Мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: pag:Salitan (deleted)
д r2.7.3) (робат дадаў: pcd:Langache; касмэтычныя зьмены
Радок 11: Радок 11:
}}
}}
Чыньнікамі жыцьцяздольнасьці мовы зьяўляюцца:
Чыньнікамі жыцьцяздольнасьці мовы зьяўляюцца:
#перадача ад продкаў нашчадкам,
# перадача ад продкаў нашчадкам,
#абсалютны лік носьбітаў,
# абсалютны лік носьбітаў,
#дзель носьбітаў у [[Насельніцтва|насельніцтве]],
# дзель носьбітаў у [[Насельніцтва|насельніцтве]],
#галіны выкарыстаньня,
# галіны выкарыстаньня,
#выкарыстаньне ў новых асяродзьдзях і [[СМІ]],
# выкарыстаньне ў новых асяродзьдзях і [[СМІ]],
#даступнасьць навучальных дапаможнікаў,
# даступнасьць навучальных дапаможнікаў,
#афіцыйнае становішча і выкарыстаньне чынавенствам,
# афіцыйнае становішча і выкарыстаньне чынавенствам,
#стаўленьне ў [[Грамада|грамадзе]],
# стаўленьне ў [[Грамада|грамадзе]],
#від і якасьць дакумэнтацыі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 12 сакавіка 2003| url = http://unesdoc.unesco.org/images/0018/001836/183699E.pdf| загаловак = Жыцьцяздольнасьць і ўціск мовы| фармат = | назва праекту = Дакумэнты| выдавец = [[ЮНЭСКА]]| дата = 19 жніўня 2011 | мова = en| камэнтар = }}</ref>.
# від і якасьць дакумэнтацыі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 12 сакавіка 2003| url = http://unesdoc.unesco.org/images/0018/001836/183699E.pdf| загаловак = Жыцьцяздольнасьць і ўціск мовы| фармат = | назва праекту = Дакумэнты| выдавец = [[ЮНЭСКА]]| дата = 19 жніўня 2011 | мова = en| камэнтар = }}</ref>.


== Моўная дынаміка ў сьвеце ==
== Моўная дынаміка ў сьвеце ==
Радок 169: Радок 169:
[[ps:ژبه]]
[[ps:ژبه]]
[[koi:Кыв]]
[[koi:Кыв]]
[[pcd:Langache]]
[[tpi:Tokples]]
[[tpi:Tokples]]
[[pl:Język (mowa)]]
[[pl:Język (mowa)]]

Вэрсія ад 21:19, 15 лістапада 2012

Мовамноства тэкстаў, для якіх існуе альфабэт, сынтаксіс і сэмантыка. Мовы падзяляюць на фармальныя й натуральныя. Уплыў структуры мовы на чалавечае мысьленьне й паводзіны вывучаецца псыхалінгвістыкай.

Жыцьцяздольнасьць

Вонкавыя выявы
Жыцьцяздольнасьць мовы
(9 чыньнікаў)
http://belsoft.tut.by/lang_vitality.jpg

Чыньнікамі жыцьцяздольнасьці мовы зьяўляюцца:

  1. перадача ад продкаў нашчадкам,
  2. абсалютны лік носьбітаў,
  3. дзель носьбітаў у насельніцтве,
  4. галіны выкарыстаньня,
  5. выкарыстаньне ў новых асяродзьдзях і СМІ,
  6. даступнасьць навучальных дапаможнікаў,
  7. афіцыйнае становішча і выкарыстаньне чынавенствам,
  8. стаўленьне ў грамадзе,
  9. від і якасьць дакумэнтацыі[1].

Моўная дынаміка ў сьвеце

Асноўны артыкул: Мовы сьвету

На Зямлі налічваецца каля 5—6 тысяч моваў. З разьвіцьцём камунікацыяў колькасьць жывых моваў скарачаецца з сярэдняй хуткасьцю адна мова ў два тыдні[2]. На 40 найбольш распаўсюджаных мовах размаўляе прыкладна 2/3 насельніцтва Зямлі. Больш за ўсё людзей размаўляюць на кітайскай, гіндзі, ангельскай, гішпанскай, арабскай, расейскай і партугальскай. Значна распаўсюджана й француская мова, аднак колькасьць тых, хто лічыць яе роднай, параўнальна невялікая.

Для таго каб мова захоўвалася, патрабуецца каля 100 тысячаў ейных носьбітаў. У цяперашні час налічваецца крыху больш за 400 моваў, якія лічацца зьнікаючымі[3]. Мовы выміраюць разам з апошнім носьбітам, і таму небясьпека пагражае, перш за ўсё, народам, якія не выкарыстоўваюць пісьменнасьць[4]. У той жа час варта адзначыць, што адрозьненьні ў разьвіцьці, а таксама ўплыў суседзяў прыводзяць да зьмены арэалу выкарыстаньня мовы й ейнай зьмене. Так, напрыклад, Кірылу й Мяфодзію, калі яны стваралі славянскую азбуку, пры іхных падарожжах не патрэбны быў перакладчык, бо ў IX стагодзьдзі ад Балтыкі да Міжземнамор’я й ад Вэлтавы да Дняпра ўсе славяне размаўлялі на адзінай праславянскай мове[5].

Адзін з чыньнікаў гібелі моваў ёсьць нераўнамернае разьмеркаваньне іх па ліку носьбітаў. Так, 80% насельніцтва плянэты ведае толькі 80 мовамі. Пры гэтым 3,5 тыс. моў прыходзяцца на 0,2% жыхароў Зямлі. Асноўны чыньнік працэсу зьнікненьня моваў лічыцца глябалізацыя й міграцыя. Людзі зьязджаюць зь вёсак у гарады й губляюць мову свайго народу [6]. Каля паловы зараз існых моваў выйдуць з ужытку ўжо да сярэдзіны XXI стагодзьдзя. Шматлікія мовы зьнікаюць з-за таго, што іхныя носьбіты ўступаюць у кантакт з больш моцным моўным асяродзьдзем, таму пад пагрозай зьнікненьня ў першую чаргу знаходзяцца мовы малых народнасьцяў і мовы народаў, якія ня маюць дзяржаўнасьці. Калі мову вывучаюць менш за 70% дзяцей на тэрыторыі ейнага выкарыстаньня, яна лічыцца зьнікаючай. Па дадзеных «Атляса сусьветных моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня» ЮНЭСКА, у цяперашні час у Эўропе зьнікненьне пагражае прыкладна 50 мовам.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Жыцьцяздольнасьць і ўціск мовы (анг.) Дакумэнты. ЮНЭСКА (12 сакавіка 2003). Праверана 19 жніўня 2011 г.
  2. ^ 2144,1912041,00.html Амаль палове моваў сьвету пагражае зьнікненьне
  3. ^ Мовы сьвету
  4. ^ «Калі памірае мова»
  5. ^ Балязін В. Н. «Неафіцыйная гісторыя Расеі» 2007 ISBN 978-5-373-01229
  6. ^ Сьвет губляе мовы

Вонкавыя спасылкі

Мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў