Пётар Мятла: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: pl:Piotr Miotła
д стыль using AWB
Радок 13: Радок 13:
| наступнік =
| наступнік =
| дата_нараджэньня = [[1890]]
| дата_нараджэньня = [[1890]]
| месца_нараджэньня = <br />{{Сьцяг Расейскай імпэрыі}} в. [[Кухцінцы]], [[Дзісенскі павет]]
| месца_нараджэньня = {{Сьцяг Расейскай імпэрыі}} в. [[Кухцінцы]], [[Дзісенскі павет]]
| дата_сьмерці = {{Памёр|12|8|1938}}
| дата_сьмерці = {{Памёр|12|8|1938}}
| месца_сьмерці = <br />{{Сьцяг СССР}} [[Беламорска-Балтыйскі канал]]
| месца_сьмерці = {{Сьцяг СССР}} [[Беламорска-Балтыйскі канал]]
| нацыянальнасьць =
| нацыянальнасьць =
| назва_палітычнай_арганізацыі =
| назва_палітычнай_арганізацыі =
Радок 60: Радок 60:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мятла, Пётр}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мятла, Пётр}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1890 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1890 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне]]

Вэрсія ад 01:39, 17 лістапада 2012

Пётар Мятла
Сьцяг Польшчы Пасол польскага Сойму
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1890
Сьцяг Расеі в. Кухцінцы, Дзісенскі павет
Памёр: 12 жніўня 1938
Сьцяг СССР Беламорска-Балтыйскі канал
Партыя: КПЗБ, БСРГ
Адукацыя:

Пётар Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Мёрскі раён — 12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 19221927.

У 19061910 навучаўся ў Дзісенскай гарадзкой вучэльні, у 19111912 на пэдагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам.

У 19141917 у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскай ваеннай вучэльні, юнкеры якой у 1917 выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі.

З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у каапэрацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.

Абраны ад Блёка нацыянальных Меньшасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу.

з 1926 сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Менск.

Арыштаваны 16 студзеня 1927 у Валожыне польскімі ўладамі, нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы судзьдзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачваньне [1]. У 1928 на «працэсе 56-ці» атрымаў вырак 12 год турмы.

Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 у БССР. У 19321933 старшыня Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.

Арыштаваны 1 верасьня 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстрэл заменены 10 гадамі лягэру. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938.

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

  • МЯТЛА Пётр Васільевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублiкi.