Ласкацень: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д r2.7.3) (робат дадаў: si:භගමණිය
Радок 68: Радок 68:
[[qu:Rakha k'akara]]
[[qu:Rakha k'akara]]
[[ru:Клитор]]
[[ru:Клитор]]
[[si:භගමණිය]]
[[simple:Clitoris]]
[[simple:Clitoris]]
[[sk:Dráždec]]
[[sk:Dráždec]]

Вэрсія ад 06:02, 16 лістапада 2012

Месцазнаходжаньне ласкаценю

Ласкаце́нь (састар. — се́кель; па-лацінску: clitoris — юрнік / па-лацінску: clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў плоцевы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых целаў. Ласкацень складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка ласкаценю мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі.

Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі ласкаценю разьмешчаныя па абодвы бакі ад похвы. Зьмяшчае мноства сасудаў і нэрвовых канчаткаў. У розных жанчын ласкацень мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасьці. Даўжыня галоўкі ласкацелю ў большасьці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыямэтар складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня ласкацелю, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Ласкацень зьяўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага чэляса.