Паўліна Мядзёлка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: be:Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка; касмэтычныя зьмены
Няма апісаньня зьменаў
Радок 23: Радок 23:
У 1898 сям'я пераехала ў [[Глыбокае]]. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З [[1907]] у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З [[1909]] у [[Вільня|Вільні]], займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Пазнаёмілася зь [[Янка Купала|Янкам Купалам]], [[Аляксандар Бурбіс|А. Бурбісам]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіным Ш.]], [[Алаіза Пашкевіч|Цёткай]], [[Зьмітрок Бядуля|З. Бядулем]], [[Карусь Каганец|К. Каганцом]], стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень [[1912]], пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]] на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914.

У [[1913]] выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры п’есы [[Янка Купала|Я. Купалы]].
У [[1913]] выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры [[Паўлінка (п’еса)|п’есы]] [[Янка Купала|Я. Купалы]].

Падчас [[Першая сусьветная вайна|1-ай сусьветнай вайны]] ў эвакуацыі ў [[Царыцын]]е. З восені [[1916]] у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У [[1917]] працавала ў [[Кіеў|Кіеве]] ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў вёсцы [[Жорнаўка]] Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў [[Менск]].

Вэрсія ад 08:06, 3 лістапада 2012

Паўліна Мядзёлка
Дата нараджэньня 24 верасьня 1893
Месца нараджэньня Будслаў, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 13 лютага 1974
Месца сьмерці Будслаў, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка, пэдагог, мэмуарыстка
Месца працы
Псэўданімы Паўлінка
Узнагароды
мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Паўлі́на Вінцэ́нтаўна Мядзё́лка (12 (24) верасьня 1893, мястэчка Будслаў Вілейскага павету Віленскай губэрні (цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці) — 13 лютага 1974, Будслаў) — беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. Псэўданім: Паўлінка; крыптанім: М..

Біяграфія

У 1898 сям'я пераехала ў Глыбокае. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З 1907 у Рызе, вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Пазнаёмілася зь Янкам Купалам, А. Бурбісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, З. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень 1912, пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914.

У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры п’есы Я. Купалы.

Падчас 1-ай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кіеве ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў вёсцы Жорнаўка Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў Менск.

Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі. Наведвала Вільню і Гародню. З 1918 выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспэктар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртку ў Гародні. 20 ліпеня 1919 арыштаваная польскімі ўладамі за ўдзел у выданьні газэты «Родны край» (Гародня), дзе, дарэчы, і друкавалася.

З пачатку 1920 у Менску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў траўні 1920. Перад наступленьнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасьля вызваленьня накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераяжджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакумантах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Летуву.

У Коўне займалася выданьнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газэце «Сялянская доля». З восені 1921 па прапанове Ц. Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бэрліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс). У траўні 1924 арыштаваная латыскімі ўладамі разам зь іншымі выкладчыкамі. Апраўданая судом у красавіку 1925.

22 траўня 1925 разам з братам прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Інбелкульту. У 19271930 выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Арыштаваная ГПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»; высланая ў Казань. З восені 1932 выкладала расейскую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ.

Улетку 1947 пераехала ў Будслаў. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мэмуары «Сьцежкамі жыцьця», якія ў фрагмэнтах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданьнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993).

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).

Творы

  • Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921;
  • Сьцежкамі жыцьця. Мн., 1974.

Літаратура