Народы Дагестану: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
лацінскае c, артаграфія, стыль
д r2.7.3) (робат дадаў: ar:داغستانيون
Радок 88: Радок 88:
[[Катэгорыя:Дагестан]]
[[Катэгорыя:Дагестан]]


[[ar:داغستانيون]]
[[av:Дагъистаналъул халкъал]]
[[av:Дагъистаналъул халкъал]]
[[az:Dağıstan xalqları]]
[[az:Dağıstan xalqları]]

Вэрсія ад 22:57, 2 лістапада 2012

Насельніцтва Дагестану адзначаецца надзвычайнай стракатасьцю складу, але ў цэлым — адзінствам звычаяў, вынікам тысячагодзьдзяў сумеснага жыцьця. Дагестан — адна з самых шматнацыянальных рэспублікаў Расеі. Колькасьць насельніцтва — 2621,8 тыс. чалавек (2005).

Большасьць народаў Дагестану мае пісьменства на аснове кірыліцы (ад 1938 году, гістарычна карысталіся арабскай графікай). Дагестанцы — мусульмане-суніты, захаваліся рэшткі паганства. Большасьць пад кіраўніцтвам Шаміля зацята баранілася ад расейцаў у ХІХ ст. Вялікую колькасьць дагестанцаў гвалтоўна перасялялі ў 1944 на землі дэпартаваных чачэнцаў, але ў 1957 годзе вярнулі на радзіму. Нацыянальная інтэлігенцыя і прафэсійная культура сфармаваліся ў аварцаў, даргінцаў, лакцаў, лезгінаў, татаў, цахураў, арчынцаў.

Аварцы

Найбольшая этнічная група ў Дагестане — аварцы (саманазва — маарулал), якіх каля 500 тыс. чалавек. Жывуць найбольш ва ўнутрыгорнай і альпійскай зонах, толькі ў 1940—60 г колькі іх перасялілася на раўніну. Продкаў аварцаў ведаюць з 2-й паловы І тысячагодзьдзя да н. э. і некаторых зь іх згадваў Пталемей — іх атаесамляюць з плямёнамі легаў, гелаў, касьпіеў, утыеў. Яны маюць уласныя традыцыі дзяржаўнасьці ад V ст. — царства Сэрыр. Пазьней аварцы ўваходзілі ў склад Аварскага й Мэхтулінскага ханстваў (утвораных у ХVІІІ ст.) і шматлікіх (каля 40) вольных грамадаў. Агульная юрыдычная сыстэма й палітычная кансалідацыя аварцаў спрыяла выпрацоўцы ў іх г. зв. г’оболмаці («мова госьця» або болмаці, «мова войска»), пакладзенага ў аснову літаратурнай мовы (пісьмовасьць на арабскай графіцы з XVIII ст., іслам з ХV ст.). Традыцыйная прававая сыстэма грунтавалася на аснове шарыяту, але ўплыў мелі й мясцовыя ўстаноўкі-адаты.

Селішчы аварцаў (як і большасьці іншых народаў) высока ў горах, на вяршынях хрыбтоў і скальных уступаў невялікія, а дзе ніжэй у гарах, большыя — там яны звычайна туляцца ля рачулак, на схілах і краях абрываў (300—500 хат). Селішчы арыентаваныя на поўдзень. Забудова скупчаная. Будынкі стаяць разам і ўтвараюць суцэльную сьцяну ўздоўж вуліцаў, якія іншым разам маюць дах і нагадваць тунэлі. Вуліцы вузкія, крывыя. Многія вёскі мелі баявыя вежы, часта злучаныя падземнымі хадамі. Традыцыйныя будынкі 1-, 2-, 3-павярховыя — з каменя, з пляскатым земляным дахам, прычым з-за рэльефу дах адной хаты можа быць часам падворкам другой. Або 4-5-павярховыя вежападобныя з уваходам на кожным паверсе, а таксама дамы-крэпасьці зь вежай. Тыповае дагестанскае жытло сучаснага тыпу — адна- ці двухпавярховае і накрытае ўжо шыфэрам ці бляхай ды з зашклёнай тэрасай або галерэяй.

Традыцыйная вопратка аварцаў збольшага агульная для ўсяго Дагестану. У мужчын — сарочка, падобная да грэцкай тунікі, штаны, башмет, чаркеска, папаха, башалык, бурка, скураная дзяга ды й аўчынная шуба. Абутак — скураны, вязаны, з войлаку. У жанчын — штаны, сукенка-сарочка, даўгая сукенка з двайнымі рукавамі, каляровыя накідкі дый на галаве чахто (каптур або башалон зь мяшэчкам для косаў). Аснова харчаваньня — мясное й мучное з часныком і малочныя стравы.

