Ліда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: bg:Лида
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылкі
Радок 71: Радок 71:
</gallery></center>
</gallery></center>


У выніку [[Падзелы Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Ліда апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабілася цэнтрам павету [[Слонімская губэрня|Слонімскай губэрні]] (з [[1797]] у складзе [[Літоўская губэрня|Літоўскай]], з [[1801]] — [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]], з [[1842]] — [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]). Станам на [[1837]] у месьце было 324 будынкі.
У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Ліда апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабілася цэнтрам павету [[Слонімская губэрня|Слонімскай губэрні]] (з [[1797]] у складзе [[Літоўская губэрня|Літоўскай]], з [[1801]] — [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]], з [[1842]] — [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]). Станам на [[1837]] у месьце было 324 будынкі.


У [[1863]] і [[1873]] у Лідзе збудавалі 2 бровары, у [[1870-я|1870]]—[[1880-я]] — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У [[1884]] празь места праклалі чыгуначную лінію [[Вільня]]—[[Лунінец]], у [[1907]] — [[Маладэчна]]—[[Масты]]. У [[1899]] у Лідзе адкрылася лякарня на 25 ложкаў. У [[1901]] адбыўся запуск чыгуналіцейнага, у [[1903]] — лесапільнага, у кан. [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — пач. [[XX стагодзьдзе|XX]] стст. — 2 цагельных заводаў.
У [[1863]] і [[1873]] у Лідзе збудавалі 2 бровары, у [[1870-я|1870]]—[[1880-я]] — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У [[1884]] празь места праклалі чыгуначную лінію [[Вільня]]—[[Лунінец]], у [[1907]] — [[Маладэчна]]—[[Масты]]. У [[1899]] у Лідзе адкрылася лякарня на 25 ложкаў. У [[1901]] адбыўся запуск чыгуналіцейнага, у [[1903]] — лесапільнага, у кан. [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — пач. [[XX стагодзьдзе|XX]] стст. — 2 цагельных заводаў.

Вэрсія ад 13:20, 23 лістапада 2012

Ліда
Замак Гедыміна
Замак Гедыміна
Герб Ліды
Першыя згадкі: 1323
Магдэбурскае права: 17.9.1590
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва: 97 629[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 154
Паштовы індэкс: 231300
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′ пн. ш. 25°18′ у. д. / 53.883° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.883; 25.3Каардынаты: 53°53′ пн. ш. 25°18′ у. д. / 53.883° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.883; 25.3
Ліда на мапе Беларусі
Ліда
Ліда
Ліда
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт (рас.)

Лі́да — места ў Беларусі, на рацэ Лідзея. Адміністрацыйны цэнтар Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 97 629[1] чал. (2009). Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог на Вільню, Баранавічы, Горадню, Маладэчна.

Ліда — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся выдатны помнік гісторыі і архітэктуры — замак вялікага князя Гедыміна, заснавальніка паселішча.

Назва

Тапонім «Ліда», верагодна, утварылася ад балцкага lydimas — высечка, блізкага да тэрміну «ляда». Менш імаверным зьяўляецца зьвязак назвы места зь летувіскім lydis — ход, плынь. Часам тапонім памылкова прымяркоўваць да імя Ліда, якое зьявілася ў гэтых мясьцінах значна пазьней[2].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Ліды

Найбольш раньнія археалягічныя матэрыялы, выяўленыя на тэрыторыі Ліды, датуюцца пач. XIV ст.[3] Афіцыйна[4] адлік гісторыі места вядзецца ад 1323 — пачатку будовы вялікім князем Гедымінам Лідзкага замка, вакол якога паступова вырасла паселішча.

У XIV ст. Ліда беспасярэдне належала вялікім князям Гедыміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайле, Вітаўту. У гэты час места ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва і неаднаразова цярпела ад нападаў крыжакоў. У 1360-я ў Лідзе існавала францішканская місія, а ў 1387 Ягайла заклаў тут адзін зь першых касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Цягам 13961398 у Лідзе жыў са сваім дваром выгнаны Тымурам хан Залатой Арды Тахтамыш, а ў 14111412 — ягоны сын Джэлал ад-Дзін, які камандаваў татарскімі аддзеламі войска Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдзкай бітве. З 1413 места знаходзілася ў складзе Віленскага ваяводзтва[3].

У XVXVI стст. Ліда была значным цэнтрам рамяства і гандлю, зьвязаным зь Вільняй, Наваградкам, Менскам, Полацкам. У гэты час места складалася з Рынка і 4 вуліцаў, таксама існавала прадмесьце Зарэчча. У сяр. XVI ст. у Лідзе зьявіліся кальвіністы, прычым іхная колькасьць неўзабаве так павялічылася, што мескі касьцёл некаторы час ня дзейнічаў празь недахоп вернікаў[3].

