Аўстразія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: hu:Austrasia
д r2.7.3) (робат дадаў: ar:أوستراسيا
Радок 18: Радок 18:


[[als:Austrasien]]
[[als:Austrasien]]
[[ar:أوستراسيا]]
[[be:Аўстразія]]
[[be:Аўстразія]]
[[bg:Австразия]]
[[bg:Австразия]]

Вэрсія ад 21:51, 2 лістапада 2012

Карта Аўстразіі ў 752 годзе.

Аўстразія (па-француску: Austrasie, па-нямецку: Austrasien, па-лацінску: Austrasia) — паўночна-ўсходняя частка франкскай дзяржавы Мэравінгаў (у супрацьлегласьць паўднёва-заходняй часткі — Нэйстрыі).

Займала тэрыторыю ў басэйнах Мааса й Мозэлю, а таксама вобласьці на ўсход ад Райну (зараз там разьмяшчаюцца паўночна-ўсходнія рэгіёны Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндаў, а таксама заходнія тэрыторыі Нямеччыны). Сталіца Аўстразіі знаходзілася ў горадзе Мэц, хоць некаторыя кіраўнікі выбіралі ў якасьці сваёй рэзыдэнцыі Рэймс.

Аўстразія адміністрацыйна сфарміравалася ў 511 годзе, калі пасьля сьмерці Хлёдвіга каралеўства франкаў было падзелена на дзьве часткі. Аўстразія дасталася старэйшаму, хоць і незаконнаму, сыну Хлёдвіга, Тэадорыху. У VIVII стагодзьдзях Аўстразія часам адасаблялася ў самастойнае каралеўства, кіравалася сваімі каралямі й маёрдомамі. Ад маёрдомаў Аўстразіі, якія сталі ў 687 годзе фактычнымі кіраўнікамі ўсяго каралеўства франкаў, узьнікла дынастыя Каралінгаў.

Пры пераемніках Карла Вялікага Аўстразія ўвайшла ў склад Нямеччыны.

Літаратура

  • Charles Oman. The Dark Ages 476—918. London: Rivingtons, 1914.
  • Thomas Hodgkin. Italy and Her Invaders. Oxford: Clarendon Press, 1895.