Сацыяльная арганізацыя, як і ў большасьці іншых народаў, грунтуецца на аснове тухумаў (патрыярхальных крэўнароднасных аб’яднаньняў, унутры якіх моцная салідарнасьць — прычым блізкім сваяцтва лічылася іншы раз да чацьвертай стрэчы), якія аб’ядноўваюцца ў вясковыя грамады і джамааты — аб’яднаньні жывёлаводаў-воінаў. Кварталы часта падзеленыя па тухумнай прыкмеце. Аддавалі перавагу шлюбам у межах радзіны, тухуму, селішча. Сем’і невялікія, а стасункі ў сем’ях вызначаў шарыят. Існавалі й мужчынскія саюзы. Грамадзкае жыцьцё рэгулявалася звычаямі тухумнай салідарнасьці, сваяцкай і суседзкай узаемадапамогі, сьвятаў, павагі да старэйшых, гасьціннасьці, кунацтва, аталыцтва (то бо аддачы малалетніх дзяцей на выхаваньне ў іншыя сем’і). У склад аварцаў некаторыя дасьледнікі схільныя ўключаць шэраг малых народаў, напрыклад чамалалаў.

Наступнымі па колькасьці пасьля аварцаў зьяўляюцца даргінцы (280 тыс.), кумыкі (232 тыс.), лезгіны (205 тыс.), лакцы (95 тыс.), табасараны (80 тыс.), нагайцы (28 тыс.).

Даргінцы

Даргінцы вядомыя сваімі цудоўнымі рамеснымі вырабамі, найперш зброяй і кляйнотамі з аулу Кубачы, аздобленымі своеасаблівым расьлінным арнамэнтам, раламі з Харбуку, клінкамі — з Амузгоў, разным каменем з Сутбука і Хаалая, сукнамі — з Хаджалмахі, саф’янам і жаночым абуткам з Губдэну, глякамі з Сулеўкенту і г. д. Даргінскія землі выбітныя сваёй разнастайнасьцю і самадастатковасьцю.

Гістарычна на тэрыторыі даргінцаў знаходзілася такое дзяржаўнае ўтварэньне, як Кайтагскае ўцмільства (цяпер існуе этнас кайтагцаў, якіх частка дасьледнікаў лічыць субэтнасам даргінцаў — гэтыя кайтагцы, як ніхто іншы, гатуюць «мусты», віно з кіпячонага вінаграднага соку), а таксама самаўпраўныя саюзы сельскіх грамадаў (досьвед, у нечым аналягічны эўрапейскім вольным гарадам). У асобны этнас часам выдзяляюць і жыхароў аулу Кубачы, і гэтаму ёсьць ня толькі моўная, але й гістарычная аснова — у V—X ст. Кубачы былі сталіцай Зырыхгерану, аднаго зь першых дзяржаўных утварэньняў на гэтай зямлі.

Кумыкі

Кумыкі жывуць на раўніне й перадгор’ях, а сфармаваліся як этнас у ХІІ—ХІІІ ст. Частка дасьледчыкаў выводзіць іх ад куманаў, полаўцаў. Большую ролю, чым дзе ў Дагестане, у гэтага народу мела сямейная рада, прычым узначальваць яе магла і жанчына, калі яна старэйшая па веку ў сям’і. Кумыкі гатуюць усякія «стэпавыя» напоі, як айран (кшталту нашай масьлёнкі), шэрбет, а таксама стравы — шорпа, хінкал (род галушак, асноўная страва ва ўсім Дагестане), кюрзэ (пяльмені), долма, халва.

Лакцы

Як у даргінцаў, у лакцаў асобныя вёскі славяцца сваімі майстрамі ў тым ці іншым рамястве, у тым ліку, што цікава, аулы Кумух і Балкар — залатым і срэбным шытвом, аул Кая — гандлярамі, Кума — кандытэрамі, а Цоўкра — акрабатамі. Паэзія на лакскай мове вядомая з ХVII ст. Першыя кнігі, напісаныя расейскай графікай, тут выйшлі яшчэ ў 1860-я гады з ініцыятывы лінгвіста П.Услара.

Лезгіны

Найбольш мадэрнізаванымі ў ХІХ ст. былі лезгіны. Некалі лезгінамі называлі ўсіх дагестанскіх горцаў. Яны маюць цяпер уласную палітычную партыю, што мкнецца да стварэньня асобнага Лезгістану пад эгідай Расеі з далучэньнем да яго значнай часткі іх народу (205 тыс.), што жыве, аддзеленая мяжой, у Азэрбайджане.

Лезгіны танцуюць лезгінскі варыянт «лязгінкі», маюць свой эпас «шарвэлі». У іх своеасаблівая архітэктура: каменнае простакутнае жытло мае пляскаты дах і ўнутраны дварок. Першы паверх займае хлеў, вышэй — жылыя памяшканьні, што выходзяць на галерэю, па якой ідзе лесьвіца. Унутры шмат нішаў і дываноў. У лезгінаў моцна разьвівалася ткацтва (дываны).

Яшчэ да 1917 г. яны мелі свой прамысловы пралетарыят на нафтапромыслах. Лезгіны гавораць на мове, што належыць да нахска-дагестанскай групы, але ў Сярэднявеччы часта падпадалі ў залежнасьць да протаазэрбайджанскага Шырвану.

Нагайцы

Нагайцы гавораць на мове цюрскай групы. Іх назва пайшла ад залатаардынскага хана ХІІІ ст. Нагая. За хана Едыгея Нагайская Арда стала незалежнай дзяржавай (пратрымалася ХIV—XV ст.). Важным заняткам нагаяў быў гандаль на паўночным адгалінаваньні шляху, які ўжо ня быў ні Вялікім, ні Шоўкавым, але які яшчэ захоўваў гэтую назву. Тыповае жытло нагайцаў — юрта, то бо круглая кібітка. Асёдлыя нагаі жылі ў напаўзямлянках і наземных невялікіх саманных і турлучных дамах. Часта нагаі былі ў няволі ў чачэнцаў і аварцаў. Тыповыя іх стравы — бэшбармак (мяса з локшынай), кавардак (мяса, смажанае з цыбуляй), талтырма (кілбасы), а напоі — кумыс, айран, буза і ёгурт, а таксама «наг’ай шай» (нагайскі чай). З сабой з стэпаў яны прынесьлі валатоўскія паэмы (у тым ліку пра Мамая ды Едыгея), лірычныя дэстаны і казацкія песьні.

Табасараны

Табасараны жывуць на паўднёвым усходзе рэспублікі. Маюць сваю пісьмовасьць. Іх культура — пад моцным культурным уплывам лезгінаў і азэрбайджанцаў. У «Армянскай геаграфіі» яны згадваюцца яшчэ ў VII ст. Табасаранцы адрозьніваюцца вельмі паважным стаўленьнем да жанчын у сям’і, пра якіх мужчыну належыць усяляк клапаціцца. Гім, або гадэкан, дзе вырашаліся ўсе грамадзкія справы грамады, гістарычна разьмяшчаўся побач з кузьняй, пасьля ўжо — ля мячэту. Існавалі звычаі пабрацімства, аталыцтва і перадачы дзяцей на пракорм у сем’і заможных сялянаў, каб не галадалі.

Горскія жыды

Пра тое, што Дагестан уяўляе сабой тэрыторыю культурна досыць гамагенную, а народы маюць супольную мінуўшчыну і, спадзяемся, супольную будучыню, гаворыць прыклад горскіх жыдоў (саманазва — джухуры). Іх 3600 чалавек, і гавораць яны на тацкай мове іранскай групы, а па веры — юдэі. Мяркуюць, што гэтая жыдоўская грамада сфармавалася ў VII—XIII ст. пад час іміграцыі жыдоў з Ірану ды Бізантыі. У Дагестане яны, мяркуецца, асымілявалі частку мясцовых хазараў. У Сярэднія вякі існавала цэлая смуга жыдоўскіх аулаў на поўдні Дагестану ля Дарбенту, але пад час вызвольнай вайны Шаміля жыхароў шэрагу аулаў навярнулі ў іслам гвалтам. Гэтыя нованаверненыя неўзабаве зьліліся зь мясцовым насельніцтвам. У фальклёры горскіх жыдоў вылучаюцца казкі (авасуна), якія выконвалі прафэсійныя казачнікі (авасуначы), і вершы-песьні (мані), сьпяваныя рапсодамі (маніху) і перадаваныя з указаньнем імені аўтара, так што цяпер мы ведаем імёны найдаўнейшых паэтаў гэтага народу, чаго ня ведаем у нас. І хаця частка горскіх жыдоў перабралася ў горад Дарбент — гэткую прыкасьпійскую многакультурную Вільню, або Львоў, або Сараева, а частка — у Палестыну, асноўным заняткам джухураў заставалася земляробства, галоўнай сацыяльнай ячэйкай да 30-х гадоў нашага стагодзьдзя — вялікая трох-, чатырохпакаленная сям’я (да 70 чалавек). Як у іншых тутэйшых народаў, такая сям’я займала адзін двор, дзе ўжо былі асобныя дамы для кожнай, як кажуць этнолягі, нуклеарнай сям’і. На чале такой сям’і стаяў бацька, а пасьля ягонай сьмерці старшынства пераходзіла да старэйшага сына. Некалькі вялікіх сем’яў, што паходзілі ад аднаго продка, утваралі тухум. Сярод жыдоў таксама бытавалі звычаі кроўнай помсты, гасьціннасьці, талакі разам зь юдаістычнымі звычаямі кашэрнай ежы, мацы, абразаньня, жыдоўскага вясельнага й пахавальнага абрадаў. Значыць, лучнасьць дагестанскіх народаў грунтуецца на нейкім даісламскім, вельмі старадаўнім адзінстве, зь якога выбіваюцца хіба што толькі цюркскія народы поўначы прыкасьпійскай краіны.

Менш колькасныя народы

Існуе яшчэ шмат меншых народаў. Баі сёньня йдуць найперш у месцах расьсяленьня андыйцаў, ахвахцаў, багулалаў, батліхцаў, гадабэрынцаў, каратынцаў, тындалаў, чамалалаў. Вось сёе-тое пра некаторыя зь іх.

Агулы. Агулаў каля 14 тыс., але яны — гэта тыпова для ўсіх народаў — маюць 5 дыялектаў, і, што таксама тыпова для Дагестану, сярод іх распаўсюджаныя іншыя мовы — лезгінская, азэрбайджанская, расейская. Частку зь іх у 1960-х перасялілі ў Дарбенцкі раён. Адметныя іх вёскі сваімі вуліцамі, часам прыступчатымі, што нагадваюць лесьвіцы.

Андыйцы (25 тыс.) (г’ванал). Іх упершыню згадваў Пліній у І ст. н. э. Пабылі хрысьціянамі, ад XIV ст. — мусульмане. У ХIV—XV ст. існавала Андыйскае шамхальства. Тапаграфія селішча Анды й па сёньня застаецца сярэднявечная. Маюць своеасаблівы жаночы ўбор «чухту» ў выглядзе паўмесяца, надзяванага рогамі ўніз. Фальклёр (і гэта сустракаецца ў розных народаў) дзьвюхмоўны — па-андыйску й па-аварску.

Арчынцы (аршыштыб). Каля тысячы чалавек у басэйне ракі Хатар. У перапісах іх ад 1939 году (як і амаль усе дробныя народы) уключалі ў склад аварцаў. Энцыкляпэдыі пра ўсе такія народзікі паведамляюць: «пісьмовасьць на аварскай мове». У вайне Шаміля ўдзелу ня бралі. Сярод ежы вылучаюцца хінкалы, пяльмені й пляцкі з сырам, яйкамі, дзікім часныком і крапівай. Сярод іх распаўсюджаны аварскі й лакскі фальклёр.

Ахвахцы — 4 тыс. чалавек у Зах. Дагестане. Сярод іх пашыраны таксама кумыцкая — сярод тых, што ў савецкі пэрыяд селі на Кумыцкай раўніне — і аварская мовы (валоданьне мовамі суседзяў характэрна амаль для усіх народаў краіны).

Багулалы (саманазва гантляло, «бедныя людзі, што ядуць сырое мяса»), 5 тыс. чал, адзін з андыйскіх народаў, тых, што займаюць захад Дагестану. Пісьмовасьць, як у астатніх такіх, аварская. У багулалаў, цікава, мужчыны да 40 гадоў галілі галаву, пакідаючы толькі вусы й бараду. Жывуць у аулах, вакол якіх збудаваны вартавыя вежы, а з кожнага кварталу да галоўнай вежы ў цэнтры паселішча падведзены падземныя хады. Шлюбы пераважна кузэнныя.

Бежтынцы — 8 тыс. чал. на захадзе Дагестану, адзін з цэскіх народаў. Гавораць таксама на аварскай, грузінскай, гунзібскай, гінухскай (хоць тых гінухцаў — 600 чалавек) мовах. Арабскія географы згадваюць пра іх ужо ў Х ст. Яны заўсёды падтрымлівалі цесныя ваенныя і эканамічныя сувязі з Грузіяй, а ў ХVI ст. частка зь іх перасялілася ў Грузію.

