, нутраным кантралявальным органам зьяўляецца сынаатрыяльны вузел.
Гісторыя дасьледваньняў
Затамкі ў сэрцы выявіў лекар Гіпакрацкай школы каля 4 стагодзьдзя да н. э., але іх роля на той момант не была растлумачаная. На роспалаці крыві ў артэрыях звычайна няма, бо пасьля сьмерці яна застаецца ў вэнах. Старажытныя анатамісты дапусьцілі, што праз кляпаны паветра трапляла далей у арганізм.
Філёзавы адрозьнівалі вэны ад артэрыяў, але меркавалі, што пульс быў уласьцівасьцю саміх артэрыяў. Эрасыстрат заўважыў, што зь перарэзанай артэрыі выцякае кроў. Гэты факт ён намагаўся тлумачыць тым, што паветра з артэрыяў падмяняецца крывёю, што паступае празь вельмі малыя судзіны паміж вэнамі і артэрыямі. Верагодна, гэтак ён вызначыў існаваньне капіляраў, але з адваротным крыватокам.
Грэцкаму лекару Галену (2 стагодзьдзе н. э.) было вядома, што па судзінах цячэ кроў, акрамя гэтага ён адрозьніваў функцыі вэнознай (цёмна-чырвонай) і артэрыяльнай (сьвятлейшай і болей вадкай) крыві. Вэнозная кроў, што ўтваралася ў печані з хілусу, забясьпечвала цела ростам і энэргіяй, а артэрыяльная кроў, што ўтваралася ў сэрцы, забясьпечвала жыцьцядзейнасьць праз наяўнасьць у крыві паветра. Паводле Галена, кроў цякла з крыніцы (печані або сэрца), спажывалася і не вярталася назад: сэрца не прапампоўвала кроў — яно накапляла кроў падчас дыясталы, а затым кроў пераносілася дзякуючы пульсацыі саміх артэрыяў.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |