Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
* [http://bel-art.by/news/press16.php Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік»] на сайце [http://bel-art.by Беларт] |
* [http://bel-art.by/news/press16.php Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік»] на сайце [http://bel-art.by Беларт] |
||
* [http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»] на сайце [http://www.svaboda.org «Радыё Свабода»] |
* [http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»] на сайце [http://www.svaboda.org «Радыё Свабода»] |
||
* [http://nn.by/?c=ar&i=82816 Ю. Ускоў. «На родную мову перайшоў прынцыпова»/ [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]], [[3 лістапада]] [[2012]] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»] |
* [http://nn.by/?c=ar&i=82816 Ю. Ускоў. «На родную мову перайшоў прынцыпова» / [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]], [[3 лістапада]] [[2012]] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»] |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}} |
Вэрсія ад 21:27, 3 лістапада 2012
Яўген Кулік | |
Аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2002 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963) |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка |
Плынь | этнаграфізм («На Паддашку») |
Працы | «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмы Янкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983) |
Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (нар. 31 кастрычніка 1937, Менск — 12 студзеня 2002, Менск) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня».[1] Аўтар эталёна гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.[2]
Жыцьцяпіс
Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.
У 1970-я гады Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным Менску. Ён не быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.[3]
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два метры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...[3]
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[4]
Творчасьць
Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 1970—80-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.
Разам са сваім аднадумцам Л. Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.[3]
У 1991 годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня».
Асоба
Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне. | ||
Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў. | ||
—Эдвард Людовіч[5] |
Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць пафасу. ...Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасці інтэлігенцыі. ... Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. ... Кулік назаўжды застанецца сімвалам непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. | ||
Крыніцы
- ^ «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» Радыё Свабода Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html
- ^ а б в г Гаспадар «Паддашка» Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 6 лістапада 2005 г.
- ^ а б Стаў часткай гісторыі Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму
- Э. Людовіч. Стаў часткай гісторыі / «Наша Ніва», 3 лютага 2002 на сайце «Наша Ніва»
- Уладзімер Арлоў, Яўген Кулік // Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006
- Пётра Васілеўскі. Яўген Кулік
- С. Харэўскі. Гаспадар «Паддашка» / «Наша Ніва», 12 студзеня 2012 на сайце «Наша Ніва»
- Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік» на сайце Беларт
- І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» на сайце «Радыё Свабода»
- Ю. Ускоў. «На родную мову перайшоў прынцыпова» / «Наша Ніва», 3 лістапада 2012 на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Асобы па альфабэце
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі ў Менску