За часамі Інфлянцкай вайны (15581582) у 1559 маскоўскае войска І. Хаванскага штурмам узяла замак і спаліла яго[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Ліда зрабілася цэнтрам павету. 17 верасьня 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «поле шчыта расьсечанае на дзьве часткі: правая — чырвоная з залатым ільвом, левая — блакітная з двума залатымі скрыжаванымі ключамі»[5].

У 2-й пал. XVII ст. у выніку войнаў з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй Ліда прыйшла ў заняпад, толькі зь сяр. XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажыўленьне. У 1672 тут заснавалі кляштар кармэлітаў.

Цягам 1756[3]1834 у Лідзе існавала сярэдняя навучальная ўстанова — піярскі калегіюм, выпускнікі якога пакінулі прыкметны сьлед у навуцы і літаратуры. У калегіюме навучаўся будучы прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Станіслаў Юндзіл. Станам на 1792 у месьце было 242 будынкі[3].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам павету Слонімскай губэрні1797 у складзе Літоўскай, з 1801 — Гарадзенскай, з 1842 — Віленскай губэрні). Станам на 1837 у месьце было 324 будынкі.

У 1863 і 1873 у Лідзе збудавалі 2 бровары, у 18701880-я — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У 1884 празь места праклалі чыгуначную лінію ВільняЛунінец, у 1907 — МаладэчнаМасты. У 1899 у Лідзе адкрылася лякарня на 25 ложкаў. У 1901 адбыўся запуск чыгуналіцейнага, у 1903 — лесапільнага, у кан. XIX — пач. XX стст. — 2 цагельных заводаў.

Станам на 1904 у Лідзе было 1000 жылых дамоў (зь іх 275 мураваных), 14 дробных прадпрыемстваў (400 работнікаў), 170 рамесных майстэрань, 4 лякарні на 115 ложкаў, 6 пачатковых навучальных установаў (700 вучняў). На 1914 у месьце працавала каля 40 прадпрыемстваў[6].

У Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 Ліду занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 у месьце сфармавалася Самаабарона Лідзкай зямлі, якая пачала кіраваць мясцовасьцю па адыходзе немцаў. У студзені 1919 Ліду занялі бальшавікі, аднак 1617 красавіка 1919 места адбілі польскія войскі[7]. 7 чэрвеня 1919 Ліда разам з паветам трапіла ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай польскай адмініцтрацыйнай адзінкі[8] Улетку 1920 места зноў занялі бальшавікі, 30 верасьня 1920 — часткі польскага войска.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Ліда апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам павету ў Наваградзкім ваяводзтве. За польскім часам найбольшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, вядомым вытворцай гумовага абутку, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929. У месьце працавалі прадпрыемствы па вытворчасьці сельскагаспадарчых прыладаў, вырабаў з дроту, гумы, піва і алею, а таксама кафлярні, тартакі і пякарні.

У 1939 Ліда ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабілася цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці20 верасьня 1944 у складзе Гарадзенскай вобласьці). З 27 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1989 у Лідзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Адаму Міцкевічу, у 1993 — помніка Францішку Скарыну. У 2010 упершыню з часоў падзеяў 1939 году ў цэнтральную частку Ліды вярнуліся назвы, беспасярэдне зьвязаныя з дасавецкай гісторыяй места: Грунвальдзкая і Замкавая вуліцы, а таксама бульвар імя вялікага князя Гедыміна.

Насельніцтва

Нацыянальны склад (паводле перапісу-1999, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, расейцы — 14,0, украінцы — 2,6. Агулам у месьце жывуць прадстаўнікі каля 50 нацыянальнасьцяў.

Духоўнае жыцьцё прадстаўляюць 22 рэлігійныя супольнасьці 6 канфэсіяў, у тым ліку 7 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх, 1 грэка-каталіцкая, 1 мусульманская, 1 юдзейская, 1 эвангелічна-лютэранская і 6 пратэстанцкіх. Дзейных сакральных будынкаў у месьце — 7, у тым ліку 4 касьцёлы, 2 цэрквы і 2 малітоўныя дамы на ўсіх пратэстантаў.

Адукацыя

Кінатэатар «Кастрычнік»

Сыстэма адукацыі ў Лідзе — гэта 16 сярэдніх, няпоўная сярэдняя школы, гімназія, ліцэй, 33 дашкольныя і 10 пазашкольных установаў, Лідзкі каледж, музычны каледж, 2 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, прафэсійны ліцэй, дзіцячы дом творчасьці, школа мастацтваў і музычная школа.

