Матацыкл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікіфікацыя
COPYVIO
Радок 1: Радок 1:
{{copyvio|http://turbopro.ru/itk/konk_x/web/trofimchuk_aleksandr/diplom_Trofimchuk/history.html}}
'''Матацы́кл''' ([[Француская мова|франц]]. motocycle) — двухколавы мэханiчны транспартны сродак з бакавым прычэпам або безь яго (маса ня больш за 400 кг) . Старажытнае значэньне: матацыкл — маторная фурманка для верхавой язды.
'''Матацы́кл''' ([[Француская мова|франц]]. motocycle) — двухколавы мэханiчны транспартны сродак з бакавым прычэпам або безь яго (маса ня больш за 400 кг) . Старажытнае значэньне: матацыкл — маторная фурманка для верхавой язды.



Вэрсія ад 02:41, 11 лістапада 2012

Матацы́кл (франц. motocycle) — двухколавы мэханiчны транспартны сродак з бакавым прычэпам або безь яго (маса ня больш за 400 кг) . Старажытнае значэньне: матацыкл — маторная фурманка для верхавой язды.

Гісторыя вынаходніцтва

Першы матацыкл быў створаны ў 1885 годзе Готлібам Даймлерам ў Нямеччыне. Машына «для верхавой язды», ўяўляла сабой ровар з драўлянай рамай, масай 50 кг, з 1-цыліндравым бэнзінавым рухавіком працоўным аб’ёмам 264 кубічных см., што дазволіла дасягаць хуткасьці на першай перадачы двухступеністай каробкі перадачаў 6 км/г, і 12 км/г на другой перадачы. Варта заўважыць, што гэтая машына магла называцца матацыклам вельмі адносна. Бо яна акрамя асноўных двух колаў мела 2 дадатковых, якія падтрымлівалі матацыкл у вэртыкальным становішчы пры язьдзе, бо на такой малой хуткасьці было даволі цяжка ўтрымліваць раўнавагу.

У наступныя гады адбывалася ўдасканаленьне асобных вузлоў, агрэгатаў і сыстэмаў матацыкла. Замест падтрымкі іншыя вынаходнікі сутыкнуліся з усялякімі перашкодамі. Першапачаткова быў дадзены дазвол на язду з хуткасьцю 6 км/г, затым 12 км/г. Яшчэ ў 1895 годзе ў Лёндане дзейнічаў закон, па якім мэханічным экіпажам дазвалялася язда па горадзе толькі ў тым выпадку, калі наперадзе яго ідзе чалавек — днём са сьцягам, а ўначы зь ліхтаром. Падобныя абмежаваньні тармазілі, але не маглі забараніць далейшае разьвіцьцё матацыкла. Неўзабаве зьяўляюцца матацыклы з рознымі крыніцамі рухаючай сілы: паравыя, электрычныя, газавыя і г. д. Але шырокага прымяненьня гэтыя матацыклы не атрымалі. Першапачаткова выразнага падзелу паміж аўтамабілем і матацыклам не было, таму да канца 19 ст. праходзілі агульныя спаборніцтвы «мэханічных экіпажаў». Так у 1894 годзе ў Парыжы, па ініцыятыве рэдактара часопіса «Ле Пці Журналь» арганізуюцца першыя спаборніцтвы мэханічных экіпажаў па маршруце Парыж-Руан на дыстанцыю 126 км. У спаборніцтвах маглі ўдзельнічаць экіпажы любых сыстэмаў і канструкцый з мэханічным прывадам на колах. Пераможцамі ў гэтых спаборніцтвах былі мэханічныя фурманкі, сярэдняя хуткасьць якіх была роўная 20,5 км/г. Такой хуткасьці да гэтага часу ніхто не дасягаў. Пра новы від транспарту й спорту сталі казаць, пісаць у прэсе, і ён быў прызнаны. У пачатку 20-га стагодзьдзя канчаткова падзяліліся паміж сабой аўтамабілі й матацыклы.

Такім чынам, першы матацыкл быў вынайдзены ў 1885 годзе ў Нямеччыне, а як від транспарту быў прызнаны толькі ў пачатку 20 стагодзьдзя.[1]

Крыніцы

  1. ^ http://turbopro.ru/itk/konk_x/web/trofimchuk_aleksandr/diplom_Trofimchuk/history.html История изобретения мотоцикла