Ботліхцы (саманазва буйхадзі) жывуць там, дзе цяпер разгарнуліся самыя крывавыя баі. Іх 6 тыс. чалавек (у 1926 годзе налічылі 3350 чалавек, а ў наступных перапісах уключалі ў склад аварцаў). Цікава, што ботліхцы ведаюць ня толькі аварскую, але й чачэнскую мовы. Маюць сваю пісьмовасьць на аснове кірыліцы, а раней карысталіся аджамскай (паходжаньнем ад арабскай) пісьмовасьцю. Іх традыцыйныя заняткі — садоўніцтва на паліваных землях і ажыўлены гандаль садавінай з Каўказам і Закаўказьзем, а таксама звыклыя для іншых народаў Дагестану земляробства (тэраснае ворыўнае) і жывёлагадоўля (авечкі й козы, коні, аслы). Побач з ботліхцамі жыве яшчэ адзін андыйскі народ — каратынцы. Іхны саюз быў адным з самых значных апорных пунктаў Шаміля. Каратынцы разьмяшчалі аулы так, каб да іх можна было падысьці толькі з аднаго боку, як правіла, па вузкай сьцяжынцы.

Гінухцаў так мала, бо частка зь іх пасьля разгрому Шамілёва паўстаньня пераехала ў Турцыю або Іран — сувязі зь якімі аж да расейскай акупацыі ўцягвалі ўвесь Дагестан у арбіту ісламскага сьвету і міжнароднага гандлёвага абмену.

Гадабэрынцаў, яшчэ аднаго андыйскага народу, каля 3 тыс. У лютым 1944 году іх перасялілі ў Чачэнію на месца дэпартаваных, а ў 1957 годзе — у Дагестан назад, але ўжо на раўніну, у Хасаўюртаўскі раён. Цэнтрам гадабэрынскіх аулаў зьяўляюцца мячэт і так званы гадэкан, месца, дзе мужчыны бавяць свой вольны час, вечары.

Гунзібцаў (цэскі народ на захадзе краю, 1400 чал.) таксама ў 1944 годзе перасялялі ў Навалакскі раён на месца выселеных чачэнцаў, але ў 1957 годзе яны вярнуліся назад. Мужчыны гэтага племені традыцыйна працуюць у адходніках — звычай, што цяпер распаўсюдзіўся і на іншыя народы Дагестану.

Дыдойцаў, або цэзаў (саманазва — арлы) каля 8 тыс. чалавек. Племя дыдуры згадваюць у сваіх сачыненьнях Клаўдзій Пталемей і Пліній Старэйшы. Дыдойцы моцна пацярпелі ня толькі пры змаганьні поплеч з Шамілём, але й у антыкаляніяльным паўстаньні 1877 году.

Рутульцы — народ лезгінскай групы (15 тыс. чалавек). Рутульскі магал далучаны да Расеі ў 1812 годзе. У паўстаньні Шаміля ня ўдзельнічалі. У гэтага этнасу дагэтуль найбольшае сьвята ў годзе — «эр», дзень пачатку вясны. Пісьмовасьць толькі цяпер распрацоўваецца. Жывуць яны на поўдні краіны.

Таты (13 тыс.) гавораць па-тацку. Паўночны дыялект гэтай мовы — адна зь літаратурных моваў Дагестану. Сярод татаў ёсьць хрысьціяне-манафізыты, юдэі, мусульмане.

Хваршынаў (2 тыс.) у 1944 годзе прымусова запёрлі ў Чачэнію, у Ведзяно, скуль яны вярнуліся ў 1957 годзе. Усе хваршыны дагэтуль маюць адметны знак — бранзалет з чорнага войлаку на правай руцэ, а з сабою заўсёды носяць кінжал, пісталет і срэбную скрыначку з тукам (г’утуг) для шмараваньня рук. Апроч мусульманскіх сьвятаў, адзначалі таксама самы кароткі дзень году (Дзень нічоганерабленьня).

Цахуры (5 тыс. чалавек, саманазва — іхбы) прынялі іслам яшчэ ў Х ст. і ў ХІ—ХІІІ ст. мелі мэдрэсэ, дзе арабскія тэксты перакладаліся на цахурскую мову. Мелі таксама свой султанат. У 30-х гадах стварылі сваю пісьмовасьць на аснове лацінкі, але пасьля яна была «за непатрэбнасьцю» забароненая. Цяпер цахуры вяртаюцца да пісьмовасьці на роднай мове.

Спасылкі