На куцьцю: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: be:На куццю
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17: Радок 17:


Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб з вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай [[Рыфма|рыфмоўкай]], багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.<ref name="enc"/>
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб з вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай [[Рыфма|рыфмоўкай]], багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.<ref name="enc"/>

==Водгукі==
{{Цытата|Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю ... паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай.|[[Андрэй Вазьнясенскі]]<ref>{{Спасылка
| аўтар =
| прозьвішча =
| імя =
| аўтарlink =
| суаўтары =
| дата публікацыі =
| url = http://lekary.iatp.by/mb1c.htm
| копія =
| загаловак = Янка Купала. "Магіла льва" (з народнага падання). 1913
| фармат =
| назва праекту =
| выдавец =
| дата = 3 лістапада 2012
| accessyear =
| мова =
| камэнтар =
}}</ref>}}


== Пераклады і мастацкія ўвасабленьні ==
== Пераклады і мастацкія ўвасабленьні ==

Вэрсія ад 02:50, 4 лістапада 2012

«На Куцьцю»
Ілюстрацыя Я.Куліка
да паэмы Янкі Купалы «На Куцьцю» (1982)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1911
Публікацыя: 22 сьнежня 1911
Электронная вэрсія

«На Куцьцю» — паэма Янкі Купалы, завершаная 14 сьнежня 1911 году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 22 сьнежня 1911 году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі славянскага рамантызму, асабліва з А.Міцкевічам і Ю.Славацкім.[1]

Апісаньне

Сюжэт паэмы пабудаваны вакол фантастычнай сцэны княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар. Праз калярытнае ўзнаўленьне старажытных звычаяў і павер'яў, сымбалічныя вобразы і дэталі аўтар разгортвае глыбокі філязоофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.[1]

Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб з вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай рыфмоўкай, багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.[1]

Водгукі

« Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю ... паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. »

Андрэй Вазьнясенскі[2]

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклаў В.Тарас, на украінскую — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Я.Кулік. Беларускае тэлебачаньне ў 1982 годзе паставіла па паэме аднайменны тэлеспэктакль.[1] Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі».[3]

Крыніцы

  1. ^ а б в г Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «На куцьцю». — C. 416—417.
  2. ^ Янка Купала. "Магіла льва" (з народнага падання). 1913 Праверана 3 лістапада 2012 г.
  3. ^ «Сны аб Беларусі» afisha.tut.by Праверана 27 чэрвеня 2007 г.

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куцьцю» / Аўтар — М.Грынчык. — C. 416—417.
  • Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231.
  • Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980.

Вонкавыя спасылкі