Краёвая партыя Літвы і Русі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 7: Радок 7:
Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было й заставалася [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі]] (1876—1921) на чале з неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынёй (1888—1907) [[Эдвард Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] (1847—1928). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.
Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было й заставалася [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі]] (1876—1921) на чале з неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынёй (1888—1907) [[Эдвард Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] (1847—1928). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.


У пачатку [[1906]] Скірмунт паўтарыў зварот газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер», N78), зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». Назва «Русь», якая выкарыстоўвалася [[шляхта]]й [[ВКЛ]] у абазначэньні ваяводзтваў Падзьвіньня й Падняпроўя й працягвала выкарыстоўвацца мясцовым дваранствам у дачыненьні да [[Віцебская губэрня|Віцебскае]] й [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае губэрні]] ў XIX ст., станавілася ўжо архаізмам, асабліва пасьля публікацыі тамоў «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1903) і «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1908) дасьледаваньня «Беларусы» [[Яўхім Карскі|Яўхіма Карскага]], які канчаткова распаўсюджваў тэрмін «Беларусь» на ўвесь абшар ужываньня насельніцтвам [[беларуская мова|беларускае мовы]]. З таго часу тэрмін «Русь» паступова зьнікнуў у публіцыстыцы [[краёўцы|«краёўцаў»]]. Прыкладна ў гэты самы час ідэю стварэньня Краёвае партыі выказаў Эдвард Вайніловіч («Kurier Litewski», N78, 1906 г.).
У пачатку [[1906]] Скірмунт паўтарыў зварот у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер», N78), зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». Назва «Русь», якая выкарыстоўвалася [[шляхта]]й [[ВКЛ]] у абазначэньні ваяводзтваў Падзьвіньня й Падняпроўя й працягвала выкарыстоўвацца мясцовым дваранствам у дачыненьні да [[Віцебская губэрня|Віцебскае]] й [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае губэрні]] ў XIX ст., станавілася ўжо архаізмам, асабліва пасьля публікацыі тамоў «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1903) і «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1908) дасьледаваньня «Беларусы» [[Яўхім Карскі|Яўхіма Карскага]], які канчаткова распаўсюджваў тэрмін «Беларусь» на ўвесь абшар ужываньня насельніцтвам [[беларуская мова|беларускае мовы]]. З таго часу тэрмін «Русь» паступова зьнікнуў у публіцыстыцы [[краёўцы|«краёўцаў»]]. Прыкладна ў гэты самы час ідэю стварэньня Краёвае партыі выказаў Эдвард Вайніловіч («Kurier Litewski», N78, 1906 г.).


[[17 чэрвеня]] [[1907]] па ініцыятыве Скірмунта ў [[Вільня|Вільні]] адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці «паўночна-заходніх» (беларуска-летувіскіх) губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацьвердзіў яе праграму (падпісала 23 дэлегаты з 30). Праграма заклікала да самакіраваньня краю, роўнасьці ўсіх нацыяў, увядзеньня адукацыі на роднае мове, лічыла недапушчальным адчужэньне памешчыцкае зямлі. Старшынёй рады партыі абраны [[Эдвард Вайніловіч]], намесьнікам — Ю. Талочка. Друкаваным органам партыі стала газэта «Glos Polski» («Польскі голас», 1907). Прадстаўнікі [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]] й Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й летувіскую.
[[17 чэрвеня]] [[1907]] па ініцыятыве Скірмунта ў [[Вільня|Вільні]] адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці «паўночна-заходніх» (беларуска-летувіскіх) губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацьвердзіў яе праграму (падпісала 23 дэлегаты з 30). Праграма заклікала да самакіраваньня краю, роўнасьці ўсіх нацыяў, увядзеньня адукацыі на роднае мове, лічыла недапушчальным адчужэньне памешчыцкае зямлі. Старшынёй рады партыі абраны [[Эдвард Вайніловіч]], намесьнікам — Ю. Талочка. Друкаваным органам партыі стала газэта «Glos Polski» («Польскі голас», 1907). Прадстаўнікі [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]] й Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й летувіскую.

Вэрсія ад 16:00, 14 лістапада 2012

Краёвая партыя Летувы і Беларусі, КПЛіБ — палітычная партыя «краёвага» накірунку ў Беларусі й Летуве на пачатку ХХ ст., асноўнымі прыхільнікамі якога было каталіцкае й польскамоўнае сярэднезаможнае й заможнае дваранства шасьці губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі. Партыя сумяшчала ў сваёй праграме лібэральныя й нацыянальныя лёзунгі.

З прапановай стварэньня партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолягаў «краёвасьці» Раман Скірмунт (1868—1939). У лістападзе 1905 ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер», N65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў (свабода сумленьня, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасьць жыльля й асобы, роўнасьць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця й палітычнае роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня для Летувы й Беларусі. Пры гэтым асабліва падкрэсьлівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасьці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэньне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу безьзямельным і малазямельным сялянам у набыцьці зямлі.

У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расейскай дзяржаўнасьці, спадзеючыся на яе паступовае рэфармаваньне ў кірунку пашырэньня палітычных свабодаў; будзе выступаць за ператварэньне Дзяржаўнага Савету Расейскае імпэрыі ў выбарны орган кіраваньня. Лёзунгам партыі абвяшчаліся словы «Справядлівасьць для ўсіх». Заяўлялася, што партыйны клопат пра разьвіцьцё «краю» ня будзе супярэчыць культурна-нацыянальнае працы асобных народаў. Раман Скірмунт выступіў таксама за ўтварэньне ў Дзяржаўнай Думе Расейскай імпэрыі асобнай фракцыі дэпутатаў ад «Літвы і Русі». У заключэньне выказвалася надзея на захаваньне добрых адносінаў паміж дваранствам і сялянствам.

Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было й заставалася Менскае таварыства сельскай гаспадаркі (1876—1921) на чале з неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынёй (1888—1907) Эдвардам Вайніловічам (1847—1928). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.

У пачатку 1906 Скірмунт паўтарыў зварот у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер», N78), зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». Назва «Русь», якая выкарыстоўвалася шляхтай ВКЛ у абазначэньні ваяводзтваў Падзьвіньня й Падняпроўя й працягвала выкарыстоўвацца мясцовым дваранствам у дачыненьні да Віцебскае й Магілёўскае губэрні ў XIX ст., станавілася ўжо архаізмам, асабліва пасьля публікацыі тамоў «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1903) і «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1908) дасьледаваньня «Беларусы» Яўхіма Карскага, які канчаткова распаўсюджваў тэрмін «Беларусь» на ўвесь абшар ужываньня насельніцтвам беларускае мовы. З таго часу тэрмін «Русь» паступова зьнікнуў у публіцыстыцы «краёўцаў». Прыкладна ў гэты самы час ідэю стварэньня Краёвае партыі выказаў Эдвард Вайніловіч («Kurier Litewski», N78, 1906 г.).

17 чэрвеня 1907 па ініцыятыве Скірмунта ў Вільні адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці «паўночна-заходніх» (беларуска-летувіскіх) губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацьвердзіў яе праграму (падпісала 23 дэлегаты з 30). Праграма заклікала да самакіраваньня краю, роўнасьці ўсіх нацыяў, увядзеньня адукацыі на роднае мове, лічыла недапушчальным адчужэньне памешчыцкае зямлі. Старшынёй рады партыі абраны Эдвард Вайніловіч, намесьнікам — Ю. Талочка. Друкаваным органам партыі стала газэта «Glos Polski» («Польскі голас», 1907). Прадстаўнікі Ковенскай губэрні й Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й летувіскую.

У 1908 партыя зьнікла з палітычнае арэны. У публіцыстычных выступленьнях лідэраў партыі сацыяльныя вярхі (маёмаснае дваранства) успрымаліся ў якасьці галоўнага суб'екту грамадзка-палітычнага жыцьця. Сьцьвярджэньне, што аблічча краю вызначае просты люд, а не дваранства (Раман Скірмунт), мела досыць дэкляратыўны характар і было разьлічанае на ўсьведамленьне маёмаснымі дваранамі неабходнасьці ўлічваць інтарэсы сацыяльных нізоў грамадзкасьці Беларусі й Летувы.

Партыя ізноў актывізавалася падчас Першае сусьветнае вайны. Па меры стварэньня пасьля канца вайны некалькіх дзяржаваў (Польшчы, Летувы й савецкае Беларусі ў складзе СССР) на тэрыторыі былых паўночна-заходніх губэрняў Расейскае імпэрыі краёвасьць перастала быць накірункам грамадзка-палітычнага жыцьця.

Літаратура

  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Смалянчук, А. Беларускае пытанне і польскі рух / А. Смалянчук // Полымя. — 1994. — № 6.
  • ЭГБ, Т. 4. — С. 246.