Гефэст: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Старажытнагрэцкі бог | Імя = Гефэст | Выява = Vulcan Coustou Louvre MR1814.jpg | Памер = 250пк...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 21:13, 15 лістапада 2012
Гефэст | |
Гефэст | |
бог агню, кавальскай справы й мастацтва | |
Месцазнаходжаньне | гара Алімп |
---|---|
Жонка | Харыта |
Бацька | Зэўс |
Маці | Гера |
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі | Вукан |
Гефэст (па-старажытнагрэцку: Ήφαιστος) - у грэцкай міталёгіі бог агню, кавальскай справы й мастацтва, сын Зэўса і Геры.
Міты
Нарадзіўся непрыгожым і слабым, і Гера, пабачыўшы яго такім, прыйшла ў вялікі гнеў і скінула свайго сына з Алімпу. Знайшоўшыя яго марскія багіні Эўрымона (дачка Акіяна) і Фетыда (дачка Нерэя) забралі да сябе на выхаваньне. Вырас Гефэст непрыгожым і храмым на адну нагу, але з моцнымі рукамі і шырокімі плячыма, і быў вялікім мастаком у кавальскай справе. У падзяку за выхаваньне выкаваў шмат упрыгажэньняў сваім выхавацелькам Эўрымоне і Фетыдзе.
А на сваю маці Геру затаіў бог вялікую крыўду і выкаваў ёй залатое крэсла незвычайнай прыгажосьці, якое паслаў ёй у падарунак. Пабачыўшы крэсла, Гера прыйшла ў захапленьне ад падарунка, але, як толькі села ў яго - як крэсла ў момант акутала сваімі аковамі. І ні адзін бог не змог вызваліць яе. Зразумеўшы, што толькі сам Гефэст можа выратаваць сваю маці, богі паслалі па яго Гермэса. Ні на якія ўмовы ён не жадаў вяртацца на Алімп. І толькі падасьпеўшы Дыёніс, напаіўшы асілка віном, даставіў на боскую вяршыню, дзе ўмомант зламаў аковы.
Літаратура
- Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
- Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.