Мэдыцына

Да паслугаў месьцічаў — лякарня на 1155 месцаў, 5 паліклінік, 3 дыспансэры, 24 пункты аховы здароўя, станцыі хуткай дапамогі і пераліваньня крыві; 11 аптэчных пунктаў, 9 аптэчных шапікаў розных формаў уласнасьці.

Культура

У сыстэму ўстановаў культуры ўваходзяць 3 дамы культуры, 7 бібліятэк, гістарычна-мастацкі музэй, 2 кінатэатры, 46 калектываў мастацкай самадзейнасьці.

Спорт

У Лідзе працуе 3 спарткомплексы, 2 ФАКі, стадыён, плавальны басэйн, 12 міні-басэйнаў, 27 спартовых заляў, 6 стралковых ціраў, 64 прыстасаваныя памяшканьні, 79 плоскасьцевых будынкаў.

Эканоміка

Лідзкі камбайн
Лідзкае піва

Ліда — буйны прамысловы цэнтар. У месьце працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, абутковай прамысловасьці.

  • ААТ «Лідсельмаш»
  • ААТ «Лідаграпраммаш»
  • РУП «Ліцейна-мэханічны завод»
  • РУП «Досьледны завод „Нёман“»
  • ААТ «Лідзкае піва»
  • ААТ «Лідкан»
  • ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • ДАУП «Лідзкі малочнакансэрвавы камбінат»
  • ААТ «Лакафарба»
  • АУВП «Лідзкая мэблевая фабрыка»
  • ААТ «Лідабудматэрыялы»
  • ААТ «Лідзкая абутковая фабрыка»
  • РУП «Завод „Оптык“»
  • РУП «Лідзкі завод электратэхнічных вырабаў»
  • ІПВУП «Белтэкс-Оптык»
  • ЗАТ «Белэўратара»
  • Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Завод Ізатрон»[13].

У будаўнічы комплекс Ліды уваходзяць 17 будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацыяў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19».

Да паслугаў насельніцтва і госьцяў места маецца 480 аб’ектаў раздробнага гандлю і грамадзкага харчаваньня ўсіх формаў уласнасьці, шэраг прадпрыемстваў побытавага абслугоўваньня. Дзейнічаюць 2 стацыянарныя і 4 міні-рынкі.

Транспарт

Ліда — чыгуначны вузел. Таксама маецца аўтобусная станцыя, якая абслугоўвае каля 10 міжмескіх маршрутаў і каля 30 мясцовых маршрутаў. Мескі грамадзкі транспарт улучае 13 аўтобусных маршрутаў і 12 маршрутаў маршрутных таксі.

Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў Лідзе ажыцьцяўляюць ААТ «Лідатрансаўта», ААТ «Лідаспэцаўтатранс», «Ілона», грузавая аўтастанцыя ААТ «Горадняінтэртранс», аўтобусны парк № 2 і чыгуначны вузел.

Турыстычная інфармацыя

Файл:Lida3.JPG
Помнік Францішку Скарыну

Ліда — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[14]. У месьце працуе Лідзкі гістарычна-мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ліда» або ў трохзоркавым гатэлі «Кантынэнт»[15].

Выдатныя мясьціны

Касьцёл кармэлітаў напярэдадні зьнішчэньня расейскімі ўладамі

Найбольш вядомы здабытак Ліды — Замак Гедыміна, збудаваны вялікім князем у 1330-я. Іншыя выдатныя мясьціны:

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — 1-я пал. ХХ стст.; асобныя фрагмэнты)
  • Капліца Сьв. Барбары (1930-я)
  • Касьцёл Сьв. Язэпа пры кляштары піяраў (1797—1825; цяпер царква МП Сьв. Міхала Арханёла)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (1765—1770)
  • Могілкі старыя каталіцкія (1797)
  • Могілкі старыя праваслаўныя
  • Чыгуначны вакзал

Страчаная спадчына

  • Капліца Сьв. Крыжа (XIX ст.)
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (XVIII ст.)
  • Сынагога Галоўная (1891)
  • Царква Сьв. Георгія (1875)

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 202.
  3. ^ а б в г д е ё Расьціслаў Баравы. Ліда // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 197.
  4. ^ История на Лидский районный исполнительный комитет
  5. ^ Ліда // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  6. ^ Іван Коўкель. Ліда // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 362.
  7. ^ Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 87-90.
  8. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  9. ^ Ліда // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  10. ^ а б Lida // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  11. ^ Lida // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 217.
  12. ^ а б Лида // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  13. ^ Завод «Ізатрон» плануе да канца года наладзіць выпуск трох лекавых сродкаў // «БелТА», 23 лютага 2007
  14. ^ Лида // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  15. ^ Гостиницы на Лидский районный исполнительный комитет

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў